Беларускае тэлеграфнае агенцтва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д абнаўленьне зьвестак
W (гутаркі | унёсак)
д +9 спасылак
Радок 1:
{{Каардынаты|53|53|59|паўночнае|27|33|58|усходняе|выяўленьне=загаловак}}
{{Кампанія
|назва = Беларускае тэлеграфнае агенцтва
Радок 4 ⟶ 5:
|тып = [[унітарнае прадпрыемства]]
|лістынг на біржы =
|дзейнасьць =
|дэвіз =
|заснаваная = {{Дата пачатку|7|3|1931|1}}
|заснавальнікі = [[Савет народных камісараў БССР]]
|разьмяшчэньне = [[Менск]], [[Ленінскі раён (Менск)|Ленінскі раён]], [[Вуліца Кірава (Менск)|вул. Кірава]], д. 26
|ключавыя фігуры = [[Ірына Акуловіч]]
|галіна = [[сфэра паслугаў]]
|прадукцыя = [[навіны]]
|абарачэньне =
Радок 17:
|лік супрацоўнікаў = 150 (2003)
|матчына кампанія = [[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь]]
|даччыныя кампаніі = [[часопіс]] «[[Беларуская думка]]»
|аўдытар =
|сайт = [http://blr.belta.by blr.belta.by]
Радок 27:
 
== Гісторыя ==
7 сакавіка 1931 году [[Савет народных камісараў БССР]] зацьвердзіў Пастанову «Аб арганізацыі Беларускага тэлеграфнага агенцтва «БелТА». Яго стварылі шляхам пераўтварэньня Беларускага аддзяленьня Саюзнага камэрцыйнага тэлеграфнага агенцтва. 19 жніўня 1932 году СНК [[БССР]] ухваліў Пастанову № 446 «Аб умацаваньні працы БелТА пры СНК БССР». Паводле Пастановы, прапаноўвалася «рэарганізаваць БелТА, стварыўшы 3 рэдакцыі: 1) рэспубліканскай інфармацыі з падраздзяленьнямі на галіновыя сэктары (сельскагаспадарчы, прамысловасьці і транспарту, тавараабароту, забесьпячэньня і фінансаў); 2) [[ТАСС]]-аўскай інфармацыі з функцыямі па прыёме міжнароднай і саюзнай інфармацыі і перадачы інфармацыі ў саюзныя цэнтры; 3) раённага і нізавога друку; 4) бюро інфармацыі пры СНК БССР і аддзелы — 1) арганізацыйна-інструктарскі з функцыямі інструктажу карэспандэнцкай сеткі, вывучэньне якасьці прадукцыі сеткі апарату агенцтва і працы па кадрах і 2) адміністрацыйна-гаспадарчы». Згодна з 2-м артыкулам Пастановы БелТА мела «вылучыць у сыстэме агенцтва на аснове гаспадарчага разьліку прэс-бюро для забесьпячэньня артыкуламі і іншымі матэрыяламі раённага, фабрычна-заводзкага і [[калгас]]нага друку». Паводле 3-га артыкула Пастановы, СНК БССР загадаў: «устанавіць, што ўсе пастановы ўраду і ўрадавых органаў, якія падлягаюць апублікаваньню ў друку, а таксама ўсе ўрадавыя афіцыйныя інфармацыі і растлумачэньні павінны з 20 жніўня перадавацца для асьвятленьня ў цэнтральным і раённым друку БССР выключна праз Беларускае тэлеграфнае агенцтва пры СНК БССР. Абавязаць БелТА забясьпечыць перадачу ў друк пастановаў урадавых органаў і афіцыйных інфармацыяў не пазьней як праз 2 гадзіны пасьля атрыманьня пастановаў або афіцыйных урадавых інфармацыяў». Згодна з 5-м артыкулам урад БССР прапанаваў «БелТА забясьпечыць перадачу ўсёй загранічнай і саюзнай інфармацыі на беларускай мове». Для хутчэйшай перадачы зьвестак у друк усталявалі апарат «Кляйншміт» і абсталявалі [[Радыёстанцыя|радыёстанцыю]]. БелТА стварыла карэспандэнцкія пункты ва ўсіх 9 цэнтрах акругаў БССР: Гомелі, [[Віцебск]]у, Магілёве, Воршы, [[Бабруйск]]у, Полацку, [[Мазыр]]ы, Барысаве і Слуцку<ref name="а">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Выключна празь Беларускае тэлеграфнае агенцтва|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-vykljuchna-praz-belaruskae-telegrafnae-agentstva-66127-2018/|выдавец=Беларускае тэлеграфнае агенцтва|дата публікацыі=12 лютага 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>.
Заснавана 7 сакавіка 1931 году ў [[Менск]]у. У 1992—1995 гадох мела назоў «Беларускае інфармацыйнае агенцтва» («Белінфарм»)<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак=Беларуская энцыклапедыя|арыгінал= |спасылка = |адказны = [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва =[[Беларуская энцыкляпэдыя]]|год = 1996|том = 2|старонкі=402|старонак=408|сэрыя =|isbn = 985-11-0061-7|наклад=10 000}}</ref>. За [[СССР|савецкім часам]] падпарадкоўвалася [[Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюзу|Тэлеграфнаму агенцтву Савецкага Саюзу]] (ТАСС). У 1999 годзе БелТА запусьціла свой першы сайт, які на 2015 году меў штомесяц больш за 1,5 млн унікальных наведнікаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=БелТА абнавіла свой сайт|спасылка=http://blr.belta.by/all_news/society/BELTA-abnavla-svoj-sajt_i_81931.html|выдавец=Беларускае тэлеграфнае агенцтва|дата публікацыі=20 ліпеня 2015|дата доступу=21 ліпеня 2015}}</ref>. На 20 сьнежня 2003 году мела больш за 150 супрацоўнікаў<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Сяргей Протас]].|загаловак=БелТА: хутка, дакладна, цікава і карысна|спасылка=http://old.zviazda.by/second.html?r=16&p=1&archiv=20122003|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=20 сьнежня 2003|нумар=[http://old.zviazda.by/second.html?&archiv=20122003 321-322]|старонкі=|issn=1990-763x}}</ref>.
 
