Ала (рака): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д выпраўленьне спасылак
Радок 26:
 
== На рацэ ==
* ''[[Места|Месты]]'': [[КіраўскКачэрычы]]
* ''Зоны адпачынку'': санаторы СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага
* ''Прыродаахоўныя зоны'': [[Выдрыца (заказьнік)|Ляндшафтавы заказьнік Выдрыца]] (у нізоўі)
 
== Агульныя зьвесткі ==
Пачынаецца за 1,2 км на захад ад вёскі [[Віленка]] [[КіраўскіКачэрыцкі раён (Магілёўская вобласьць)|КіраўскагаКачэрыцкага раёну]], цячэ па [[Бабруйскі раён|Бабруйскім]] і [[Жлобінскі раён|Жлобінскім]] раёнах, вусьце за 2 км на поўнач ад вёсцы [[Чыркавічы]] [[Сьветлагорскі раён|Сьветлагорскага раёну]]. Верхняя плынь на [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўніне]], ніжняя — на [[Прыдняпроўская нізіна|Прыдняпроўскай нізіне]]. У ніжняй плыні ад Алы адыходзіць рака [[Выдрыца (прыток Бярэзіны)|Выдрыца]].
 
Даліна пераважна трапэцападобная, на асобных дзялянках невыразная, шырынёй 0,8—1 км, каля вёскі [[Сьцяпы]] Жлобінскага раёну — да 3 км. [[Абалона]] ў вярхоўі асушаная і разараная, шырынёй у сярэдняй плыні 0,5—0,6 км, ніжэй — 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, апрача 5 км у ніжняй плыні. Шырыня ракі ў вярхоўі 8—10 м, на астатнім працягу 12—20 м. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 1—3 м, задзернаваныя, у ніжняй плыні нізкія.