Розьніца паміж вэрсіямі «Трубяцкая разьня»

д
→‎Савецкая цэнзура: выпраўленьне спасылкі
д (→‎Савецкая цэнзура: выпраўленьне спасылкі)
{{Падвойная выява|справа|Amścisłaŭski zamak. Амсьціслаўскі замак (1654, 1912).jpg|175|Amścisłaŭ, Trubiackaja raźnia. Амсьціслаў, Трубяцкая разьня (1654, 1912).jpg|175|Фрэскі [[Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Амсьціслаў)|кармэліцкага касьцёла]]: узяцьце маскавітамі замка (налева) і разьня мірнага насельніцтва (направа)}}
 
'''Трубяцка́я разьня́'''<ref name="holubieu">[[Валянцін Голубеў|Голубеў В.]], Кітурка І. Гісторыя Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст.  — Санкт-Пецярбург: «Неўскі прастор», 2014. С. 90.</ref><ref name="sahanovic">{{Літаратура/Невядомая вайна: 1654—1667|к}}</ref><ref name="kiturka">Кітурка І. Гісторыя Беларусі: дапам. ― Горадня: ГрДУ, 2006. С. 70.</ref><ref>Канапацкая З. Войны і сацыяльна-палітычныя канфлікты: гістарычны аспект. [http://elib.bspu.by/bitstream/doc/246/1/001697.pdf Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне], [[Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка]]</ref><ref>Сакалоў М., Шкуцько Л., Пракаповіч Л., Вялікі А., Канапацкая З. [http://elib.bspu.by/handle/doc/205 Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне «Гісторыя Беларусі»], [[Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка]]</ref> — [[масавае забойства]] мірнага насельніцтва [[Амсьціслаў|Амсьціслава]], учыненае 22 ліпеня 1654 году [[Маскоўская дзяржава|маскоўскімі]] войскамі ў пачатку [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667). У разьні загінулі практычна ўсе жыхары [[места]]<ref>Пушкін І. Гістарычная спадчына горада Магілёва: курс лекцый.  — Магілёў: УА МДУХ, 2006. С. 63. [http://www.mgup.by/sites/default/files/userfiles/EF/GD/files/members/spadczyna_lock.pdf]</ref> (ад 10 да 15<ref name="holubieu"/><ref name="kiturka"/><ref>[[Андрэй Мяцельскі|Мяцельскі А.]] Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХІІ-ХVІІІ стст.  — Менск: Беларуская навука, 2010, 2014. С. 241.</ref><ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 373.</ref><ref name="tkacou-trusau">[[Міхась Ткачоў|Ткачоў М.]], [[Алег Трусаў|Трусаў А.]] Старажытны Мсціслаў.  — Менск: Полымя, 1992. С. 22.</ref><ref>[[Андрэй Мяцельскі|Мяцельскі А.]] Старадаўні Крычаў.  — Менск: «Беларуская навука», 2003. С. 114.</ref> тыс. чал.), сам Амсьціслаў амаль цалкам зьнішчылі<ref>Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / [[Іван Крэнь|І. Крэнь]], [[Іван Коўкель|І. Коўкель]], [[Сьвятлана Марозава|С. Марозава]], С. Сяльверстава, І. Фёдараў.  — Менск: РІВШ БДУ, 2000. С. 512. [http://vsu.moy.su/Docs/i.p-krehn_i_insh-gistoryja_belarusi-ch.1-ad_staraz.pdf]</ref>.
 
Апроч Трубяцкой разьні, таксама зазначаецца разьня<ref>Касажэцкі К. Бітва пад Палонкай 28 чэрвеня 1660  г. [http://www.belhistory.eu/kshyshtaf-kasazhecki-bitva-pad-palonkaj-28-chervenya-1660-g/] // Беларускі Гістарычны Агляд.  — 2004.  — Т. 11.  — Сш. 1—2.</ref> ў [[Берасьце|Берасьці]], учыненая маскоўскім войскам пад камандаю [[Іван Хаванскі|Івана Хаванскага]] 13 студзеня 1660 году. У выніку яе захопнікі забілі каля 1,7 тыс. чал.<ref>Курукин И. В., Булычев А.  А.  Повседневная жизнь опричников Ивана Грозного.  — Москва: Молодая гвардия, 2010. С. 336.</ref>, а само места цалкам зьнішчылі<ref name="sahanovic"/><ref>Гладыщук А.  А.  Никитчик А.  Д.  Инвентари Берестейского замка и города после 1660 года // Вестник Брестского государственного технического университета.  — №6.  — 2013. С. 42. [http://www.bstu.by/uploads/vestnik/13-6.pdf]</ref>.
 