2 жніўня 1934 году Цэнтральны камітэт [[Камуністычная партыя Беларусі (1918)|Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі]] (КПБ) зацьвердзіў Пастанову «Аб працы БелТА і ўмацаваньні карэспандэнцкай сеткі». Паводле Пастановы, карэспандэнцкую сетку БелТА павялічылі да 37 пунктаў. Весьнікі БелТА друкавалі ў 6 асобніках, якія размножвалі на ротары. У Маскву (Расейская СФСР) штодня шыфравалі [[Тэлеграма|тэлеграмы]]. Для абласных і раённых [[газэта]]ў Беларускай ССР навіны дыктавалі па радыё<ref name="а"/>. 27 чэрвеня 1939 году СНК БССР ухваліў Пастанову «Аб перадачы выпуску фотагазэты з падпарадкаваньня Менгарсавету ў падпарадкаваньне БелТА». Паводле 1-га пункту Пастановы, перадаваліся «выпуск фотахронікі і клішэ, выпуск масавага друку (фотагазэты, партрэты, [[Паштоўка|паштоўкі]], фотаальбомы), памяшканьні і вытворчыя [[цэх]]і былога Беларускага аддзяленьня трэста «Саюзфота». Згодна з 2-м пунктам стварылі адзіную арганізацыю «рэдакцыю фотахронікі і фотагазэты БелТА»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Так пачыналася фотахроніка БелТА|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-tak-pachynalasja-fotahronika-belta-66405-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=19 лютага 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>. БелТА займала 1-ы паверх будынка на [[Праспэкт Незалежнасьці (Менск)|Савецкай вуліцы]] Менску. У фотаслужба налічвала 6 штатных фотакарэспандэнтаў. Пазьней увялі пасады ўласных карэспандэнтаў у абласьцях. Здымалі на фотапласьцінкі здымачамі «Фотакор». Менская група мела здымачы «ФЭД». Шкляныя фотапласьцінкі пасылалі [[бандэроль]]лю ў раённыя і абласныя цэнтры БССР, а таксама ў Маскву. Адмыслова выпускалі фотападборкі і паштоўкі з краявідамі гарадоў<ref name="б">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Погляд цераз аб'ектыў: Уладзімер Лупейка|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-66615-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=26 лютага 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>. 23 чэрвеня 1941 году БелТА прыпыніла працу ў сувязі з мабілізацыяй журналістаў на [[Нямецка-савецкая вайна|Нямецка-савецкую вайну]]. 7 ліпеня 1941 году ў Гомелі выйшаў 1-ы нумар газэты «[[Раздавім фашысцкую гадзіну]]», частку супрацоўнікаў якой склалі былыя журналісты БелТА<ref name="в">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Апошняе заданьне выканаць было немагчыма|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-67006-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=26 лютага 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>.
 
