Інстытут мэханікі мэталапалімэрных сыстэмаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д шаблён, артаграфія
Радок 48:
|колішняя назва =
}}
'''ІнстытутІнстыту́т мэханікімэха́нікі мэталапалімэрныхмэталапалімэ́рных сыстэмаўсыстэ́маў імя ЎладзімераЎладзі́мера БелагаБе́лага''' ({{мова-наркамаўка|Інстытут механікі металапалімерных сістэм|скарочана}}, {{мова-en|Metal Polymer Research Institute|скарочана}})  — дасьледчая ўстанова [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]] (НАНБ), заснаваная ў чэрвені 1969 году на аснове Аддзелу мэханікі палімэраў.
 
На 2018 год Інстытут знаходзіўся ў складзе Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук НАНБ. Набор у асьпірантуру і дактарантуру ажыцьцяўляўся па 3 спэцыяльнасьцях: 1) фізыка кандэнсаванага стану, 2) [[матэрыялазнастваматэрыялазнаўства]] (машынабудаваньне), 3) [[церце]] і знос у машынах. ІММС распрацоўваў палімэрныя кампазыты канструкцыйнага і трыбатэхнічнага прызначэньня, праводзіў мэханічныя і трыбатэхнічныя выпрабаваньні матэрыялаў паводле стандартаў [[Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь]] і [[Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі|Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі]] (Жэнэва, Швайцарыя), ажыцьцяўляў аналіз складу і фізыка-хімічнай будовы палімэрных матэрыялаў<ref name="б"/>. Сярод 174 супрацоўнікаў быў 1 акадэмік, 1 [[сябар-карэспандэнт]], 8 дактароў і 26 [[Кандыдат навук|кандыдатаў навук]]. Кожныя 2 гады Інстытут ладзіў міжнародную канфэрэнцыю па палімэрным матэрыялазнаўстве і трыбалёгіі. Выдаваліся 2 часопісы: «Церце і знос» (ISSN: 0202-4977) на ангельскай і расейскай і «Палімэрныя матэрыялы і тэхналёгіі» па-расейску (ISSN: 2415-7260)<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Інстытут сёньня|спасылка=http://mpri.org.by/ob-institute/institut-segodnya.html|выдавец=Інстытут мэханікі мэталапалімэрных сыстэмаў імя Ўладзімера Белага|мова=ru|дата публікацыі=2018|дата доступу=27 верасьня 2018}}</ref>.
 
== Будова ==
На 2018 год Інстытут мэханікі мэталапалімэрных сыстэмаў імя Ўладзімера Белага ўлучаў:
* 4 аддзелы  — 1) кампазыцыйных матэрыялаў і рэцыклінгу палімэраў, 2) фізыкі і мэханікі кампазыцыйных сыстэмаў, 3) фракцыйнага матэрыялазнаўства, 4) церця, змазкі і ўстойлівасьці матэрыялаў, 5) тэхналёгіі палімэрных кампазытаў;
* УП «"Спэцыяльнае канструктарска-тэхнічнае бюро «Мэталапалімэр» (Гомель, вул. Фядзюнінскага, д. 4);
* 2 цэнтры калектыўнага карыстаньня  — 1) Беларускі рэспубліканскі цэнтар зондавай мікраскапіі, 2) Цэнтар трыбалягічных выпрабаваньняў і сэртыфікацыі кампазыцыйных матэрыялаў і змазачных рэчываў<ref name="б">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Арганізацыі Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук (Інстытут мэханікі мэталапалімэрных сыстэмаў)|спасылка=http://nasb.gov.by/bel/organizations/institutes/inoteh.php#off7243|выдавец=[[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]]|дата публікацыі=21 жніўня 2018|дата доступу=27 верасьня 2018}}</ref>.
 