== Гісторыя ==
У выніку прыступу 22 ліпеня «''великою потугою и усилством през штурм''»{{Заўвага|№10 — 1654 г. Июля 24. Заявление земянки Екатерины Кисель о пропаже документов во время взятия русскими города Мстиславля // Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. — Вильна, 1909. Т. 34. С. 9.}} захопнікі авалодалі местам. Паводле шматлікіх сьведчаньняў відавочцаў тых падзеяў, пераможцы «''места агнём выпалілі і людзей пасеклі''»<ref>{{Літаратура/Замкі Беларусі|к}} С. 92.</ref>; «''народ усялякі шляхецкі, мяшчанаў і жыдоў, а таксама простых людзей у пень высеклі, потым адтрубіўшы, сярод трупаў жывых знаходзілі і ў палон на Маскву забіралі, а скарбы ўсялякія забраўшы, замак і паркан увесь агнём спалілі і дазваньня спустошылі''»{{Заўвага|№310 — 1664 г. Июля 18. Заявление земянина Яна Котла о злоключениях при осаде Мстиславского замка Московскими войсками // Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. — Вильна, 1909. Т. 34. С. 349.}}<ref name="sahanovic"/><ref name="tkacou-trusau"/>. У часе ўзяцьця места, як сьцьвярджаюць гістарычныя крыніцы, захопнікі зьнішчылі шмат помнікаў пісьменства.
 
У дакумэнтах Маскоўскай дзяржавы адзначалася, што пры захопе Амсьціслава агулам забілі больш за 10 тысячаў чалавек, у некаторых маскоўскіх актах{{Заўвага|Записка о военных действиях во время Польского похода 1655 года, с росписью покоренных Русскими войсками городов // Акты, собранные в библиотеках и архивах России. Т. 4. — СПб., 1836. С. 128.}} сустракаюцца паведамленьні пра 15 тысячаў ахвяраў. У жывых пакінулі толькі 700 чалавек, пераважна рамесьнікаў, якіх прывялі да прысягі маскоўскаму гаспадару. Неўзабаве многіх зь іх гвалтоўна вывезьлі ў глыб Масковіі<ref name="sahanovic"/>. Невялікую частку жыхароў Амсьціслава, што выжылі, доўгі час называлі «недасекамі»<ref>Іванова В. Лісты з асабістага архіва Івана Грыгаровіча // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 8 / Рэдкалегія: Э.  М.  Савіцкі (гал. рэд.) і інш.  — Менск: БелНДІДАС, 2007. С. 224.</ref>.
 
Маскоўскі гаспадар [[Аляксей Міхайлавіч]] у сваёй грамаце [[Багдан Хмяльніцкі|Б. Хмяльніцкаму]] пісаў<ref name="evkl"/><ref name="be"/><ref name="ehb"/>, што Амсьціслаў
{|
|-
Паводле гісторыка [[Генадзь Сагановіч|Генадзя Сагановіча]], з 33 тысячаў жыхароў Амсьціслава па разьні засталося жыць ня больш за тры тысячы<ref name="10viakou">{{Літаратура/Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (1997)|к}}</ref>. Неўзабаве ў ваколіцах места разгарнуўся найбольш актыўны ў Вялікім Княства Літоўскім народны партызанскі рух. Напрыклад, у ліпені 1654 году трохтысячны аддзел сялянаў з Калесьнікаўскай воласьці заатакаваў пад Амсьціславам войска ваяводы Трубяцкога, у якім налічвалася да 15 тысячаў ратнікаў<ref name="10viakou"/>.
 
Археоляг [[Леанід Аляксееў]] у сваёй лічбе аб раскопках на [[Амсьціслаўскі замак|Замчышчы]] адзначаў, што культурны пласт падзяляецца на тры часткі: ніжні  — рэшткі жыцьцядзейнасьці места да 1654 году, сярэдні  — папялішча, якое датуецца 22 ліпеня 1654 году, верхні  — агароды<ref>Абрамчук Р. [https://ais.by/story/15533 Апакаліпсіс мясцовага значэння: жыццё і смерць Мсціслаўскага замка (1135–16601135—1660)] // «Архитектура и строительство» № 1 (231) 2013  г.</ref>. Спалены Амсьціслаў назаўжды страціў былое значэньне, а замак спыніў сваё існаваньне<ref>Алексеев Л.  В.  Мстиславльский детинец XII—XIV вв. // Российская археология. 1995. № 3. С. 75.</ref>.
 
У [[Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Амсьціслаў)|касьцёле Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі]] захавалася фрэска XVII ст., прысьвечаная Трубяцкой разьні. На ёй адлюстроўваецца аблога места і забіцьце манахаў. Прозьвішчы палеглых законьнікаў: Ігумен (прыёр) а. Мэльхіёр Таргоўскі, прапаведнік а. Аляксей Борх, а таксама а. Арсень Гладышэвіч.
 
