Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Правілы і рэкамэндацыі Вікіпэдыі}}
Радок 51:
Кожны чалавек у стане стварыць ўэб-староку або аплаціць выданьне кнігі і потым абвясьціць сябе экспэртам у нейкай галіне. Паводле гэтага чыньніка выдадзеныя на сродкі аўтара кнігі, інфармацыйныя бюлетэні, пэрсанальныя ўэб-сайты, агульнадаступныя [[Вікі|вікі-сайты]], [[блог]]і, [[ўэб-форум]]ы і аналягічныя крыніцы галоўным чынам зьяўляюцца непрымальнымі як крыніцы інфармацыі{{Заўвага|Пад «блогамі» ў гэтым кантэксьце маюцца на ўвазе пэрсанальныя і групавыя блогі. Пэўныя інфармацыйныя сайты зьмяшчаюць інтэрактыўныя калёнкі, якія яны завуць блогамі, але яны могуць быць прымальнымі ў якасьці крыніцаў, калі іхныя аўтары зьяўляюцца адмыслоўцамі ў сваёй галіне, а сам блог знаходзіцца пад поўным рэдакцыйным кантролем інфармацыйнага сайту. У выпадку, калі навінавае выданьне публікуе меркаваньні прафэсіяналаў, але не бярэ на сябе адказнасьці за іх, абавязкова мае паказвацца аўтар адпаведнага меркаваньня (напрыклад, «Ян Карповіч лічыць …»). Камэнтары, пакінутыя чытачамі, ніколі не могуць выкарыстоўвацца як крыніцы}}.
 
Матэрыялы, апублікаваныя самім аўтарам, пры пэўных акалічнасьцях могуць быць прымальнымі ў якасьці крыніцы — калі аўтар зьяўляецца прызнаным экспэртам у тэме артыкула, а яго працы '''уў гэтай галіне''' раней публікаваліся ў '''аўтарытэтных іншых выданьнях'''. У кожным разе, пры выкарыстаньні такіх крыніцаў варта быць асьцярожным — калі пададзеную інфармацыю варта апублікаваць, яе, відаць, ужо апублікавалі або згадалі аўтарытэтныя крыніцы.
 
Самастойна апублікаваныя крыніцы ніколі ня варта выкарыстоўваць у якасьці іншых крыніцаў датычна людзей, якія жывуць цяпер, нават калі аўтар — агульнапрызнаны прафэсійны дасьледнік або пісьменьнік.