Беларуская гімназія імя Янкі Купалы: розьніца паміж вэрсіямі

д
д (+Зьвязнасьць)
 
'''Белару́ская гімна́зія імя́ Я́нкі Купа́лы''' — беларуская [[гімназія]] ў [[Нямеччына|Нямеччыне]], існавала ў [[1945]]—[[1950]]1945—1950 гг. Заснаваная ў лягеры для перамешчаных асобаў у горадзе [[Рэгенсбург]] з мэтай падрыхтоўкі беларускае моладзі для паступленьня ў [[ВНУ]]. У 1946/47—1947/48 гг. навучальных гг. працавала ў горадзе [[Міхэльсдорф]], у 1948/49 гг. у горадзе [[Віндышбэргэрдорф]], у 1949/50 гг. у горадзе [[Розэнгайм]]. Дзейнічала ў сыстэме нямецкае школьнае асьветы й мела аднолькавыя правы зь нямецкімі школамі падобнага тыпу. Гімназія была 8-клясная, выкладаліся агульнаадукацыйныя прадметы, рэлігія, беларуская, ангельская, нямецкая й лацінская мовы, элемэнты філязофіі. [[28 чэрвеня]] [[1947]] г. гімназіі прысвоенае імя [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. 28 студзеня [[1948]] г. пэдагагічны й вучнёўскі калектыў падзеленыя на 2 школы, якія захавалі імя Я. Купалы. Пры гімназіі існавала вучнёўская бурса, дзе жылі дзеці без бацькоў, дзейнічала [[Згуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужыне|скаўцкая арганізацыя]], працавалі літаратурны (выдаваў часапіс «У выраі»), драматычны, спартовы гурткі. Адбылося 5 выпускаў, пасьведчаньні атрымалі 44 чалавекі. У розны час гімназію ўзначальвалі [[Аляксандар Орса]], [[Мечыслаў Рагажэцкі]], [[Алесь Вініцкі]].
 
== Глядзіце таксама ==
{{Янка Купала}}
 
[[Катэгорыя:БеларускаяБеларусы дыяспараў Нямеччыне]]
[[Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Янкі Купалы]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларускай дыяспары]]
153 333

зьмены