17 ліпеня 1942 году на пасяджэньні ў Маскве СНК БССР зацьвердзіў Пастанову аб аднове дзейнасьці БелТА. У штат улучылі 9 адказных работнікаў і 5 тэхнічных. На ўтрыманьне вылучылі 46 500 [[Савецкі рубель|савецкіх рублёў]], якіх хапіла да студзеня 1943 году, калі БелТА зноў перапыніла працу<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Скрозь вогненныя вёрсты|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-skroz-vognennyja-versty-67204-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=19 сакавіка 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>. 22 лютага 1944 году СНК БССР зацьвердзіў Пастанову, якой аднавіў БелТА. У сакавіку 1944 году СНК ухваліў Палажэньне аб БелТА. Спачатку БелТА разьмясьцілі ў гомельскім прадмесьці Навабеліца. СНК вылучыў 15 000 рублёў і адвёў 2 пакоі. З 10 сакавіка 1944 году БелТА пачала забясьпечваць газэты штодзённымі выпускамі весьнікаў. Сталі праводзіць дзённы і вечаровы радыёсэансы і выдаваць адпаведныя выпускі саюзных і замежных навінаў. [[Беларускае радыё]] радыё выкарыстоўвала весьнікі цалкам. Рэспубліканскія газэты на 75 %. У красавіку 1944 году вылучылі асобны дом у Гомелі па вуліцы Войкава, д. 89. Па заняцьці Менску Чырвонай арміяй 3 ліпеня 1944 году БелТА пераехала ў 4 пакоі па [[Раманаўская Слабада|Рэспубліканскай вуліцы]], д. 30<ref name="г">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». З Гомеля ў сталіцу|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-z-gomelja-u-stalitsu-67418-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=26 сакавіка 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>. ТАСС з Масквы даводзіла да БелТА патрабаваную колькасьць навінаў у саюзным і замежным друку. У 1944 годзе БелТА апублікавала 350 з 400 запатрабаваных навінаў (87 %). У 1945-м — 529 з 600 (88 %). У 1946 годзе даслалі 897 з 700 запатрабаваных навінаў (128 %). У выніку БелТА заняло па гэтым паказьніку 1-е месьцяў сярод агенцтваў усіх 15 рэспублік [[СССР]]. Пагатоў гэты паказьнік перавысіў даваенны больш як утрая<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Норму выканаць і перавыканаць|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-69007-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=21 траўня 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>.
 
