Прыпяцкае Палесьсе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
[[Выява:Прыпяцкае Палессе (2001).svg|thumb|Прыпяцкае Палесьсе (2001)]]
[[Выява:Прыпяцкае Палессе.svg|thumb|Прыпяцкае Палесьсе (1977)]]
'''Прыпяцкае Палесьсе''' — фізыка-геаграфічная акруга [[Беларускае Палесьсе|Беларускага Палесься]], на поўдні [[Беларусь|Беларусі]], ва ўсходняй частцы [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай]], заходняй часткі [[Гомельская вобласьць|Гомельскай]], на поўдні [[Менская вобласьць|Менскай]] і крайнім паўднёвым захадзе [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскай]] абласьцей. Працягласьць з захаду на ўсход ад 175 да 280 км, з поўначы на поўдзень ад 83 да 140 км. Вышыня 127—140 м, максымальная 174 м (на захад ад [[пасёлак гарадзкога тыпу|мястэчка]] [[Лагішын]] [[Пінскі раён|Пінскага раёну]]).
 
Радок 12 ⟶ 14:
== Расьліннасьць ==
Лясістасьць у [[Жыткавіцкі раён|Жыткавіцкім раёне]] да 57%, на поўначы [[Лельчыцкі раён|Лельчыцкага]] да 69%, у [[Пінскі раён|Пінскім]] да 32%. Пераважаюць [[хваёвыя лясы|хваёвыя]] (на выдмах), [[шыракаліста-хваёвыя лясы|шыракаліста-хваёвыя]], [[чорнаалешнікі|чорнаалешнікавыя]] лясы і [[дубровы]]. У паніжэньнях [[бярэзьнікі|пухнатабярозавыя]] і чорнаалешнікавыя лясы. Пад балотамі каля 23% тэрыторыі (1/3 зь іх асушаюцца), пераважаюць нізінныя. Найвялікшыя балотныя масівы: [[Паддубічы]], [[Выганашчанскае балота]], [[Грычын]], [[Булеў Мох]], [[Хольча]], [[Аброўскае балота]], [[Межч]]. У [[абалона]]х зёлкавыя гідрамэзафітныя лугі зь дзялянкамі асотавых і абалонавых дуброваў, сустракаюцца буйназлакавыя мэзагідрафітныя лугі. Пад сельскагаспадарчымі ўгодзьдзямі каля 30% тэрыторыі. У межах Прыпяцкага Палесься [[Прыпяцкі ляндшафтава-гідралягічны запаведнік]], [[Целяханская запаведна-паляўнічая гаспадарка]], 8 заказьнікаў.
 
== Клімат ==
Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5,5°С, ліпеня 18,3°С, ападкаў 632 мм за год (паводле дадзеных Палескай балотнай станцыі).
 
== Літаратура ==