Вікіпэдыя:Пераклад: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — be:Вікіпедыя:Пераклад, стыль, артаграфія
д стыль
Радок 1:
{{Плянуемае правіла|ВП:Пераклад}}
{{Сьцісла|Рашуча перакладайце артыкулы ў беларускі разьдзел Вікіпэдыі з тых моваў, якімі вы добра валодаеце, пры гэтым [[Шаблён:Перакладзены артыкул|спасылайцеся]] на арыгінальны артыкул і ягоную вэрсію на старонцы абмеркаваньня створанага або дапоўненага артыкула або ў полі «Апісаньне зьмяненьняў» пры яго стварэньні або дапаўненьні. Сачыце, каб артыкул падмацоўваўся надзейнымі крыніцамі. Калі выкарыстоўваеце праграмы або службы аўтаматычнага перакладу, абавязкова дбайна правярайце атрыманы такім чынам тэкст.}}
 
Пераклад артыкулаў зь іншых моўных разьдзелаў Вікіпэдыі — цалкам прымальная і патрэбная дзейнасьць. Калі вы валодаеце некалькімі мовамі, дык пераклад артыкулаў можа стаць для вас добраю нагодаю далучыцца да разьвіцьця Вікіпэдыі. Разам з тым, пераклад мае на ўвазе шэраг умоваў, якія трэба ўсьведамляць, каб вашая праца была карыснаю.