30 студзеня 1960 году [[Савет міністраў БССР]] зацьвердзіў Пастанову пра новае Палажэньне аб БелТА (Тэлеграфнае агенцтва Беларускай ССР). У задачы БелТА ўлучылі распаўсюд заканадаўчых актаў, пастанановаў КПБ і ўраду БССР, выступленьняў кіраўніцтва СССР, зьнешнепалітычных дакумэнтаў ураду СССР. БелТА мусіла падаваць навіны газэтам раёнаў, вобласьцяў і БССР, на Беларускае радыё і радыё СССР і замежжа. Таксама БелТА мела распаўсюджваць у СМІ Беларусі замежныя і маскоўскія навіны і фота, атрыманыя ад ТАСС. Свае навіны БелТА мела перадаваць на беларускай і расейскай мовах. У адным з пунктаў Палажэньня значылася, што БелТА карыстаецца ўсімі правамі аўтара, у тым ліку правам ставіць пад паведамленьнямі сваё найменьне і прозьвішчы ўласных карэспандэнтаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». Тэлеграфнае агенцтва БССР — 1960|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-telegrafnae-agentstva-bssr-1960-70932-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=6 жніўня 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>. У 1971 і 1972 гадах стварылі кіраўніцтва сувязі і даведкавы аддзел. Усе навіны ТАСС перадавалі ў газэты КПБ і камсамолу Беларусі. Большасьць навінаў перакладалі на беларускую мову і перадавалі ў беларускамоўныя газэты вобласьцяў і БССР<ref name="д">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Да 100-годзьдзя БелТА: «Навіны складаюць гісторыю». На прыступку вышэй|спасылка=http://m.blr.belta.by/society/view/da-100-goddzja-belta-naviny-skladajuts-gistoryju-na-prystupku-vyshej-71417-2018/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=27 жніўня 2018|дата доступу=11 кастрычніка 2018}}</ref>. За [[СССР|савецкім часам]] БелТА падпарадкоўвалася [[Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюзу|Тэлеграфнаму агенцтву Савецкага Саюзу]] (ТАСС).
 
Заснавана 7 сакавіка 1931 году ў [[Менск]]у. У 1992—1995 гадох мела назоў «Беларускае інфармацыйнае агенцтва» («Белінфарм»)<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак=Беларуская энцыклапедыя|арыгінал= |спасылка = |адказны = [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва =[[Беларуская энцыкляпэдыя]]|год = 1996|том = 2|старонкі=402|старонак=408|сэрыя =|isbn = 985-11-0061-7|наклад=10 000}}</ref>. За [[СССР|савецкім часам]] падпарадкоўвалася [[Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюзу|Тэлеграфнаму агенцтву Савецкага Саюзу]] (ТАСС). У 1999 годзе БелТА запусьціла свой першы сайт, які на 2015 году меў штомесяц больш за 1,5 млн унікальных наведнікаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=БелТА абнавіла свой сайт|спасылка=http://blr.belta.by/all_news/society/BELTA-abnavla-svoj-sajt_i_81931.html|выдавец=Беларускае тэлеграфнае агенцтва|дата публікацыі=20 ліпеня 2015|дата доступу=21 ліпеня 2015}}</ref>. На 20 сьнежня 2003 году мела больш за 150 супрацоўнікаў<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Сяргей Протас]].|загаловак=БелТА: хутка, дакладна, цікава і карысна|спасылка=http://old.zviazda.by/second.html?r=16&p=1&archiv=20122003|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=20 сьнежня 2003|нумар=[http://old.zviazda.by/second.html?&archiv=20122003 321-322]|старонкі=|issn=1990-763x}}</ref>. За 2017 год у архіў БелТА паступіла звыш 30 000 фотанавінаў. На пачатак 2018 году хранікальны фонд БелТА налічваў звыш 200 000 электронных фотаздымкаў<ref name="б"/>.
 
=== Кіраўнікі ===
* Чавускі (люты 1939 — 23 чэрвеня 1941)<ref name="в"/>
* А. Трацьцякоў (сакавік 1944 — )<ref name="г"/>
 
* [[Мікалай Марушкевіч]] (1971 — 1983)<ref name="д"/>
* [[Дзьмітры Жук]] (2003 — 6 лютага 2018)
* [[Ірына Акуловіч]] (з 6 лютага 2018 году)
 
== Крыніцы ==
Радок 33 ⟶ 49:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://m.blr.belta.by/ Мабільная бачына]
* [[RSS]]-[http://blr.belta.by/service_folder/rss_by стужка навінаў]