Вікіпэдыя:Лялечны тэатар: розьніца паміж вэрсіямі

д
Няма апісаньня зьменаў
Няслушнае, гэта значыць такое, матывам якога зьяўляецца адзін з прыведзеных вышэй пунктаў, выкарыстаньне некалькіх уліковых запісаў разглядаецца супольнасьцю як сур’ёзнае парушэньне даверу. Гэта ў асноўным прыводзіць да блякаваньня ўсіх ненатуральных уліковых запісаў, блакаваньня карыстальніка, які стаіць за гэтымі ўліковымі запісамі, і раскрыцьцё перад супольнасьцю ўсіх гэтых уліковых запісаў і IP-адрасоў, выкарыстаных у Вікіпэдыі, аж да (патэнцыйна) рэальнага публічнага раскрыцьця такой дзейнасьці і пэрсанальных зьвестак з «рэальнага свету», з мэтай прадухіліць выкарыстаньне лялек у будучыні.
 
Удзельнікам, якія жадаюць выкарыстоўваць больш за адзін уліковы запіс з пэўных паважных прычынаў, пажадана разьмясціцьразьмясьціць спасылку паміж адпаведнымі старонкамі з тлумачэньнем прызначэньня кожнага ўліковага запісу, пры жаданьні можна таксама стварыць перанакіраваньне паміж такімі старонкамі і абмеркаваньнямі. Удзельнікі, якія не дадалі такое паведамленьне, або тыя, хто практыкуе адначасна і ананімныя рэдагаваньні з IP-адраса, мусяць быць уважлівымі і пазьбягаць перасячэньня рэдагаваньняў адной старонкі або яе асобнага падразьдзелу, таму што нават ненаўмыснае выкарыстаньне розных уліковых запісаў могуць растлумачыць як лялечны тэатар, і далейшае тлумачэньне неспадзяваным супадзеньнем могуць не прыняць у якасьці прабачэньня.
 
== Недапушчальныя выпадкі выкарыстаньня некалькіх уліковых запісаў ==
Удзельнікі ня мусяць выкарыстоўваць альтэрнатыўныя ўліковыя запісы для зману, парушэньня або падрыву кансэнсусу. У прыватнасьці, гэта пашыраецца на наступныя выпадкі, аднак не абмяжоўваецца імі:
* '''Стварэньне ілюзіі падтрымкі''': альтэрнатыўныя ўліковыя запісы нельга выкарыстоўваць, каб зрабіць уражаньне большай падтрымкі, чым існуе напраўду.
* '''Рэдагаваньня прасторы праектапраекту''': нераскрытыя альтэрнатыўныя ўліковыя запісы ня мусяць рэдагаваць правілы, даведку і адпаведныя старонкі абмеркаваньняў; ня могуць галасаваць па адміністрацыйных пытаньнях, пытаньнях вылучэньня або браць удзел у выбарах.
* '''Абыход санкцыяў''': санкцыі накладаюцца на асобаў, а не на ўліковыя запісы. Такія правілы, як [[Вікіпэдыя:3А|забарона трох адкатаў]], тычацца кожнага чалавека. Выкарыстаньне іншага ўліковага запісу для парушэньня правіла цягне за сабой штрафныя санкцыі, якія будуць тычыцца вашага асноўнага акаўнту, а ў выпадку абыходу санкцыяў, забароны або блякаваньня адлік тэрміну санкцыі пачынаецца нанова.
* '''Рэдагаваньне адной старонкі (абмеркаваньня) з розных уліковых запісаў''': удзельнікі ня могуць выкарыстоўваць больш за адзін уліковы запіс для рэдагаваньня адной старонкі або абмеркаваньня, калі ствараецца ўражаньне, што гэта рабілі розныя людзі. Але не забараняецца рэдагаваньне адной старонкі з законных альтэрнатыўных уліковых запісаў, для якіх гэта выразна паказваецца (напрыклад, рэдагаваньне адной старонкі з вашага асноўнага і публічнага кампутараў, або рэдагаваньне старонкі вамі і вашым робатам).
* '''Завада вывучэньню ўнёску''': выкарыстаньне альтэрнатыўных уліковых запісаў, паміж якімі не паказваецца беспасярэдні зьвязак, разьдзірае гісторыю вашых рэдагаваньняў. Гэта азначае, што іншыя ўдзельнікі ня могуць вызначыць ваш унёсак. З тае прычыны, што пры пэўных абставінах дазваляецца вывучэньне унёскуўнёску, такія альтэрнатыўныя ўліковыя запісы парушаюць права іншых аўтараў, якія маюць законную цікавасьць да агляду вашага ўнёску{{Заўвага|Няслушны або схаваны чысты старт, з мэтай перайсьці на чысты ўліковы запіс, таксама можа разглядацца як парушэньне гэтага правіла}}.
* '''«Добрая рука» і «дрэнная рука»''': трымаць адзін уліковы запіс «чыстым» для канструктыўнай працы, тады як іншы — уцягнутым у парушэньні і шкодніцтва.
* '''«Саламяны супраціўнік»''': лялька стварае бачнасьць думкі, процілеглай пазыцыі лялькавода. Такія лялькі ў абмеркаваньнях прыводзяць малазначныя аргумэнты, якія лёгка зьняпраўджваюцца асноўным удзельнікам, або пераходзяць на абразы. Такім чынам пазыцыя асноўнага ўдзельніка ў спрэчцы ўзмацняецца. Такія лялькі часта паказваюць сябе невукамі або неінфармаванымі, а таксама могуць паводзіць сябе фанатычна. У выніку спрэчка часта заходзіць у тупік або ператвараецца ў цырк, памяншаючы зацікаўленасьць іншых удзельнікаў узяць удзел у абмеркаваньні, такім чынам адпрэчваючы магчымасьць грунтоўнай дыскусіі з прывядзеньнем сур’ёзных аргументаўаргумэнтаў кожнага з бакоў. Выявіць такія лялькі складаней, бо сустракаюцца людзі, якія сапраўды так паводзяць сябе ў спрэчках (з той жа мэтай).
* '''Прадстаўленьне нэўтральным камэнтатарам''': выкарыстаньне альтэрнатыўнага ўліковага запісу ў абмеркаваньні іншага ўліковага запісу той жа асобы.
* '''Галасаваньне''' больш за адзін раз.
Вікіпэдыя мае мэханізмы прадухіленьня адмоўных наступстваў, выкліканых прытокам удзельнікаў з азначанай вышэй мэтай:
* [[ВП:Кансэнсус|Кансэнсус]] у многіх дыскусіях мае ў ідэале грунтавацца не на колькасьці галасоў, а на аргумэнтах, выказаных удзельнікамі.
* Пры галасаваньні новых удзельнікаў можна праігнараваць або надаць ім значна меншую вагу, асабліва калі многія зь іх выказваюць адно і тое ж меркаваньне. Іх камэнтары могуць пазначацца заўвагай, якая паказвае на тое, што яны маюць малы ўнёсак, або увогулеўвогуле ня ўнесьлі ніякіх іншых рэдагаваньняў па-за межамі абмеркаваньня.
* У мэтах разьвязаньня спрэчак, калі існуе нявызначанасьць ці зьяўляецца пэўны бок спрэчкі адным удзельнікам зь лялькамі або некалькімі ўдзельнікамі з ідэнтычнымі звычкамі рэдагаваньня, гэты бок варта разглядаць як аднаго ўдзельніка зь лялькамі.
 
172 244

зьмены