Інары-саамская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Крыніца — en:Inari Sami language
Радок 15:
|Код па SIL = smn
}}
'''І́нары-саа́мская мова'''  — адна з [[Саамскія мовы|саамскіх моваў]], на якой размаўляюць саамы, што жывуць у муніцыпалітэце Інары (поўнач Фінляндыі). На інары-саамскай размаўляюць людзі сталага й сярэдняга ўзросту. Мове пагражае выміраньне з нагоды слабае папулярнасьці сярод моладзі. Інары-саамская  — адзіная саамская мова, што распаўсюджаная выключна на тэрыторыі Фінляндыі.
 
На інары-саамскай мове размаўляюць побач з возерам [[Інары (возера)|Інары]] у паселішчах Авээл, Аксуярві, Ііярві, Інары, Кааманэн, Мэнэсярві, Нелім, Партака, Рэпаёкі, Сэвэтыярві, Сюсярві і Тыра.
Радок 21:
== Характарыстыка мовы ==
[[Файл:Sami languages large.png|right|thumb|229px|Інары-саамская мова (абазначаная лічбай 7).]]
 
=== Пісьмовасьць ===
Носьбіты інары-саамскае мовы карыстаюцца [[Лацінскі альфабэт|лацінскім альфабэтам]]. Гэты альфабэт атрымаў афіцыйны статус у [[1996]] годзе.
Радок 64 ⟶ 65:
 
== Гісторыя вывучэньня ==
У [[1859]] годзе зьявілася праца Anar sämi kiela aapis kirje ja doctor Martti Lutherus Ucca katkismus  — першая кніга па-інары-саамску, якая была выдадзена Эдвардам Вільґельмам Борґам. Пачаткам інары-саамскай пісьмовасьці становіцца пераклад гісторыі [[Біблія|Бібліі]], які быў зроблены ў [[1906]] годзе Лаўры Арвідам Ітканэнам, які да гэтага перакладаў працы [[Мартын Лютэр|Мартына Лютэра]] на інары-саамскую мову.
 
Пасьля гэтага інары-саамская мова амаль што не ўжывалася ў літаратуры, бадай што ў працах лінґвістаў.
 
Актыўнае кнігавыданьне па-інары-саамску пачалося толькі напрыканцы ХХ стагодзьдзя праз падтрымку [[Саамскі парлямэнт Фінляндыі|Саамскага парлямэнту Фінляндыі]]. У [[1986]] годзе створана асацыяцыя Anarâškielâ servi, якая выдала шмат кнігаў, календароў і падручнікаў.
 
== Грамадзкае жыцьцё ==
З [[1992]] году саамы атрымалі права на выкарыстаньне саамскіх моваў у муніцыпалітэтах Фінляндыі, якія зьяўляюцца традыцыйнай тэрыторыяй пражываньня народу<ref>[http://finlex.fi/fi/laki/ajantasa/1999/19990731 Suomen perustuslaki 11.6.1999/731]{{ref-fi}}</ref>, ажыцьцяўляюцца дзяржаўныя праґрамы па падтрымцы саамскіх моваў, напрыклад г. зв. «пагружэньне ў мову», калі дзеці ад 3 да 6 год вывучаюць мову ў дзіцячых садкох. Муніцыпалітэт Інары зьяўляецца чатырохмоўным на афіцыйным узроўні (ужываюцца [[Фінская мова|фінская]], [[Паўночнасаамская мова|паўночнасаамская]], інары-саамская і [[Колта-саамская мова|колта-саамская]] мовы).
 
З [[2007]] году існуе інтэрнэт-выданьне Kierâš online.
 
Паводле меркаваньня міністра юстыцыі Фінляндыі Аны-Маі Генрыксан і Саамскага парлямэнту Фінляндыі, існуе значная пагроза саамскім мовам і пэрспэктыва іх зьнікненьня. Выказваюцца думкі аб недастатковай моўнай падтрымцы, адзначаецца нястача настаўнікаў, падручнікаў і  г. д.
 
У шматлікіх дзіцячых садках [[Ляпляндыя|Ляпляндыі]] выкарыстоўваецца поўнае саамскамоўнае навучаньне дзяцей, з нулявое па другую клясы мясцовых школаў выкладаньне таксама вядзецца выключна на саамскіх мовах. Паступова ў адукацыйны працэс дадаецца фінская мова і ў шостай клясе прапорцыя саамскае й фінскае дасягае прыкладнае прапорцыі 50 на 50.
 
== Спасылкі ==
{{Інкубатар|smn||інары-саамскай|}}
* [http://finlex.fi/fi/laki/kaannokset/2003/en20031086.pdf Sámi Language Act]{{ref-en}}
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Інкубатар|smn||інары-саамскай|}}
* [http://finlex.fi/fi/laki/kaannokset/2003/en20031086.pdf Sámi Language Act]{{ref-en}}
 
{{Фіна-вугорскія мовы}}