Вікіпэдыя:Лялечны тэатар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д ілюстрацыя
 
Радок 3:
 
У цэлым чакаецца, што ўдзельнікі Вікіпэдыі выкарыстоўваюць адзін (лепш зарэгістраваны) уліковы запіс. Выкарыстаньне аднаго ўліковага запісу падтрымлівае бесьперапыннасьць рэдагаваньняў, павышае адказнасьць і павялічвае давер супольнасьці, што дапамагае будаваць доўгатэрміновую стабільнасьць у энцыкляпэдыі. Хоць існуюць пэўныя паважлівыя прычыны мець некалькі ўліковых запісаў у Вікіпэдыі, увогуле такія ўліковыя запісы ўводзяць у зман іншых удзельнікаў, перакручваюць абмеркаваньні і галасаваньні, дапамагаюць абыйсьці накладзеныя санкцыі, або якім іншым чынам парушаюць стандарты функцыянаваньня супольнасьці. Такія паводзіны называюцца ''лялечным тэатрам'' ({{мова-en|Sock puppetry|скарочана}}) і забараняюцца правіламі Вікіпэдыі.
 
[[Файл:Penguin puppet.svg|200px|справа]]
 
'''Лялька''' (клон, віртуал, марыянэтка, сокпапэт, мульт, фэйк) — гэта ўліковы запіс, дадаткова зарэгістраваны адным з аўтараў Вікіпэдыі. Такіх удзельнікаў называюць «лялькаводамі». Выкарыстаньне лялек зьяўляецца вельмі непажаданым з многіх прычынаў.