Брачыслаў Ізяславіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д →‎Жыцьцяпіс: выпраўленьне спасылкі
Радок 1:
'''Брачыслаў Ізяславіч''' ([[990-я]] — [[1044]]) — [[Сьпіс полацкіх князёў|князь полацкі]] ([[1003]]—[[1044]]), сын [[Ізяслаў Уладзімеравіч|Ізяслава]], унук [[Рагнеда|Рагнеды]]. Належаў да адроджанай мясцовай дынастыі [[Рагвалодавічы|Рагвалодавічаў]]<ref>[[Сяргей Тарасаў|С. В. Тарасаў]]. Брачыслаў Ізяславіч // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 78.</ref>.
 
Пры Брачыславе межы [[Полацкае княства|Полацкага княства]] пашырыліся на поўдзень і на поўнач, дзе ён заснаваў горад Брачыслаўль (цяпер [[Браслаў]])<ref>[[Сяргей Тарасаў|С. В. Тарасаў]]. Брачыслаў Ізяславіч // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 79.</ref><ref>[[Сяргей Тарасаў]]. [http://sosnyrest.narod.ru/brachislav.htm Брачыслаў Ізяславіч, князь Полацкі, і яго роля ў станаўленні раннефеадальнай беларускай дзяржаўнасці.] // Браслаўскія чытанні. — Браслаў, 1991. С. 67—69.</ref>.
Радок 7:
Заняў княскі пасад малалетнім. Да [[1020]] году пра ягоную дзейнасьць нічога невядома: відаць, яна не выходзіла за межы [[Полацкае княства|Полацкага княства]]. У [[1020]] годзе [[Яраслаў Уладзімеравіч]], канчаткова ўладкаваўшыся на пасадзе вялікага князя кіеўскага, запатрабаваў ад Брачыслава пэўных памежных воласьцяў. На раду [[Эймунд Рынгсон|Эймунда]], правадыра нарманскай дружыны, якая знаходзілася на службе ў [[Полацак|Полацку]], Брачыслаў, не чакаючы нападу Яраслава, пайшоў на [[Вялікі Ноўгарад|Ноўгарад]], разрабаваў яго і вывеў шмат палонных у Полацак.
 
Пра тое, што адбылося далей, [[гістарычныя крыніцы|крыніцы]] разыходзяцца. Летапісец [[Нестар]] спачатку піша, што Брачыслаў разрабаваў Ноўгарад і з палоннымі вярнуўся ў Полацак. Потым, супярэчачы сам сабе, Нестар дадае, што Яраслаў сустрэў Брачыслава на шляху з Ноўгараду на нейкай рацэ Судаміры (атаясамліваецца зь сёньняшняй Судомай), пры гэтым дабраўся датуль з [[Кіеў|Кіева]] за сем дзён, разьбіў у бітве і адабраў лупы, але празь нейкі час аддаў Брачыславу два [[горад|гарады]]  — [[Віцебск]] і [[Усьвяты|Ўсьвят]].
 
Згодна з «[[Сага пра Эймунда|Сагай пра Эймунда]]» ніякай бітвы ўвогуле не было. Полацкія і кіеўскія войскі сышліся ля нейкай ракі, пры гэтым, відаць, ужо праз значны час пасьля нападу Брачыслава на Ноўгарад, і прастаялі супраць адзін аднаго сем дзён. Брачыслаў хацеў пачаць бітву, але Эймунд радзіў яму не сьпяшацца, бо задумаў хітрасьць. Эймунд з таварышам, Рагнарам, уначы стварыў засаду ў лесе на сьцежцы, па якой, паводле меркаваньня нармана, жонка Яраслава [[Ігігерд]] звычайна езьдзіла аднекуль (імаверна, зь нейкага найбліжэйшага гораду) да кіеўскага войска. Эймунду пашанцавала, ён захапіў Інгігерд ў палон<ref name="arlou">[[Уладзімер Арлоў (гісторык)|]]. [http://old.knihi.com/10viakou/10v104.html 1021. Бітва полацкага князя Брачыслава з Яраславам Мудрым на Судоме] // {{Літаратура/Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (1997)|к}}</ref>.
 
Пры пасярэдніцтве Інгігерд Яраслаў і Брачыслаў склалі мір, паводле якога першы атрымліваў Наўгародзкую зямлю, а другі далучаў да Полацкага княства дадаткова столькі зямель ([[Віцебск]], [[Усьвяты|Усьвят]] і, як лічаць некаторыя дасьледнікі, [[Менск]]), каб ягоных уладаньняў зрабілася ўдвая больш, чым да вайны. Астатняй часткай [[Русь|Русі]] яны дамовіліся кіраваць разам, а сваім намесьнікам у астатняй частцы Русі з цэнтрам у Кіеве яны прызначалі Эймунда. Сумеснае кіраваньне Русьсю пацьвярджаецца тым, што Яраслаў з [[1020]] году жыў у Ноўгарадзе, а ня ў Кіеве. У гэты час у Кіеве існавалі «Брачыславаў двор» і «двор мужоў Яраслававых». Таксама цікава ў гэтым сэнсе знаходка біркі (ці інакш пайцы) у Даўгмале з выявамі двух «[[Трызуб (герб)|Трызубаў]]»: адзін зь іх, як мяркуюць, належаў Яраславу, а другі  — Брачыславу. Гэтая знаходка, імаверна, пацьвярджае іх сумеснае ўладараньне на Русі.