Вікіпэдыя:Неадназначнасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
д артаграфія
Радок 17:
 
=== Асноўнае значэньне ===
'''Асноўнае значэннезначэньне''' тэрміна, слова або словазлучэньня — гэта тое значэньне, якое ''найбольш трывала'' зь ім [[асацыяцыя (псыхалёгія)|асацыюецца]]. Як правіла, гэта тое значэньне, на якое паказвае большасьць спасылак Вікіпэдыі, або значэньне, ад якога іншыя значэньні слова-тэрміна-словазлучэньня зьяўляюцца вытворнымі.
 
Напрыклад, практычна ўсе спасылкі [[Возера]] ў артыкулах Вікіпэдыі спасылаюцца на «возера» як на натуральны замкнёны зборнік вады. Таму для гэтага значэннязначэньня слова і тэрміна «возера» ўдакладненнеўдакладненьне не патрабуецца. Для іншага значэннязначэньня тэрміна «возера» у загалоўку паказваецца ўдакладненьне ў дужках, і артыкул называецца [[Возера (вёска)]].
 
Ня варта сьлепа пераймаць прыведзеную вышэй схему, таму што Вікіпэдыя, як і ўсякая энцыкляпэдыя, для самой сябе не зьяўляецца [[ВП:КВД|надзейнай крыніцай]] інфармацыі. Пры выбары асноўнага значэньня абапірайцеся на здаровы сэнс, пры ўзьнікненьні ўскладненьняў абмяркуйце гэтую праблему на старонцы абмеркаваньня адпаведнага артыкула. У выпадку, калі немагчыма адназначна вызначыць асноўнае значэньне, яно не вылучаецца. У гэтым выпадку да ўсіх амонімаў варта дадаваць удакладненьне, а старонка неадназначнасьці (без удакладненьня) зьяўляецца старонкай неадназначнасьці зь пералікам спасылак на старонкі значэньняў (спасылкі-назвы, якія зьмяшчаюць удакладненьні).
 
У пачатку кожнага артыкула, назва якога можа мець іншыя значэньні, прыводзяцца спасылкі на '''старонку разьвязаваньняразьвязваньня неадназначнасьці''' — старонку, якая зьмяшчае сьпіс значэньняў зь іх азначэньнямі і спасылак на артыкулы з альтэрнатыўнымі значэньнямі тэрміна (калі яны існуюць, маюць існаваць, і адпавядаюць крытэрам значнасьці Вікіпэдыі). Для гэтага выкарыстоўваецца шаблён {{tl|Іншыя значэньні}}. Калі значэньняў няшмат і стварэньне артыкула неадназначнасьці ня мае сэнсу — выкарыстоўвайце шаблён {{tl|Пра}} або {{tl|Іншы артыкул}}. Напрыклад, для аднайменнай зь местам вёскай выкарыстоўваецца форма шаблёну <code>{<nowiki/>{Іншы артыкул|вёску Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці|Каленкавічы (вёска)|места Каленкавічы ў Гомельскай вобласьці}}</code>, што ў артыкуле выглядае наступным чынам:
{{Іншы артыкул|вёску Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці|Каленкавічы (вёска)|места Каленкавічы ў Гомельскай вобласьці}}