Снукер: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вонкавыя спасылкі: выпраўленьне спасылак
Радок 30:
Прафэсійныя снукерысты могуць прымаць удзел у [[мэйн-тур]]ы, рэйтынгавых і нярэйтынгавых турнірах. Рэйтынгавыя пункты, якія гулец зарабіў сваім выступам у папярэднія два сэзоны, вызначаюць яго цяперашні [[сусьветны рэйтынг]]. Рэйтынг гульца вызначае нумар яго пасеву на турнірах (гэта значыць, зь якога кваліфікацыйнага раўнду гулец пачынае выступ на турніры). Элітай прафэсійнага снукеру лічыцца «топ 16» гульцоў, якія ня ўдзельнічаюць ні ў якіх турнірных кваліфікацыях. Тур складаецца з 96 гульцоў: 64 лепшых за два папярэднія сэзоны, 8 лепшых гульцоў у рэйтынгу [[Players Tour Championship]], 12 гульцоў з [[Q School]], якія не ўваходзяць у «топ 64», а таксама кантынэнтальныя чэмпіёны і аматары.
 
[[Файл:World Snooker ChamionshipChampionship Trophy edited(retouched).JPGjpg|зьлева|160пкс|значак|Галоўны трафэй чэмпіянату сьвету]]
Найбольш важнай падзеяй у прафэсійным снукеры зьяўляецца чэмпіянат сьвету, які праводзіцца штогод з 1927 (выключэньнямі зьяўляюцца пэрыяд Другой сусьветнай вайны і пэрыяд з 1958 па 1963 гады). Турнір праводзіцца ў тэатры [[Крусібл (тэатар)|Крусібл]] у [[Шэфілд]]зе з 1977 году. Да 2005 году ягоным спонсарам выступала [[Imperial Tobacco]], але з 2005 году тытунёвым кампаніям было забаронена спансаваць спартыўныя мерапрыемствы ў Вялікабрытаніі, таму чэмпіянату сьвету давялося шукаць новых спонсараў. У студзені 2006 году было абвешчана, што чэмпіянаты сьвету 2006—2010 гадоў будзе спансаваць анляйн-казіно 888.com. У цяперашні час чэмпіянат праводзіцца пад эгідай Betfred.com.