Вікіпэдыя:Лялечны тэатар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Тушкі: стыль
Радок 34:
Альтэрнатыўныя уліковыя запісы могуць выкарыстоўвацца правамерна. Напрыклад, даўні аўтар, зарэгістраваны пад рэальным імем, можа выкарыстоўваць псэўданім, каб схаваць свой унёсак у асобнай тэме, калі ня хоча, каб яго імя асацыявалася зь ёй. Або дасьведчаны ўдзельнік можа стварыць новы ўліковы запіс, каб праверыць, як супольнасьць паводзіць сябе з пачаткоўцам. Калі вы выкарыстоўваеце альтэрнатыўны акаўнт, вы мусіце пераканацца, што не парушаеце правілы. Падставы выкарыстаньня улучаюць:
* '''Бясьпека''': паколькі на агульнадаступных (публічных) кампутарах могуць быць [[траян|траяны]], якія крадуць паролі, удзельнік можа зарэгістраваць альтэрнатыўны ўліковы запіс, каб прадухіліць магчымы ўзлом асноўнага акаўнту. Такія альтэрнатыўныя ўліковыя запісы мусяць быць галосна звязанымі з асноўным акаўнтам, ці мець просты і выразны ідэнтыфікатар, які паказвае на такі зьвязак. Напрыклад, ''Удзельнік:Ян Карповіч'' можа зарэгістраваць уліковы запіс ''Удзельнік:Ян Карповіч (дадатковы)'', і перанакіраваць яго на ''Удзельнік:Ян Карповіч''.
* '''Прыватнасьць''': асоба, рэдагуючы артыкул зь вельмі дыскусійным зьместам адносна яе сям'і, сацыяльнага або прафесійнага кола і чыю ідэнтычнасьць у Вікіпэдыі ведаюць усярэдзіне гэтага кола або адсочваюць яе ідэнтычнасьць у рэальным сьвеце, можа выкарыстоўваць альтэрнатыўны акаўнт, каб пазьбегнуць наступстваў сваіх рэдагаваньняў (або іншых дзеяньняў у ВікіпедыіВікіпэдыі) у рэальным жыцьці.
* '''Тэхнічная падтрымка ({{мова-en|Maintenance|скарочана}})''': аўтар можа выкарыстоўваць альтэрнатыўны акаўнт для выкананьня задачаў тэхнічнай падтрымкі. Другі ўліковы запіс трэба дакладна зьвязаць з асноўным.
** ''Боты'': Важны спэцыяльны выпадак падтрымкі ўлучае ботаў, гэта значыць праграмаў для аўтаматычнага або паўаўтаматычнага рэдагаваньня. Удзельнікам, якія выкарыстоўваюць ботаў, рэкамендуецца выкарыстоўваць асобныя ўліковыя запісы, і пажадана пазначыць іх як ботаў, каб зробленыя такім чынам рэдагаваньні адфільтроўваліся ў гісторыі рэдагаваньняў (гл. [[Вікіпэдыя:Боты]]).