Вулька 2: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, артаграфія
д →‎Гісторыя: выпраўленьне спасылак
 
Радок 57:
У 1613 годзе ''Воля'' — сяло [[Маёнтак|маёнтку]] [[Кажан-Гарадок]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], маёмасьць [[Мікалай Кішка|Мікалая Кішкі]], 30 [[Валока|валок]] зямлі, каля 60 двароў<ref name="harady i vioski">Вулька 2 // {{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|4-2к}} С. 215—216</ref>.
 
Пасьля [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] (1795) у Кажан-Гарадоцкай воласьці [[Пінскі павет (Раейская імпэрыя)|Пінскага павету]] [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Пад 1870 годам — 82 душы, сяло адносілася да [[ДзятлаваЗьдзецел|ДзятлавіцкагаЗьдзецельскай]] праваслаўнай парафіі. На пачатку XX стагодзьдзя вёска ў Кажан-Гарадоцкай воласьці Пінскага павету. 25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] вёска абвяшчалася часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад [[БССР|Беларускай ССР]]. З 18 сакавіка 1921 году ў складзе [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]], вёска і [[фальварак]] Волька ў Кажан-Гарадоцкай гміне Лунінецкага павету [[Палескае ваяводзтва|Палескага ваяводзтва]]. У 1930 годзе працаваў паравы млын (3 рабочыя, 1933), лесапільны завод<ref name="harady i vioski"/>.
 
З канца 1939 году ў складзе [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету Лунінецкага раёну [[Пінская вобласьць|Пінскай вобласьці]]. З чэрвеня 1941 па ліпень 1944 году пад нямецкай акупацыяй. На франтах загінулі 39 вяскоўцаў. Ад рук фашыстаў загінулі 54 жыхары<ref name="harady i vioski"/>.