Вікіпэдыя:Лялечны тэатар: розьніца паміж вэрсіямі

д
* '''Прыватнасьць''': асоба, рэдагуючы артыкул зь вельмі дыскусійным зьместам адносна яе сям'і, сацыяльнага або прафесійнага кола і чыю ідэнтычнасьць у Вікіпэдыі ведаюць усярэдзіне гэтага кола або адсочваюць яе ідэнтычнасьць у рэальным сьвеце, можа выкарыстоўваць альтэрнатыўны акаўнт, каб пазьбегнуць наступстваў сваіх рэдагаваньняў (або іншых дзеяньняў у Вікіпедыі) у рэальным жыцьці.
* '''Тэхнічная падтрымка ({{мова-en|Maintenance|скарочана}})''': аўтар можа выкарыстоўваць альтэрнатыўны акаўнт для выкананьня задачаў тэхнічнай падтрымкі. Другі ўліковы запіс трэба дакладна зьвязаць з асноўным.
** ''Боты'': Важны спэцыяльны выпадак падтрымкі ўлучае ботаў, гэта значыць праграмаў для аўтаматычнага або паўаўтаматычнага рэдагаваньня. Удзельнікам, якія выкарыстоўваюць ботаў, рэкамендуецца выкарыстоўваць асобныя ўліковыя запісы, і пажадана пазначыць іх як ботаў, каб зробленыя такім чынам рэдагаваньні адфільтроўваліся ў гісторыі рэдагаваньняў (гл. [[ВікіпедыяВікіпэдыя:Боты]]).
* '''Згублены пароль''': Калі вы забылі пароль уліковага запісу, або ведаеце (ці падазраяце), што нехта іншы даведаўся пра ваш пароль, цалкам натуральным жаданьнем стане зарэгістраваць новы рахунак з «чыстым» паролем. У такім выпадку вы мусіце паведаміць на старонках кожнага такога акаўнту, што яны зьяўляюцца вашымі альтэрнатыўнымі ўліковымі запісамі, і можаце папрасіць адміністратараў аб блякаваньні вашых папярэдніх акаўнтаў.
* '''Чысты старт з новым імем''': Калі вы надумалі пачаць жыцьцё ў Вікіпэдыі «з чыстага аркуша», вы спыняеце выкарыстаньне старога акаўнту (-аў) і ствараеце новы. Такі чысты ўліковы запіс ня мусіць вяртацца да старых тэмах, спосабаў рэдагаваньня або паводзінаў, якія раней былі прызнаныя праблематычнымі, і не чыніць дзеяньняў, якія могуць разглядацца як завада вывучэньню ўнёску. Чысты старт дазваляецца толькі тады, калі вы ня маеце дзейнага блякаваньня, забаронаў і санкцыяў, прынятых да папярэдняга ўліковага запісу. Спыненьне старога акаўнту азначае, што вы не будзе выкарыстоўваць яго зноў: на старой старонцы ўдзельніка мусіць паказвацца, што ён ёсьць неактыўным, каб пазьбегнуць пераключэньня паміж ўліковымі запісамі для лялечнага тэатру.