Розьніца паміж вэрсіямі «Юрка Віцьбіч»

д
→‎Жыцьцяпіс: выпраўленьне спасылкі
д (→‎Жыцьцяпіс: выпраўленьне спасылкі)
 
== Біяграфія ==
[[Файл:Mi dojd ur vic.JPG|міні|зьлева|Юрка Віцьбіч, Мы дойдзем!, 1975]]
Нарадзіўся ў [[Вяліж]]ы [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]. Яго бацька быў праваслаўным сьвятаром, маці  — настаўніцай. Cкончыў пэдтэхнікум, год служыў у Чырвонай Арміі. У 1920-х гг. будучы пісьменьнік скіраваўся ў Маскву, дзе працаваў на будоўлі, а ў 1922—1933  гг.  — на хімічных заводах. Першае апавяданьне выйшла ў 1929  г. на старонках «Узвышша». У 1932  г. выйшла кніга прозы «Сьмерць Ірмы Лаймінг». У 1937  г. выйшла другая кніга прозы «Формула супраціўленьня касьцей».
 
Падчас [[Другая сусьветная вайна|нямецкай акупацыі]] браў удзел у культурным жыцьці [[Беларусь|Беларусі]], у [[1943]] годзе перавёз зь Віцебску ў [[Полацак]] парэшткі [[Эўфрасіньня Полацкая|Эўфрасіньні Полацкай]]. У [[1944]] годзе Юрка Віцьбіч разам зь [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай цэнтральнай радай]] выехаў у Нямеччыну. Выступаў на [[Радыё Свабода]]. 5 студзеня 1945 году заснаваў літаратурную суполку «Шыпшына», друкаваў аднайменны часопіс (выйшла 10 нумароў, апошні  — у 1950). Арганізаваў выданьне часапісу «Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі», рэдагаваў «Беларускі голас». У 1956  г. у Мюнхэне Юрка Віцьбіч выдаў кнігу-нарыс «Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман».
 
Юрка Віцьбіч друкаваўся ў расейскамоўнай газэце «Новое русское слово», быў яе шматгадовым аўтарам. Віцьбіч быў адным зь першых, хто знаёміў чытачоў «Нового русского слова» зь беларускай нацыянальнай ідэяй, таксама бараніў погляды беларусаў, якія імкнуліся аднавіць незалежнасьць Беларусі. У 1975  г., пасьля сьмерці пісьменьніка, у Нью-Ёрку Фонд імя Пётры Крэчэўскага выдаў кнігу «Мы дойдзем!». У кнігу ўвайшлі і публікацыі з «Нового русского слова».<ref>[http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=602 Матэрыялы конкурсу маладых навукоўцаў «Беларускай дыяспары прысвячаецца»]</ref>
 
Беларускі паэт-эмігрант [[Алесь Салавей]] пісаў: {{цытата|Віцьбіч зьяўляецца чалавекам, які больш як хто іншы аддаў сілаў, думкі і крыві за беларускую справу. Адмаўляць сёньня Юрку Віцьбіча як пісьменьніка — значыць рабіць пагром на беларускай літаратуры на эміграцыі.}}
 
Пахаваны на [[Беларускія могілкі ў Саўт-Рывэры|беларускіх могілках]] у [[Саўт-Рывэр]]ы.<ref>[[Уладзімер Арлоў (гісторык)|Арлоў У. А.]] Імёны Свабоды. Гісторыя; Культура; Палітыка; Біяграфіі; Мемуары. -- — Прага: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007.  — ISBN: 978-0-929849-14-0.  — С. 277. [http://docs.rferl.org/be-BY/2015/07/29/d46cbd8f-a048-44e2-8a66-e381176e8fbf.pdf]</ref><ref>[http://www.istpravda.ru/bel/digest/6410/ Беларускія некропалі ў замежжы]</ref>
 
== Бібліяграфія ==
119 243

зьмены