П’янае кіраваньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 10:
24 кастрычніка 2013 г. набылі моц папраўкі ў артыкул 18.16 Кодэкса «Аб адміністрацыйных правапарушэньнях», паводле якіх больш як 3-кратна вырасла спагнаньне за п’янае кіраваньне, якое стала складаць «ад 50 да 100 базавых велічыняў» (ад 6,5 млн да 13 млн рублёў; ад $725 да $1449). Таксама ўступілі ў сілу папраўкі ў артыкул 317.1 Крымінальнага кодэкса, паводле якой паўторнае цягам году п’янае кіраваньне стала прадугледжваць абавязковае зьняволеньне, ці то ў выглядзе арышту да 6 месяцаў, ці то ў выглядзе абмежаваньня або пазбаўленьня волі да 2 гадоў у турме. Таксама пры паўторным цягам году затрыманьні за стырном у стане ап’яненьня ўвялі канфіскацыю транспартнага сродку незалежна ад права [[Уласнасьць|ўласнасьці]] на яго<ref>{{Навіна|аўтар=Іван Някрасаў|загаловак=Паездка з цьвярозай галавой|спасылка=http://pramen-news.by/?p=15235|выдавец=Газэта «Прамень» ([[Стоўпцы]])|дата публікацыі=20 студзеня 2017|дата доступу=28 чэрвеня 2017}}</ref>.
 
Паводле 9-га артыкула [[Правілы дарожнага руху|Правілаў дарожнага руху]] Рэспублікі Беларусь (ПДР Беларусі), «Кіроўца абавязаны...абавязаны… па патрабаваньні супрацоўніка ДАІ прайсьці ў вызначаным парадку праверку для вызначэньня стану алькагольнага ап’яненьня або стану, выкліканага ўжываньнем наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, іх аналягаў, [[Атрута|таксычных]] або іншых адурманьвальных рэчываў». Адпаведна паводле 10-га артыкула ПДР Беларусі, «Кіроўцу забараняецца кіраваць транспартным сродкам у стане алькагольнага ап’яненьня або ў стане, выкліканым спажываньнем наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, іх аналягаў, таксычных або іншых адурманьвальных рэчываў, а таксама спажываць алькагольныя, слабаалькагольныя напоі, [[піва]], наркатычныя сродкі, псыхатропныя рэчывы, іх аналягі, таксычныя або іншыя адурманьвальныя рэчывы пасьля падачы супрацоўнікам органаў унутраных справаў патрабаваньня аб спыненьні транспартнага сродку для праходжаньня ў вызначаным парадку праверкі на прадмет вызначэньня стану алькагольнага ап’яненьня або стану, выкліканага спажываньнем наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, іх аналягаў, таксычных або іншых адурманьвальных рэчываў. У гэтых выпадках супрацоўнікі ДАІ маюць права выконваць [[затрыманьне]] і прымусовае адбуксаваньне транспартнага сродку пры адсутнасьці іншай правамернай магчымасьці даставіць транспартны сродак да месца захоўваньня»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Раздзел 3. Правы і абавязкі кіроўцаў|спасылка=http://pdd.by/pdd/by/p3/|выдавец=[[Правілы дарожнага руху]] Рэспублікі Беларусь (ТАА «Новы паварот»)|дата публікацыі=2016|дата доступу=28 чэрвеня 2017}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
Радок 16:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commonscat|Drunk driving}}
 
{{Накід:Права}}
 
[[Катэгорыя:Злачынствы]]