Вікіпэдыя:Лялечны тэатар: розьніца паміж вэрсіямі

д
== Недапушчальныя выпадкі выкарыстаньня некалькіх уліковых запісаў ==
 
Удзельнікі ня мусяць выкарыстоўваць альтэрнатыўныя ўліковыя запісы для зману, падману, парушэньня або падрыву згодыкансэнсусу. У прыватнасьці, гэта ўлучаепашыраецца на наступныя выпадкі, алеаднак не абмяжоўваецца імі:
* '''Стварэньне ілюзіі падтрымкі''': альтэрнатыўныя ўліковыя запісы нельга выкарыстоўваць, каб зрабіць уражаньне большай падтрымкі, чым існуе напраўду.
* '''Рэдагаваньня прасторы праекта''': нераскрытыя альтэрнатыўныя ўліковыя запісы ня мусяць рэдагаваць правілы, даведку і адпаведныя старонкі абмеркаваньняў; ня могуць галасаваць па адміністрацыйных пытаньнях, пытаньнях вылучэньня або браць удзел у выбарах.
* '''Абыход санкцыяў''': санкцыі накладаюцца на асобаў, а не на ўліковыя запісы. Такія правілы, як [[Вікіпэдыя:3А|забарона трох адкатаў]] тычыцца кожнага чалавека. Выкарыстаньне іншага ўліковага запісу для парушэньня правіла цягне за сабой штрафныя санкцыі, якія будуць тычыцца вашага асноўнага акаўнту, а ў выпадку абыходу санкцыяў, забароны або блакаваньня адлік тэрміну санкцыі пачынаецца нанова.
* '''Рэдагаваньне адной старонкі (абмеркаваньня) з розных уліковых запісаў''': удзельнікі ня могуць выкарыстоўваць больш за адзін уліковы запіс для рэдагаваньня адной старонкі або абмеркаваньня, калі ствараецца ўражаньне, што гэта рабілі розныя людзі. Але не забараняецца рэдагаваньне адной старонкі з законных альтэрнатыўных уліковых запісаў, для якіх гэта выразна паказваецца (напрыклад, рэдагаваньне адной старонкі з вашага асноўнага і публічнага кампутараў, або рэдагаваньне старонкі вамі і вашым ботам).
* '''Завада вывучэньню ўнёску''': выкарыстаньне альтэрнатыўных уліковых запісаў, паміж якімі не паказваецца беспасярэдні зьвязак, раздзірае гісторыю вашых рэдагаваньняў. Гэта азначае, што іншыя ўдзельнікі ня могуць вызначыць ваш унёсак. З тае прычыны, што пры пэўных абставінах, дазваляецца вывучэньне унёску, такія альтэрнатыўныя ўліковыя запісы парушаюць права іншых аўтараў, якія маюць законную цікавасьць да агляду вашага ўнёску{{Заўвага|Няслушны або схаваны чысты старт, з мэтай перайсьці на чысты ўліковы запіс, таксама могуцьможа разглядацца як парушэньне гэтага правіла}}.
* '''«Добрая рука» і «дрэнная рука»''': трымаць адзін уліковы запіс «чыстым» для канструктыўнай працы, тады як іншы — уцягнутым у парушэньні і шкодніцтва.
* '''«Саламяны супраціўнік»''': лялька стварае бачнасьць думкі, процілеглай пазыцыі лялькавода. Такія лялькі ў абмеркаваньнях прыводзяць малазначныя аргумэнты, якія лёгка зьняпраўджваюцца асноўным удзельнікам, або пераходзяць на абразы. Такім чынам пазыцыя асноўнага ўдзельніка ў спрэчцы ўзмацняецца. Такія лялькі часта паказваюць сябе невукамі або не інфармаванымі, а таксама могуць паводзіць сябе фанатычна. У выніку спрэчка часта заходзіць у тупік або ператвараецца ў цырк, памяншаючы зацікаўленасьць іншых удзельнікаў узяць удзел у абмеркаваньні, такім чынам адпрэчваючы магчымасьць грунтоўнай дыскусіі з прывядзеньнем сур’ёзных аргументаў кожнага з бакоў. Выявіць такія лялька складаней, бо сустракаюцца людзі, якія сапраўды так паводзяць сябе ў спрэчках (з той жа мэтай).