Крама крыжаванак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д артаграфія
Радок 18:
'''«Крама крыжаванак»''' — першае беларускамоўнае выданьне, цалкам прысьвечанае [[крыжаванка]]м. Выдаецца ТАА «Магазин кроссвордов».
 
Пачало выдавацца з 2005 году. Выходзіла раз на месяц, але з-за фінансавых цяжкасьцяў, з 2006 году выходзіць раз на 3 месяцы<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=5601 Беларускамоўнай «Краме крыжаванак» — адзін год], Наша Ніва, 27-12-2006</ref>. Напрыканцы 2006 году наклад скараціўся ў 10 разоў, газэта сутыкнулася з праблемаю істотнага вяртаньня з кропак рэалізацыі. пасьляПасьля акцыі салідарнасьці у першым квартале 2007 году наклад газэты павялічыўся да 9000 асобнікаў, зь іх 6280 — падпісчыкі<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=6289 Колькасьць падпісчыкаў газэты «Крама крыжаванак» павялічылася ў шэсьць разоў], Наша Ніва, 1-2-2007</ref>.
 
Галоўная адметнасьць газэты, акрамя беларускай мовы, арыентаванасьць у першую чаргу на беларускія каштоўнасьці. Старонкі «Крамы крыжаванак» стракацяць беларускімі прымаўкамі, выслоўямі, партрэтамі беларускіх літаратараў, здымкамі сучасных сьпевакоў і актораў. Газэта зьмяшчае папулярныя сярод абываталяў крыжаванкі, сканворды і японскія судоку. Для школьнікаў падаюцца віктарыны, шаранты, разгадкі якіх вымагаюць веданьня геаграфіі, гісторыі і літаратуры, пры чым на толькі беларускіх, але й сусьветных.