Лаўрэнцеўскі летапіс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 1:
[[Файл:LavrentyevskayaLetopis.jpg|thumbміні|Лаўрэнцеўскі летапіс.]]
'''Лаўрэнцеўскі летапіс''' — летапісны [[звод]], помнік [[Русь|старажытнарускага]] летапісаньня. Захаваўся ў адзіным сьпісе, зробленым групай пісцоў пад кіраўніцтвам манаха Лаўрэнція ў [[1377]] годзе для суздальска-ніжагародзкага князя [[Дзьмітры Канстантынавіч|Дзьмітрыя Канстантынавіча]]. Яго тэкст абрываецца на [[1305]] годзе.
 
У сваім складзе ўтрымлівае «[[Аповесьць мінулых часоў]]» (найбольш поўны тэкст<ref>Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 32.</ref>), «Павучэньне Ўладзімера Манамаха», жыціе [[Аляксандар Неўскі|Аляксандра Неўскага]], а таксама зьвесткі пра паўднёва-рускія, [[суздальскае княства|суздальскія]] і агульнарускія падзеі.
 
У летапісе зьмешчаная цікавая інфармацыя пра [[Полацкае княства]]. Напрыклад, пад [[1128]] годам (і за 20-301120—1130 [[12 стагодзьдзе|ХІІ ст.]]) знаходзіцца вялікае апавяданьне пра [[Усяславічы|Ўсяславічаў]]. Тут жа апісваецца драматычная гісторыя князёўны [[Рагнеда|Рагнеды]] і яе бацькі, полацкага князя [[Рагвалод]]а. Некаторыя беларускія дасьледчыкі лічаць, што блёк паведамленьняў пра палітычную гісторыю Полацкай зямлі патрапіў у Лаўрэнцеўскі летапіс непасрэдна з загінуўшага [[Полацкі летапіс|Полацкага летапісу]].
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
* Семянчук А. А. Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі: Вучэбны дапам. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 163 с {{ISBN |985-417-206-6}}. С. 7.
* Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с {{ISBN |985-417-858-7}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Накід:Гісторыя}}
{{Commons}}
 
[[Катэгорыя:Летапісы]]