Берасьцейская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
W (гутаркі | унёсак)
Радок 180:
 
== Прамысловасьць і сельская гаспадарка ==
Асноўнымі галінамі спэцыялізацыі прамысловасьці зьяўляюцца харчовая, лёгкая, машынабудаваньне. На іх долю прыходзіцца амаль 2/3 усяго аб’ёму прамысловай вытворчасьці. Разьвітыя таксама [[электраэнэргетыка]], лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, мукамольна-крупяная і камбікормавая прамысловасьць. На тэрыторыі вобласьці працуе [[Бярозаўская ГРЭС]]. Агульнарэспубліканскае значэньне мае РУП «Граніт» па здабычы будаўнічага каменьня ў [[Мікашэвічы|Мікашэвічах]]. Інвэстыцыі для мадэрнізацыі вытворчых магутнасьцяў прадпрыемства «Граніт» склалі 3,5 млн дал. ЗША — гэта найбуйнейшы сумесны праект зь [[Летува|Летувой]].
 
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мясной і малочнай жывёлагадоўлі, вырошчваньні бульбы, зерневых, цукровага бураку, гародніны. Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці выкарыстоўваюць мясцовую сыравіну — мяса, малако і цукар у [[Жабінка|Жабінцы]], [[Бяроза (горад)|Бярозе]] і іншых. Гародніна і садавіна перапрацоўваецца ў [[Ляхавічы|Ляхавічах]], [[Пружаны|Пружанах]], [[Янаў|Янаве]], [[Маларыта|Маларыце]].