== Мінуўшчына ==
5 чэрвеня 1969 году [[Савет міністраў БССР]] зацьвердзіў Пастанову № 201 аб стварэньні Інстытуту мэханікі мэталапалімэрных сыстэмаў (ІММС) на аснове Аддзелу мэханікі палімэраў, які існаваў з 1963 году. У Інстытуце стварылі палімэрныя матэрыялы, што павялічылі рэсурс і надзейнасьць машынаў, зьменшылі адмоўнае ўзьдзеяньне вытворчасьці на навакольнае асяродзьдзе. Таксама распрацавалі спосабы кіраваньня ўласьцівасьцямі палімэраў пры дапамозе ўзьдзеяньня [[Электрычнае поле|электрычнага]] і [[Магнітнае поле|магнітнага]] палёў, [[Іянізавальнае выпраменьваньне|іянізавальнага выпрамяненьня]] і фізыка-хімічнага мадыфікаваньня; вырабілі арыгінальнае абсталяваньне для атрыманьня такіх матэрыялаў. У Інстытуце працавалі акадэмікі [[Уладзімер Белы|Ўладзімер Белы]] і [[А.І. Сьвірыдзёнак]]<ref name="а"/>. У 1970 годзе Ўладзімер Белы атрымаў Ганаровы мэдаль Жакара за навуковыя вынікі ў галіне [[Трыбалёгія|трыбалёгіі]] ад Францускага таварыства інжынэраў-мэханікаў. У 1972 годзе Дзяржаўную ўзнагароду БССР у галіне навукі і тэхнікі атрымалі 8 навукоўцаў ІММС  — У.Белы, Э. Я.  Канавалаў, В. Г.  Карэцкі, [[Барыс Купчынаў]], [[Валянцін Саўкін]], Анатоль Сьвірыдзёнак, [[Сяргей Шчарбакоў]] і [[Віктар Старжынскі]]. У 1973 годзе ўзьвялі 9-павярховы лябараторны корпус ІММС. У 1976 годзе У.Белы, А.Сьвірыдзёнак, [[Марк Петраковец]] і В.Саўкін выдалі па-расейску манаграфію «Церце і знос матэрыялаў на аснове палімэраў», якую перавыдалі ў 1982 годзе па-ангельску ў Лёндане. У 1978 годзе Дзяржаўную прэмію БССР у галіне тэхнікі атрымаў [[Павал Сысоеў]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Гісторыя|спасылка=http://mpri.org.by/ob-institute/istoriya.html|выдавец=Інстытут мэханікі мэталапалімэрных сыстэмаў імя Ўладзімера Белага|мова=ru|дата публікацыі=2018|дата доступу=27 верасьня 2018}}</ref>.
 
У 1980 годзе ІММС пачаў выдаваць па-ангельску і па-расейску часопіс «Церце і знос». У 1986 годзе ў Інстытуце стварылі Раду па абароне кандыдацкіх дысэртацыяў, у 1992 годзе  — доктарскіх. У 1994 годзе ІММС атрымаў імя Ўладзімера Белага. З 1996 году сталі выдаваць па-расейску часопіс «Матэрыялы. Тэхналёгіі. Інструмэнты», які з 2015 году называецца «Палімэрныя матэрыялы і тэхналёгіі». На 1998 год у Інстытуце было 11 аддзелаў, асьпірантура і дактарантура, рада па абароне [[Кандыдат навук|кандыдацкіх]] і доктарскіх дысэртацыяў. Асноўнымі кірункамі дасьледаваньняў былі: кіраваньне трываласнымі, адгезійнымі, супрацьфрыкцыйнымі і супраць каразійнымі ўласьцівасьцямі кампазытаў на аснове арганічных і неарганічных [[палімэр]]аў з мэтай стварэньня матэрыялаў для дэталяў і вузлоў [[машына]]ў, абсталяваньня і прыладаў; спосабы разьліку дэталяў з палімэрных кампазытаў. На 1998 год у Інстытуце працавалі [[Сябар-карэспандэнт|сябры-карэспандэнты]] [[Б.І. Купчынаў]] і [[Ю.М. Плескачэўскі]]<ref name="а">{{Кніга|аўтар=[[Юры Плескачэўскі]].|частка=[http://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.07.djvu/269_866x9999.jpeg Інстытут мэханікі мэталапалімэрных сыстэмаў]|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1998|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.07.djvu 7]|старонкі=269-[http://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.07.djvu/269_866x9999.jpeg 270]|старонак=608|сэрыя=|isbn=985-11-0130-3|наклад=10 000}}</ref>.
 
=== Кіраўнікі ===