28978 Іксіён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыя
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Іксі́ён''' (''Ixion'') — аб’ект [[пояс Койпера|пояса Койпера]]. Зьяўляецца адным з найбуйнейшых [[плютына]] (г. з. транснэптунавым аб’ектам, арбіта якога падобная да арбіты [[Плютон]]а). Як і Плютон, Іксіён знаходзіцца ў [[Арбітальны рэзананс|арбітальным рэзанансе]] 2:3 з Нэптунам (робіць два абарачэньня вакол [[Сонца]] за час, неабходны Нэптуну для трох абарачэньняў). Дыямэтар Іксіёна складае 822 км [[Эксцэнтрысытэт]] арбіты — 0,2412. Вялікая паўвось арбіты — 39,5391 [[а. а.]] [[Пэрыгелій]] — 30,0009 а. а. [[Афэлій]] — 49,0773 а. а. Арбітальны пэрыяд — 248,6269 гадоў. Кут нахілу да [[плоскасьць экліптыкі|плоскасьці экліптыкі]] — 19,6134°. Афарбоўка аб’екта — умерана чырвоная, трохі чырваней, чым у [[Квавар]]а. [[Альбеда]] больш высокае (0,15) у параўнаньні з клясычнымі чырвонымі аб’ектамі — Кваварам (0,10) і [[Варуна]]й (0,04). Апошнія вынікі [[спектраскапія|спектраскапіі]] паказваюць на тое, што паверхня Іксіёна складаецца з сумесі цёмнага вугляроду і толіну — [[гетэрапалімер]]у, які ўтвараецца пры апрамяненьні клатратаў вады і арганічных кампанентаў.
 
[[Выява:TheKuiperBelt Orbits Ixion2-ru.svg|thumb|300px|left|Разліковы арбіта Иксиона]]
 
Выяўлены: [[22 траўня]] [[2001]] г., у 5 г 21 х. 24 с [[GMT|па Грынвічы]], у чылійскай абсерваторыі [[Сэра Талола]] (70W48, 30S10). Абвешчана аб адкрыцьці: [[1 ліпеня]] [[2001]] г., у 3 г 44 х. па Грынвічы, у электронным цыркуляры Цэнтра малых плянэт ([[Сьмітсанаўская астрафізычная абсэрваторыя]], [[Кембрыдж (Масачусэтс)|Кембрыдж]], [[Масачусэтс]], [[ЗША]]). Абвешчана аб прысваеньні імя «Іксіён»: [[28 сакавіка]] [[2002]] г., у 21 г 14 х. па Грынвічы, у электронным цыркуляры Цэнтру малых плянэт.