Мураўёўкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:St.George church (Babrujsk).JPG|міні|280пкс|[[Царква сьвятога Георгія (Бабруйск)|Юр'еўская царква]] ў [[Бабруйск]]у з асноўнымі элемэнтамі «мураўёвак» ([[купал-цыбуліна|купалы-цыбуліны]], высокія шатровыя дахі, паясы какошнікаў і інш.)]]
 
«'''Мураўёўкі'''» — цэрквы [[Расейская праваслаўная царква|Маскоўскага патрыярхату]]{{заўвага|на час пабудовы — «[[Найсьвяцейшы ўрадавы сынод|Найсьвяцейшага ўрадавага сыноду]]» Расейскай імпэрыі}}{{заўвага|некаторыя зь іх у наш час належаць да іншых канфэсіяў або знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці}} на тэрыторыі колішняга [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], масавае будаваньне якіх разгарнулася па здушэньні [[паўстаньне 1863—1864 гадоў|паўстаньня 1863—1864 гадоў]]. Назва паходзіць ад імя генэрал-губэрнатара [[Міхаіл Мураўёў|Міхаіла Мураўёва]]<ref>{{Літаратура/Матэрыялы па гісторыі Беларусі (2003)|к}} С. 186.</ref><ref>Самусік А. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі: Вучэб. дапаможнік. — {{Менск (Мінск)}}: БДЭУ, 2014. С. 148.</ref> па мянушках «вешальнік» і «людаед»<ref>{{Літаратура/Гісторыя Беларусі (у кантэксьце сусьветных цывілізацыяў)|к}} С. 257.</ref>, які распрацаваў праграму ''«захадаў дзеля ўвядзеньня і перавагі ў Паўночна-Заходнім краі расейскай [[Народнасьць|народнасьці]]»'' ({{мова-ru|«мероприятий, имевших в виду водворение и преобладание в Северо-Западном крае русской народности»|скарочана}}) і з гэтай мэтай запрасіў у расейскага імпэратара [[Аляксандар II (расейскі імпэратар)|Аляксандра II]] 500 тысячаў рублёў на аднаўленьне старых і будаваньне новых цэркваў у [[Віленская губэрня|Віленскай]] і [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай]] губэрнях. Яшчэ раней такія ж сродкі вылучылі [[Віцебская губэрня|Віцебскай]], [[Магілёўская губэрня|Магілеўскай]] і [[Менская губэрня|Менскай]] губэрням<ref name="str_sp">[[Тамара Габрусь|Габрусь Т.]] [http://knihi.com/spadcyna/spadcyna2.html Зруйнаваныя святыні] // {{Літаратура/Страчаная спадчына (2003)|к}}</ref>.
 
Сотні цэркваў-«мураўёвак» узводзіліся паводле тыповых праектаў<ref>[[Андрэй Самусік|Самусик А.]] [http://belvirtclub.narod.ru/weekend/110_smolyany.htm Смоляны: славное прошлое и перспективное будущее] // «Отдых и путешествия» № 10, 2002.</ref><ref>Сільвестрава С. Сілівановіч Нікадзім Юр’евіч // {{Літаратура/Памяць/Шчучынскі раён|к}}</ref> і мусілі ўвасобіць праваслаўна-[[Расея|расейскія]] і царкоўна-традыцыйныя рысы архітэктуры<ref>{{Літаратура/Беларусы: У 8 т.|2к}} С. 177.</ref> [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]. Іхнае будаваньне мела вызначальную ідэйна-палітычную ролю<ref name="ReferenceA">{{Літаратура/Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст.|к}} С. 18.</ref> ў справе [[Русіфікацыя Беларусі|маскалізацыі беларусаў]]<ref>Зорина Л. Гродненские евреи – строители православных церквей (вторая половина XIX века) // Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада. XV–XX стст.: Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Горадня, 7–8 лістапада 2014 г.) / Пад рэд. А. Смаленчука і А. Краўцэвіча. — {{Менск (Мінск)}}: Зміцер Колас, 2015. С. 196.</ref> (згодна з абвешчанай расейскім царом [[Мікалай I|Мікалаем I]] тэзай ''«самадзяржаўе, праваслаўе, народнасьць»''<ref name="caranovic">[[Сяргей Чарановіч|Чарановіч С.]] [http://media.catholic.by/nv/n21/art4.htm Ляхавіцкі касцёл Узвышэння Святога Крыжа] // «[[Наша Вера]]» № 3 (21), 2002.</ref>).