Гімназія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+Пачатак
 
Радок 7:
 
== Беларусь ==
З 1800-х гадоў галоўныя народныя вучэльні ў беларускіх губэрнях [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] сталі пераўтвараць у гімназіі. Паводле «Статуту [[Віленская навучальная акруга|Віленскай навучальнай акругі]]», у 1803 годзе адчынілі Менскую гімназію, у 1804 — [[Сьвіслацкая гімназія|Сьвіслацкую]] ([[Ваўкавыскі павет (Гарадзенская губэрня)|Ваўкавыскі павет]]), у 1808 — Віцебскую, у 1809 — [[Гімназія № 3 Магілёва|Магілёўскую]], у 1827 — [[Слуцкая гімназія|Слуцкая гімназіяСлуцкую]] (Менская губэрня), у 1834 — Гарадзенскую і [[Жыровічы|Жыровіцкую]] ([[Слонімскі павет (Гарадзенская губэрня)|Слонімскі павет]]). Статут 1864 году прадугледжваў 3 віды гімназіяў з 8-гадовым навучаньнем: клясычная з [[Грэцкая мова|грэцкай]] і лацінскай мовамі — давала права паступленьня ў гуманітарныя [[ВНУ]]; рэальная, дзе выкладалі пераважна [[прыродазнаўства]], дазваляла паступіць у тэхнічныя ВНУ. У 1870 годзе жаночыя вучэльні з 6-гадовым навучаньнем, якія належалі Міністэрству народнай асьветы Расейскай імпэрыі, перайменавалі ў гімназіі. У 1872 годзе рэальныя гімназіі пераўтварылі ў рэальныя вучэльні. На 1913 год у беларускіх губэрнях дзейнічалі жаночыя дзяржаўныя гімназіі ў Гомелі ([[Магілёўская губэрня]]), Менску, [[Бабруйск]]у (Менская губэрня), Берасьці ([[Гарадзенская губэрня]]), Віцебску, Ваўкавыску, Пінску, [[Клімавічы|Клімавічах]], [[Мазыр]]ы, Полацку ([[Віцебская губэрня]]) і Слуцку. На 1 студзеня 1915 году налічвалася налічвалася 40 жаночых гімназіяў, зь іх 23 прыватныя, і 19 мужчынскіх, зь іх 14 дзяржаўных. У 1919 годзе на землях [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]] гімназіі скасавалі<ref name="а"/>.
 
У 1917 — пачатку 1920-х гадоў у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] адчынілі 6 прыватных беларускіх гімназіяў: [[Будслаўская беларуская гімназія|Будслаўскую]] (Вялейскі павет), [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую]], [[Беларуская гімназія ў Клецку|Клецкая]] (Нясьвіскі павет), [[Наваградзкая беларуская гімназія|Наваградзкая]], Нясьвіская і [[Радашковіцкая беларуская гімназія|Радашковіцкая]]. У канцы 1920-х — пачатку 1930-х гадоў урад [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]] зачыніў беларускія гімназіі ў Заходняй Беларусі. Польскія гімназіі працягвалі дзейнічаць да [[Далучэньне Заходняй Беларусі да БССР|далучэньня Заходняй Беларусі да Беларускай ССР]] у 1939 годзе: [[Горадня]] ([[Беластоцкае ваяводзтва (1919—1939)|Беластоцкае ваяводзтва]]), Наваградак, [[Берасьце]], Баранавічы ([[Наваградзкае ваяводзтва (1921—1939)|Наваградзкае ваяводзтва]]), Пінск ([[Палескае ваяводзтва]]), Ваўкавыск, [[Пружаны]], Маладэчна (Вялейскі павет) і [[Стоўпцы]]. У 1920—1930-х гадах у [[Латгалія|Латгальскім]] краю Латвіі дзейнічала 2 дзяржаўныя беларускія гімназіі — [[Дзьвінская дзяржаўная беларуская гімназія|Дзьвінская]] і [[Люцын]]ская. У канцы 1980-х гадоў у Беларускай ССР пачалі аднаўляць гімназіі. У 1996/1997 навучальным годзе ў Беларусі працавала 68 гімназіяў, дзе налічвалася 63,5 тыс. вучняў<ref name="а"/>.
Радок 21:
* [http://belgimn2.by/ Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава]
* [http://gymn4.minsk.edu.by/ Гімназія № 4 г. Менску]
* [http://gymn14.minsk.edu.by/ Гімназія № 14 г. Менску] — адзіная беларускамоўная ў ЗаводскімЗаводзкім раёне
* [http://gymn23.minsk.edu.by/ Гімназія зь беларускай мовай навучаньня № 23 г. Менску]
* [http://gymn28.minsk.edu.by/ Гімназія №28 г. Менску]