Янка Журба: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
Jarash (гутаркі | унёсак)
 
Радок 1:
{{Пісьменьнік}}'''Янка Журба''' (сапраўднае імя '''Іван Якаўлевіч Івашын''') ([[30 красавіка]] (18 красавіка па [[стары стыль|старым стылі]]) [[1881]]  — [[7 студзеня]] [[1964]])  — беларускі настаўнік і паэт.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў вёсцы [[Купніна]] [[Лепельскі павет|Лепельскага павету]], цяпер [[Чашніцкі раён]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]] ў беднай сялянскай сям'ісям’і, якая складалася з 12 чалавек.
 
У [[1898]] годзе паступіў у [[Полацкая настаўніцкая сэмінарыя|Полацкую настаўніцкую сэмінарыю]]. Яшчэ тады спрабаваў свае сілы ў вершаванай творчасьці. Пасьля заканчэньня сэмінарыі ў [[1902]] годзе настаўнічаў у пачатковых школах. У [[1906]] годзе стаў студэнтам [[Глухаўскі настаўніцкі інстытут|Глухаўскага настаўніцкага інстытута]] былой [[Чарнігаўская губэрня|Чарнігаўскай губэрні]]. З таго часу пачаў пісаць вершы на беларускай мове. Пасьля вучобы выкладаў расейскую мову і літаратуру ў старэйшых класах. Да [[1914]] году настаўнічаў у [[Чашнікі|Чашніках]] [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]. Зноў на Чашніччыне апынуўся ў [[1941]] годзе. Пасьля вайны жыў у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці, быў настаўнікам музыкі і сьпеваў у пачатковых клясах. Апошнія гады правёў у доме састарэлых у [[Полацак|Полацку]].
 
Напрыканцы 301930-х гадоў амаль страціў зрок. Па вайне жыў у Полацку ў сваякоў і манашак зачыненага Сьвята-Эўфрасінеўскага манастыра. Апошнія гады жыцьця цярпеў вялікую нястачу.
 
== Творчасьць ==
[[Файл:Памятник поэту Янке Журбе - panoramio.jpg|значак|Магіла Янкі Журбы на могілках у Полацку]]
Друкавацца пачаў у расейскіх выданьнях з 1902 году. Першы верш «На беразе Дзьвіны» быў зьмешчаны ў газэце «[[Наша ніва]]» ([[1909]]). У дакастрычніцкай паэзіі Янкі Журбы выразна выявілася сацыяльная накіраванасьць, аптымістычны погляд на сьвет, жаданьне рэвалюцыйных ператварэньняў.
У пасьлярэвалюцыйны час пачаў друкавацца з [[1921]] году ў газэце «[[Савецкая Беларусь]]», з [[1922]]  — у часопісе «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]» і іншых. Першая паэтычная кніга «Заранкі» выйшла ў [[Менск]]у ў [[1924]] годзе. У [[1950]] годзе выйшлі з друку «Выбраныя творы», а потым і некалькі паэтычных кніг, сярод якіх зборнік вершаў для дзяцей.
 
Пераклаў на беларускую мову раман [[Фёдар Дастаеўскі|Фёдара Дастаеўскага]] «Бедныя людзі» ([[1930]]).
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://slounik.org/81008.html БіяграфіяЖурба на Slounik.orgЯнка] // {{Літаратура/Беларускія пісьменьнікі (1917—1990)|к}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Журба, Янка}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 30 красавіка]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1881 годзе]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія пэдагогі]]
[[Катэгорыя:Беларускія настаўнікі]]
[[Катэгорыя:ПамерліПахаваныя 7ў студзеняБеларусі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1964 годзе]]