Розьніца паміж вэрсіямі «Вікіпэдыя:Пераклад»

д
({{Правіла}})
У Вікіпэдыі да ўсіх артыкулаў ужываюцца агульныя правілы і крытэры якасьці, незалежна ад таго, перакладзены гэта артыкул або арыгінальны. Акрамя таго, перакладны артыкул можа разьвівацца рэдактарамі далей без аніякай сувязі з артыкулам, які пачаткова быў выкарыстаны для перакладу. Іншымі словамі, для чытачоў Вікіпэдыі ўсе артыкулы ствараюцца аднолькава.
 
Менавіта таму, перакладаючы артыкулы, стаўцеся да тэксту з тою ж пільнасьцю і ўважлівасьцю, ззь якою вы б пісалі ўласны тэкст — вось жа чытачы Вікіпэдыі ня бачаць, перакладзены гэты артыкул або арыгінальны. Заўжды намагайцеся, каб перакладны тэкст успрымаўся настолькі ж натуральна, як калі б артыкул быў арыгінальным.
 
== Аўтарскія правы ==
* неадэкватны пераклад асобных словаў, якія маюць некалькі значэньняў у мове-арыгінале, а таксама прафэсійных тэрмінаў;
* няўзгодненасьць [[Склон|склонаў]] або [[Граматычны род|родаў]];
* граматычныя канструкцыі, неўласьцівыя беларускай мове  — машынны пераклад ня ўлічвае глыбінных законаў мовы, што могуць патрабаваць іншай ад арыгінала пабудовы сказа, перадачы думкі іншымі лексычнымі канструкцыямі;
* перакручваньне тэхнічных элемэнтаў, зьяўленьне неадаптаваных для беларускага разьдзелу Вікіпэдыі [[Вікіпэдыя:Шаблёны|шаблёнаў]] або [[Вікіпэдыя:Катэгорыя|катэгорыяў]], спасылак на файлы;
 
 
== [[ВП:Магчымасьць праверкі|Магчымасьць праверкі]] ==
Калі ласка, '''не перакладайце артыкулаў, якія зусім неня ўтрымліваюць крыніцаў.''' Помніце, што абавязак пацьверджаньня інфармацыі крыніцамі ляжыць на вас незалежна ад таго, ці пішаце вы артыкул самастойна, або перакладаеце яго. Дапоўніце артыкул матэрыяламі зь беларускамоўных крыніцаў, калі такія існуюць.
 
Калі якіясьці незвычайныя высновы, якія зьмяшчаюцца ў артыкулах, ня маюць спасылак на крыніцы, паспрабуйце самастойна адшукаць [[Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу|надзейныя крыніцы]], каб пацьвердзіць іх, або напішыце запыт на старонцы абмеркаваньня арыгінальнага артыкула.
 
Праглядзіце старонку абмеркаваньня арыгінальнага артыкула  — магчыма, там будзе карысная дадатковая інфармацыя або нават зьняпраўджваньні якіхсьці сьцьверджаньняў з адпаведнымі крыніцамі. Мажліва таксама, што аўтар меў карысную пацьверджаную інфармацыю, але ня ведаў, як слушна адрэдагаваць артыкул, таму надумаў напісаць на старонку абмеркаваньня.
 
Пажадана дадаць у артыкул пералік літаратуры на адпаведную тэму, перш за ўсё беларускамоўнай.
У розных культурах сустракаюцца істотна адрозныя погляды на адныя і тыя ж паняцьці, факты, працэсы. Часам гэта можа тычыцца беспасярэдне прадмета артыкула, але можа зачапіць і адносна нязначную праблему, якую закранае артыкул. У час перакладу пажадана, калі мажліва, узгадняць супярэчлівыя паняцьці з разнастайнымі крыніцамі і такім чынам трымацца правіла [[Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня|нэўтральнага пункту гледжаньня]].
 
Акрамя таго, у розных мовах аднолькавыя паняцьці часам маюць розныя фармулёўкі, таму уў час перакладу трэба зьвяртаць увагу на тэрміналягічныя асаблівасьці і паказваць тыя пазначэньні прадметаў, падзеяў, зьяваў і інш., якія існуюць у беларускай мове, каб пазьбегнуць непажаданых памылак.
 
== Глядзіце таксама ==
140 641

зьмена