Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
аздабленьне
д афармленьне
Радок 112:
Сталіцай ЛітБел была абрана [[Вільня]], нягледзячы на спрэчкі зь беларускімі камуністамі і былымі працаўнікамі Аблвыканкамзаху, якія настойвалі на тым, каб сталіцай быў [[Менск]]. Згодна зь іх аргумэнтацыяй, Менск як буйное места, дзе савецкая ўлада карысталася больш вялікай папулярнасьцю і ў адпаведнасьці ваена-стратэгічным меркаваньням, пасаваў на ролю сталіцы лепш. Аднак выбар на карысьць [[Вільня|Вільні]] паў з-за рашэньня партыйнага кіраўніцтва ў [[Масква|Маскве]]. Гопнэр у сваей тэлеграме ад 3 лютага 1919 наркаму замежных справаў Г. Чычэрыну і наркаму па справах нацыянальнасьцяў Ё. Сталіну паведамляў: ''«ЦБ пагадзілася, нягледзячы на практычныя назручнасьці і некаторыя ахвяры, саступіць па палітычных меркаваньнях і перанесьці безадкладна ўрадавыя ўстановы ў Вільню»''<ref>Гісторыя беларускай дзяржаўнасьці ў канцы XVIII — пачатку ХХІ ст. У 2 кн. Кн. 1. НАН Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2011. С. 409</ref>.
 
Па сёньня застаецца невядомым, якую тэрыторыю займала і кантралявала Літоўска-Беларуская ССР. Гісторык ''Маркунскі'' са спасылкай на архіўныя дадзеныязьвесткі кажа аб тым, што ў склад Літоўска-Беларускай ССР фактычна ўваходзілі Менская, Віленская і невялічкая частка Ковенскай губэрняў з насельніцтвам 4 млн чалавек<ref>Малыхіна, Л. Ю. Гістарыяграфія Літоўска-Беларускай ССР. — Мн., 2003 с 14</ref><ref>Маргунский С. П. Государственное строительство Белорусской ССР на первом этапе её развития. с. 38</ref>. Гісторык Шкляр адзначае, што: «Літоўска-Беларуская ССР складалася зь Менскай, Гарадзенскай, Віленскай, Ковенскай і часткі Сувалкаўскай губэрняў з насельніцтвам звышбольш за 6 млн»<ref>Малыхіна, Л. Ю. Гістарыяграфія Літоўска-Беларускай ССР. — Мн., 2003 15</ref><ref>Шкляр Е. Н. Борьба трудящихся Литовско-Белорусской ССР с иностранными интервентами с. 33</ref>.
 
Звычайна, чым далей ад Вільні знаходзілася тэрыторыя, тым слабейшай была там савецкая ўлада, у многіх месцах яна была проста намінальнай.
Радок 160:
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы|1=2}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==