Паводле гісторыка і этнографа [[Міхал Без-Карніловіч|Міхала Без-Карніловіча]], памяць пра падзеі 1654 году пад назвай «Рэзь Трубяцкога» захоўвалася ў народных паданьнях яшчэ ў сярэдзіне XIX ст.<ref>Без-Корнилович М.  О.  Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии присовокуплением и других сведений к ней же относящихся.  — СПб, 1855. С. 190.</ref>
 
== Савецкая цэнзура ==
У 1985 годзе выйшла апошняя кніга [[Уладзімер Караткевіч|Ўладзімера Караткевіча]] (памёр у 1984 годзе) «Мсціслаў: эсэ пра гісторыю і людзей адной зямлі», у якой савецкая цэнзура без аніякіх тлумачэньняў цалкам выразала фрагмэнт пра Трубяцкую разьню<ref>Жаўняровіч П. Публіцыстычны дыскурс Уладзіміра Караткевіча / П. Жаўняровіч; навук. рэд. В. Іўчанкаў.  — Менск: РІВШ, 2011. С. 147.[http://pdf.kamunikat.org/24446-1.pdf]</ref>.
 
Савецкі гісторык [[Лаўрэнці Абэцэдарскі]], якога вінавацяць у сьвядомай аднабаковасьці<ref>[[Вітаўт Чаропка|Чаропка В.]] [http://old.knihi.com/vy/falsifik.html …І робіцца трывожна] // З гісторыяй на «ВЫ». Выпуск 1.  — Менск, 1991.</ref><ref name="vh">[[Валянтын Грыцкевіч|Грыцкевіч В.]] Гісторыя і міфы.  — Менск: «БелФранс», 1998. [http://knihi.com/Valancin_Hryckievic/Historyja_i_mify.html]</ref><ref name="urban">[[Паўла Урбан|Урбан П.]] У сьвятле гістарычных фактаў.  — Мюнхэн, Нью-Ёрк: БІНІМ, 1972. [http://knihi.com/Paula_Urban/U_sviatle_histarycnych_faktau.html]</ref> і фальсыфікацыях<ref name="smalancuk">[[Алесь Смалянчук|Смалянчук А.]] Феномен беларускай савецкай гістарыяграфіі // «[[Гістарычны Альманах]]». Том 10, 2004. [http://kamunikat.org/usie_czasopisy.html?pubid=2135]</ref><ref>[[Уладзімер Арлоў (гісторык)|Арлоў У.]] Еўфрасіння Полацкая.  — Менск: «Мастацкая літаратура», 1992. С. 6.</ref><ref>Весялкоўскі Ю. Беларуска-польская канфэрэнцыя гісторыкаў // «Голас Часу» № 14 (5), 15 (6).  — Лёндан 1991.</ref> дзеля адмаўленьня нацыянальнага пачатку ў гісторыі [[Беларусь|Беларусі]], якую ён лічыў часткай гісторыі [[Расея|Расеі]]<ref>[[Валянцін Грыцкевіч|Грыцкевіч В.]] Абэцэдарскі Лаўрэнцій Сямёнавіч // {{Літаратура/ЭГБ|1к}} С. 24.</ref><ref name="pam">{{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 484</ref>, спрабаваў аспрэчыць факт разьні<ref>Абецедарский Л.  С.  Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI—XVII вв. Минск, 1978. С. 150—153.</ref>, грунтуючыся на пазьнейшых маскоўскіх дакумэнтах<ref name="krol">Кроль П. Беларуская кампанія 1654  г. (да бітвы пад Шапялевічамі) // Беларускі Гістарычны Агля.  — 1999.  — Т. 6.  — Сш. 1—2.</ref>. Апроч таго, Абэцэдарскі ставіў пад сумнеў праўдзівасьць актаў, апублікаваных уладамі [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] ў 34 томе «Актов, издаваемых Виленскою комиссиею для разбора древних актов», сьцьвярджаючы, што такім чынам шляхта хацела ўтоіць уцёкі і здаваньне замку<ref name="krol"/>. Пры гэтым ён ніяк не камэнтаваў і, увогуле, ігнараваў наяўнасьць дакумэнтаў [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]], у якіх паведамляецца пра разьню і вялікую колькасьць забітых жыхароў Амсьціслава.
 
== Глядзіце таксама ==
 
== Літаратура ==
* Абрамчук Р. [https://ais.by/story/15533 Апакаліпсіс мясцовага значэння: жыццё і смерць Мсціслаўскага замка (1135–16601135—1660)] // «Архитектура и строительство» № 1 (231) 2013  г.
* {{Літаратура/БелЭн|10}}
* {{Літаратура/ЭВКЛ|1}}
148 240

зьменаў