Вікіпэдыя:Лялечны тэатар: розьніца паміж вэрсіямі

крыніца — en:Wikipedia:Sock puppetry
(крыніца — en:Wikipedia:Sock puppetry)
* '''Чысты старт з новым імем''': Калі вы надумалі пачаць жыцьцё ў Вікіпэдыі «з чыстага аркуша», вы спыняеце выкарыстаньне старога акаўнту (-аў) і ствараеце новы. Такі чысты ўліковы запіс ня мусіць вяртацца да старых тэмах, спосабаў рэдагаваньня або паводзінаў, якія раней былі прызнаныя праблематычнымі, і не чыніць дзеяньняў, якія могуць разглядацца як завада вывучэньню ўнёску. Чысты старт дазваляецца толькі тады, калі вы ня маеце дзейнага блякаваньня, забаронаў і санкцыяў, прынятых да папярэдняга ўліковага запісу. Спыненьне старога акаўнту азначае, што вы не будзе выкарыстоўваць яго зноў: на старой старонцы ўдзельніка мусіць паказвацца, што ён ёсьць неактыўным, каб пазьбегнуць пераключэньня паміж ўліковымі запісамі для лялечнага тэатру.
* '''Гумарыстычныя пэрсанажы''': супольнасьць талерантна ставіцца да гумарыстычных альтэрнатыўных уліковых запісаў, але гумар, які будзе імі прадукавацца, ня мусіць мець нічога агульнага з парушэньнем правілаў Вікіпэдыі.
 
== Тушкі ==
{{Скарачэньне|ВП:ТУШКА}}
Гучныя спрэчкі ў Вікіпэдыі часта прыводзяць у праект новых удзельнікаў. Пэўныя людзі могуць прасоўваць свае мэты, прыцягваючы ў спрэчку ўдзельнікаў-аднадумцаў. Гэтых удзельнікаў часам называюць «тушкамі» ({{мова-en|meatpuppetry|скарочана}}). Хоць Вікіпэдыя [[Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў|кіруецца меркаваньнем пра сумленнасьць]], асабліва для [[Вікіпэдыя:Не чапляйцеся да пачаткоўцаў|новых рэдактараў]], прыцягваньне новых удзельнікаў для ўплыву на пастановы ў Вікіпедыі забараняецца. Калі новы ўдзельнік паводзіць сябе так жа, як і іншы ўдзельнік у тым жа кантэксьце, і з усяго відаць, рэдагуе Вікіпэдыю толькі для гэтай мэты, то да яго могуць ужывацца тыя ж захады, што і да ўдзельніка, якога ён падтрымлівае.
 
Вікіпэдыя мае мэханізмы дзеля зьмякчэння збояў, выкліканых прытокам удзельнікаў з адпаведнымі мэтамі:
* [[ВП:Кансэнсус|Кансэнсус]] у многіх дыскусіях мае ў ідэале грунтавацца не на колькасьці галасоў, а на аргумэнтах, выказаных рэдактарамі.
* Пры галасаваньні новых удзельнікаў можна праігнараваць або надаць ім значна меншую вагу, асабліва калі многія зь іх выказваюць адно і тое ж меркаваньне. Іх камэнтары могуць пазначацца заўвагай, якая паказвае на тое, што яны зрабілі мала або ўвогуле не ўнесьлі ніякіх іншых рэдагаваньняў за межамі абмеркаваньня.
* У мэтах разьвязаньня спрэчак, калі існуе нявызначанасьць, ці зьяўляецца пэўны бок спрэчкі адным удзельнікам зь лялькамі або некалькімі ўдзельнікамі з ідэнтычнымі звычкамі рэдагаваньня, гэты бок можа разглядацца як адзін удзельнік зь лялькамі.
 
== Заўвагі ==