Арлан-белахвост: розьніца паміж вэрсіямі

д
артаграфія
д (спасылка)
д (артаграфія)
 
== Распаўсюджанасьць і жыцьцёвы арэал ==
[[Файл:Haliaeetus albicilla distr.png|міні|зьлева|220пкс|зялёны=Зялёны — круглы год, сіні=толькі зімой]]
Жыцьцёвы арэал арлана-белахвоста цягнецца доўгай паласой па памераных, таёжных і арктычных зонах Эўропы і [[Азія|Азіі]] ад [[Ісьляндыя|Ісьляндыі]] да [[Камчатка|Камчаткі]]. Распаўсюджаны таксама й ўу Грэнляндыі. У Эўропе тэрыторыі [[гнездаваньне|гнездаваньня]] арлана-белахвоста прасціраюцца з поўначы на поўдзень ад крайняга поўдня [[Нарвэгія|Нарвэгіі]] да поўдня [[Грэцыя|Грэцыі]]. У Сярэдняй Азіі паўдневая мяжа гнездаваньня праходзіць прыкладна па паўднёвай мяжы [[тайга|тайгі]], на поўначы мяжа жыцьцёвага арэалу праходзіць па [[Ізраіль|Ізраілі]], [[Турэччына|Турэччыне]], [[Іран]]е, [[Ірак]]у й [[Казахстан]]е. Селіцца арлан-белахвост каля вялікіх водных масіваў — на ўзьбярэжжах, непадалёку ад вялікіх [[возера|азёраў]] і [[рака|рэк]]. У Цэнтральнай Эўропе арлан-белахвост засяляе ў першую чаргу «леса-азёрныя ландшафты». У [[Нямеччына|Нямеччыне]], напрыклад, самыя высокая [[шчыльнасьць засяленьня]] тэрыторыяў арланам-белахвостам у асяродзьдзі [[Мюрытц]]а на зямлі [[Мэкленбург — Пярэдняя Памэранія]], а таксама ў рэгіёне [[Обэрлаўзіц]] у [[Саксонія|Саксоніі]].
 
== Харчаваньне ==
У час вывядзеньня птушанят арлан-белахвост корміцца пераважна [[рыба]]й і вадаплаўнымі птушкамі, [[млекакормчыя]] маюць у яго рацыёне адносна невялікую ролю. Рыбу арлан-белахвост звычайна здабывае сам, але не брыдзіцца таксама мёртвай і напалову стухленай рыбай. Віды, якія насяляюць жыццёвыжыцьцёвы арэал арлана-белахвоста, дамінуюць пераважна таксама й ўу харчавальным спэктруме птушкі.
 
У зямлі [[Шлезьвіг-Гальштайн]], напрыклад, працэнтныя суадносіны рыбы й вадаплаўчых птушак у рацыёне арлана-белахвоста складаюць адпаведна 73% і 24%. Астатнія 3% прыходзяцца на млекакормчых, у першую чаргу на [[трус]]оў і палявых зайцаў.
160 618

зьменаў