Пётар Пузына: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Пётар Пузына''' ({{ДН|21|7|1664}}, Наваградзкае ваяводзтва — {{ДС|1|3|1717}}, Вільн...'
 
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
'''Пётар Пузына''' ({{ДН|21|7|1664}}, [[Наваградзкае ваяводзтва]]  — {{ДС|1|3|1717}}, [[Вільня]])  — дзяяч каталіцкага касьцёлу, тэоляг і пэдагог з роду [[Пузыны|Пузынаў]].
 
Сын упіцкага падчашага Яна Казімера Пузыны і Кацярыны Фашч<ref name=":0">[https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&n=5457&q=0 Grzebień, L. (Ed.), ''Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy'', 1996.]</ref>. Вучыўся ў Вільні, [[Пінск]]у, [[Нясьвіж]]ы<ref name=":1">Пузыны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Г.  П.  Пашкоў (галоў. рэд.) і інш.; Маст. Э.  Э.  Жакевіч.  — Мінск: Беларус. энцыкл., 2001.  — Т 6 : Пузелі з Усая.  — С. 5.</ref>. У [[1677]] годзе уступіў у [[Таварыства Ісуса]] у Вільні. Тамсама высьвечаны на ксяндза ў [[1791]]  г.
 
Выкладаў рыторыку і этыку ў езуіцкіх навучальных установах у [[Віленская акадэмія|Вільні]] (1691—1692, 1699—1705), [[Нясьвіскі езуіцкі калегіюм|Нясьвіжы]] (1692—1693), [[Крожы|Крожах]] (1694—1695), [[Аршанскі езуіцкі калегіюм|Оршы]] (1695—1699). У 1701—1705  гг. быў прэфэктам езуіцкай друкарні ў Вільні. Займаючы ў 1705—1709  гг. пасаду супэрыёру рэзыдэнцыі Таварыства Ісуса ў [[Магілёў|Магілёве]], працягваў будаўніцтва [[Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў (Магілёў)|касьцёла Сьв. Францыска Ксавэрыя і Анёлаў Ахоўнікаў]]. У 1709—1713  гг.  — рэктар [[Нясьвіскі езуіцкі калегіюм|Нясьвіскага езуіцкага калегіюму]]. У апошнія гады жыцьця  — прыдворны місіянэр біскупу Віленскага [[Канстантын Казімер Бжастоўскі|Канстанына Казімера Бжастоўскага]]<ref name=":0" />.
 
Аўтар паэтычных твораў, перакладаў, прац па рыторыцы і этыцы<ref name=":1" />.
Радок 10:
 
== Літаратура ==
* Пузыны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Г.  П.  Пашкоў (галоў. рэд.) і інш.; Маст. Э.  Э.  Жакевіч.  — Мінск: Беларус. энцыкл., 2001.  — Т 6 : Пузелі з Усая.  — С. 5-6.
* Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień.  — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996.  — 882 s.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Пузына, Пётар}}