Мікалай Барысевіч (фізык): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д артаграфія
Радок 23:
 
== Навуковая дзейнасьць ==
Займаўся дасьледваньнямі па люмінэсцэнцыі і спэктраскопііспэктраскапіі складаных [[малекула]]ў, квантавай электроніцы, інфрачырвонай тэхніцы. Распрацаваў статыстычную тэорыю фотафізычных працэсаў у складаных малекулах, увёў новыя спэктраскапічныя характарыстыкі малекулаў і распрацаваў мэтады іх вызначэньня. Адкрыў зьяву стабілізацыі-лабілізацыі электронна-ўзбуджаных шмататамных малекулаў, зарэгістраваную як навуковае адкрыцьцё. Выявіў тэрмічна актываваную і ініцыяваную лязэрным выпраменьваньнем запаволеную флюарасцэнцыю, люмінэсцэнцыю пры электрычным узбуджэньні, палярызацыю люмінэсцэнцыі і вымушанага выпраменьваньня, а таксама генэрацыю выпраменьваньня складана-малекулярных пароў. З дапамогаю піка- і фэмтасэкундавых лязэрных імпульсаў дасьледаваў звышхуткія рэляксацыйныя працэсы і структурныя перабудовы ў арганічных малекулах; пры ахаладжэньні малекулаў у звышгукавых струменях атрымаў тонкаструктурныя спэктры вольных малекулаў і комплексаў.
 
Аўтар больш чым 270 навуковых працаў, у тым ліку 3 [[манаграфія]]ў.
Радок 30:
[[Герой Сацыялістычнай Працы]] (1978), [[заслужаны дзяяч навукі Беларусі]] (1994).
 
[[Дзяржаўная прэмія СССР]] 1973 году за дасьледваньні расьсеяньне выпраменьваньня дыспэрснымі сыстэмамі і стварэньне новае клясы аптычных фільтраў для шырокай вобласьці інфрачырвонага спэктру. [[Ленінская прэмія]] 1980 году за стварэньне новага навуковага напрамку — спэктраскопіяспэктраскапія вольных складаных малекулаў. [[Дзяржаўная прэмія Беларусі]] 1998 году за нізку працаў «Дынаміка аварачальнага руху электронна-узбуджаных шмататамных малекулаў у газавым асяродзьдзі».
 
Замежны чалец [[Чэхаславацкая акадэмія навук|Чэхаславацкай акадэміі навук]] (1977), [[Славенская акадэмія навук і мастацтваў|Славенскай акадэміі навук і мастацтваў]] (1981), чалец [[Расейская акадэмія навук|Расейскай акадэміі навук]] (1991), сапраўдны чалец [[Эўрапейская акадэмія навук, мастацтваў і славеснасьці|Эўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасьці]] (1991), ганаровы доктар прыродазнаўчых навук [[Енскі ўнівэрсытэт|Енскага ўнівэрсытэту імя Ф. Шылера]] (1983).