Рэгбі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д артаграфія
Радок 9:
У 1871 годзе быў створаны «Зьвяз футбола рэгбі» (RFU, Rugby Football Union), які й на сёньня кантралюе рэгбі ў [[Ангельшчына|Ангельшчыне]], а ў 1886 годзе — «Міжнародны зьвяз рэгбі» (IRB, International Rugby Board).
 
Першы міжнародны матч быў згуляны 27 сакавіка 1871 году ў [[Эдынбург]]у паміж камандамі [[зборная Ангельшчыны па рэгбі|Ангельшчыны]] й [[зборная Шатляндыі па рэгбі|Шатляндыі]]. У хуткім часе рэгбі распаўсюдзіўся й ўу іншыя краіны, у асноўным у калёніі й дамініёны [[Брытанская імпэрыя|Брытанскае імпэрыі]], як то [[Аўстралія]], [[Новая Зэляндыя]], [[ПАР]]. У [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыцы]] з рэгбі зьявіліся [[амэрыканскі футбол|амэрыканскі]] й [[канадзкі футбол|канадзкі]] футбол.
 
У канцы XIX стагодзьдзя зьявіўся разрыў паміж поўначу Ангельшчыны, дзе ў рэгбі гулялі ў асноўным працоўныя й мяшчане, і поўднем, дзе гульня была прывілеем [[джэнтэльмэн]]аў. Галоўным пытаньнем сталася магчымасьць станавіцца прафэсіяналамі, атрымоўваць грошы за гульню. У выніку 29 жніўня 1895 году ў [[Гадэрсьфілд]]зе быў створаны «[[Паўночны зьвяз рэгбі]]» (NRFU). Камандам, якія далучыліся да гэтага зьвязу дазвалялася мець у сваім складзе прафэсійных гульцоў. Правілы самой гульні былі трохі зьменены, і ў 1901 годзе была сфармавана [[Паўночная рэгбійная ліга]]. Новая гульня атрымала назоў [[рэгбі-ліг]] (ці рэгбі-13, па колькасьці дазволенных гульцоў, якія могуць знаходзіцца на полі ад каманды). «Стары» рэгбі сталі называць [[рэгбі-юніён]], каб пазьбегнуць блытаніны. Рэгбі-юніён быў папулярны на поўдні Ангельшчыны, а таксама ў [[Шатляндыя|Шатляндыі]] й [[Валія|Валіі]].