Псыхалёгія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
д афармленьне
Радок 9:
 
=== Псыхалёгія як навука аб сьвядомасьці ===
Этап пачынаецца з вучэньня [[Рэнэ Дэкарт|Рэнэ Дэкарта]] ([[XV стагодзьдзе]]), які першы ўвёў паняцьці «[[рэфлекс|рэфлексу]]» й «[[сьвядомасьць|сьвядомасьці]]». Пад сьвядомасьцю ён разумеў здольнасьць думаць і адчуваць. У гэты пэрыяд зьяўляюцца першыя псыхалягічныя супольнасьці, інстытуты псыхалягічных ведаў. Сымбалічнай кропкай пачатку псыхалёгіі як самастойнай навукі лічыцца адкрыцьцё ў [[1879]] годзе ў [[Вена|Вене]] [[Вундт|Вундтам]] першай лябараторыі для вывучэньня псыхічных зьяваў. На разьвіцьцё навукі пэўна паўплывала вучэньне [[Чарлз Дарвін|Дарвіна]], [[Сечынаў|Сечынава]], [[Іван Паўлаў|Паўлава]]. Разьвіваюцца сувязі з іншымі дысцыплінамі. Адным з самых вядомых напрамкаў гэтага тыпу — [[псыхааналіз]] [[Зыгмунд Фройд|Зыгмунда Фройда]].
 
=== Псыхалёгія як навука аб паводзінах ===
Асноўныя ідэі гэтага кірунку [[біхівіярызм]]у сфармуляваў [[Джон Ўотсан]] у [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]]. Паводле яго, псыхалёгія ня можа мець сьвядомасьць як прадмет, таму што тое, што аб'ектыўна немагчыма назіраць ці не існуе, ці недасягальна для вывучэньня. Прадметам псыхалёгіі жа зьяўляюцца паводзіны, якія разумеюцца як рэакцыя на пэўныя стымулы. У далейшым неабіхівіярысты зьмягчылі тэорыі Уотсана, дадаўшы да двухполюснай схемы жаданьні, матывы й памкненьні самаго чалавека.
 
=== Псыхалёгія як навука аб фактах, мэханізмах і заканамернасьцях псыхікі й сьвядомасьці ===
Радок 18:
 
== Месца псыхалёгіі ў навуцы ==
Сувязь псыхалёгіі з [[філязофія]]й можна ўбачыць у іх агульнай гісторыі, а таксама ў пошуке адказаў на глябальныя экзыстэнцыяльныя пытаньні. Сувязь з натуральнымі навукамі бачная на прыкладзе мэдыцыны й ўу прыватнасьці фізіялёгіі вышэйшай нэрвовай дзейнасьці ([[вышэйшая нэрвовая дзейнасьць|ВНД]]). Агульная праблематыка зьвязвае псыхалёгію з сацыяльнымі навукамі. Яе мэта — абагульненьне й сынтэз дасягненьняў іншых навуковых дысцыплінаў, аб’ектам вывучэньня якіх зьяўляецца чалавек.
 
== Вонкавыя спасылкі ==