Сьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барока: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Віцебшчына: пунктуацыя, дапаўненьне
д пунктуацыя
Радок 3:
Помнікі архітэктуры віленскага барока вызначаюцца маляўнічасьцю [[сылюэт]]у, вытанчанасьцю і вэртыкалізмам прапорцыяў, ажурнасьцю і плястычнасьцю [[фасад]]аў, пышнасьцю і разнастайнасьцю аздобы [[інтэр'ер]]аў, крывалінейнасьцю абрысаў і прасторы, аптычнымі эфэктамі. У іх спалучаюцца [[Рым|раманскія]] і [[бізантыя|бізантыйскія]] мастацкія ўплывы<ref>[http://slounik.org/154024.html Віленскае барока] // {{Літаратура/Культуралёгія: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2003|к}}</ref>.
 
Многія творы віленскага барока, у тым ліку сапраўдныя шэдэўры стылю, зьнішчылі ў XIX—XX стагодзьдзях [[Русіфікацыя Беларусі|беспасярэдне або пры актыўным спрыяньні]] ўладаў [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|Расейскай імпэрыі]] і [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|СССР]]. Напрыклад, калі на пачатак XIX стагодзьдзя [[Віцебск]] упрыгожвала 1011 унікальных помнікаў віленскага барока (другое месца пасьля [[Вільня|Вільні]]), то па расейскім і савецкім панаваньні зь іх захаваўся толькі [[Віцебская ратуша|адзін у зьнявечаным перабудовай выглядзе]].
 
У сьпісе прыводзяцца як хрэстаматыйныя помнікі архітэктуры віленскага барока, так і збудаваньні, якія атрымалі толькі асобныя рысы гэтага стылю. Асноўныя крытэры да вызначэньня кола архітэктурна-мастацкай сыстэмы віленскага барока: геаграфічны, храналягічны і стылістычны<ref>{{Літаратура/Мураваныя харалы|к}} С. 175.</ref>.