Яўген Бузіньнікаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
д выпраўленьне спасылак
Радок 7:
У 1966 асуджаны на 12 гадоў зьняволеньня за «хищение государственного имущества, совершенное путем кражи» і «покушение на убийство работников милиции» (работнікі міліцыі бяз ордэра на вобыск зьявіліся да яго на кватэру для «росшука крадзеных рэчаў»; калі Бузіньнікаў стаў пратэставаць, міліцыянты накінуліся на яго; Бузіньнікаў, абараняючыся, схапіў паляўнічую сякерку і выгнаў іх з дому, пры гэтым трох параніў). Быў вызвалены ў лютым 1975, паколькі яму зьменшылі тэрмін зьняволеньня да 9 гадоў.
 
Пасьля вызваленьня жыў у [[СьветлагорскШацілавічы|Шацілавічах]] ([[Гомельская вобласьць)|Сьветлагорску Гомельскай вобласьці]]), працаваў сьлесарам-мантажнікам, кватараваў у гуртажытку. Слухаў замежныя радыёстанцыі, чытаў самвыдат, рабіў спробы (няўдалыя) яго памнажаць. Падтрымліваў асабістае знаёмства зь [[Міхась Кукабака|Міхасём Кукабакам]], ліставаньне зь Віктарам Некіпелавым.
 
Арыштаваны 18 траўня 1978. Ад удзелу ў сьледзтве адмовіўся, не падпісваў пратаколы допытаў. У матэрыялах справы знаходзіліся: самвыдавецкая кніга «Эканамічныя маналёгі» украінскага пісьменьніка і дысыдэнта Міколы Рудэнкі з прадмовай Пятра Грыгарэнкі, ліст Бузіньнікава [[Андрэй Сахараў|Андрэю Сахараву]] (да адрасата не дайшоў), 5 лістоў Бузіньнікава Віктару Некіпелаву (да адрасата не дайшлі), копія [[Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека|Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека]]. Верагодна, у адным зь лістоў Некіпелаву апісваліся падзеі 1962 году ў Новачаркаску.