Ігнат Дварчанін: розьніца паміж вэрсіямі

д
д (выпраўленьне спасылак)
|узнагароды =
}}
'''Ігнат Сымонавіч Дварчанін''' (пс. ''І. Гудок'', ''І. Ладанчук'', ''І. Д-н'', ''І. Д.''; {{Дата ў старым стылі|[[8 чэрвеня]]|[[1895]]|27 траўня}}, в. [[Погіры (Зьдзецельскі раён)|Погіры]], [[Слонімскі павет]], цяпер [[Зьдзецельскі раён]] — [[8 сьнежня]] [[1937]], [[Санкт-Пецярбург|Ленінград]]?) — грамадзкі дзяяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэньня, навуковец, паэт, пісьменьнік, літаратуразнавец. Доктар філязофіі ([[1925]]).
 
== Біяграфія ==
Зь сям’і малазямельнага арандатара. У [[1912]] годзе скончыў Зьдзецельскую школу, атрымаў атэстат народнага настаўніка. У [[1912]]—[[1915]]1912—1915 настаўнічаў у в. [[Хмяльніца]] на [[Слонім]]шчыне.
 
З траўня [[1915]] году служыў у расейскім войску, з восені [[1916]] — ваяваў на Заходнім фронце. [[Падпаручнік]].
 
З чэрвеня [[1917]] у [[Менск]]у. Сябра [[Беларуская сацыялістычная грамада|БСГ]], [[Цэнтральная Беларуская Вайсковая Рада|Цэнтральнай беларускай вайсковай рады]]. Напрыканцы сьнежня 1917 езьдзіў да бацькоў-бежанцаў ў [[Новачаркаск]].
 
З сакавіка [[1918]] году сакратар культурна-асьветніцкага аддзелу [[Беларускі нацыянальны камісарыят|Белнацкам]]у ў [[Масква|Маскве]]. Сябра [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў|БПСР]].
 
Браў актыўны ўдзел у нарадзе настаўнікаў беларускіх школ [[2121—23 ліпеня|21]]—[[23 ліпеня]] [[1918]]. Са жніўня 1918 году вярнуўся на Бацькаўшчыну. Ператварыў пачатковую школу ў вёсцы [[Пецюкі]] ў беларускую.
 
У [[1919]] годзе на Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсах арыштаваны польскімі ўладамі як эсэраўскі актывіст, накіраваны ў лягер для інтарнаваных у [[Беласток]]. Уцёк зь лягеру і перабраўся ў Менск, дзе стаў студэнтам беларускага пэдінстытута.
 
Са сьнежня [[1920]] году да ліпеня [[1921]] году ў [[Вільня|Вільні]]. Працуе вартаўніком, пісарам у канцылярыі беларускага аддзелу ў Дэпартамэнце асьветы, настаўнікам у мястэчку [[Сьвір (вёска)|Сьвір]] [[Сьвянцянскі павет (Польская Рэспубліка)|Сьвянцянскага павету]]. У [[1921]] годзе экстэрнам здаў іспыты за курс [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]].
 
Выконваў даручэньні Віленскага [[Беларускі нацыянальны камітэт (Вільня)|БНК]], Цэнтральнай беларускай школьнай рады. У летку [[1921]] году накіраваны БНК у [[Латвія|Латвію]]. Там чытае лекцыі па беларусазнаўстве на настаўніцкіх курсах у [[Дзьвінск]]у. Адзін з заснавальнікаў культурна-асьветніцкага таварыства «[[Бацькаўшчына]]», уваходзіў у яго кіраўніцтва.
 
У верасьні 1921 удзельнічаў у беларускай канфэрэнцыі ў [[Прага|Празе]]. Накіраваны [[Таварыства беларускай школы|ТБШ]] на вучобу ў Праскі [[Карлаў унівэрсытэт]] на гісторыка-філялягічны факультэт, які скончыў у [[1925]] годзе. У [[1926]] годзе абараніў дысэртацыю на тэму «''Францішак Скарына як культурны дзяяч і гуманіст на беларускай ніве''».
 
У [[1924]] годзе стварыў у Празе арганізацыю Незалежных сацыялістаў. Быў старшынём Аб’яднаньня прагрэсіўных беларускіх студэнтаў у Празе, сябрам Беларускай рады, рэдактарам «''Бюлетэня Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацый''» і часопісу «[[Перавіасло]]».
 
У [[1926]] вярнуўся ў Вільню. Актыўна далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, асабліва да леварадыкальнага крыла. Сябра [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|БСРГ]]. Сакратар Беларускага выдавецкага таварыства. У [[1927]] — настаўнік літаратуры Віленскай беларускай гімназіі.
 
Пераклаў на беларускую мову паэму [[Аляксандар Блок|Аляксандра Блока]] «Дванаццаць» ([[Вільня]], [[1926]]).
 
[[Файл:Dvarczanin Chestamatyja.jpg|міні|200пкс|«Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры», [[Вільня]], [[1927]], [[Беларускае выдавецкае таварыства]]]]
Склаў і выдаў у 1927 годзе «''Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры''». З 1927 супрацоўнічаў з часопісамі «[[Родныя гоні]]», «[[Маланка (часопіс)|Маланка]]». Быў рэдактарам газэты «[[Narodny zwon]]».
 
У [[1928]] годзе абраны ў польскі сойм ад сьпісу № 39 «Змаганьне за інтарэсы работнікаў і сялян» па выбарчаму акругу № 61: [[Наваградак]]. Сябра Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клюбу «Змаганьне». Сябра Галоўнай управы [[Таварыства беларускай школы|ТБШ]].
 
У [[1930]] годзе арыштаваны польскімі ўладамі. [[12 студзеня]] [[1930]] асуджаны на працэсе па справе беларускага клюбу «Змаганьне». Атрымаў агулам 8 год турмы. Таго самага году беспасьпяхова ізноў вылучаўся на выбарах у сэйм ад Беларускага сялянска-работніцкага блёку. Сядзеў у вязьніцы ў Равічу<ref>[http://harodnia.com/sl021.php Дварчанін Ігнат Сымонавіч — Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць — harodnia.com]</ref>, дзе ўступіў у турэмную ячэйку [[КПП]].
 
Вызвалены [[15 верасьня]] [[1932]] у выніку абмену палітвязьнямі паміж [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] і [[Польшча]]й. З [[лістапад]]а [[1932]] працаваў у [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН БССР]] у камісіі па вывучэньню Заходняй Беларусі і КП(б)Б. Выконваў абавязкі дырэктара Інстытуту мовазнаўства.
Арыштаваны [[16 жніўня]] [[1933]] па справе [[Беларускі нацыянальны цэнтар|Беларускага нацыянальнага цэнтру]]. Судовая калегія [[АДПУ БССР]] ад [[9 студзеня]] [[1934]] году прысудзіла да вышэйшай меры пакараньня, якая была зьменена на 10 год пазбаўленьня волі. Высланы на [[Салавецкі лягер асаблівага прызначэньня|Салаўкі]], пасьля на будаўніцтве [[Беламорска-Балтыйскі канал|Беламорска-Балтыйскага каналу]].
 
Пастановаю «тройкі» [[НКВД|НКУС]] па Ленінградзкай акрузе ад [[25 лістапада]] [[1937]] атрымаў новы вырак да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны [[8 сьнежня]] [[1937]]. Рэабілітаваны [[16 жніўня]] [[1956]].
 
Яго родны брат [[Іларыён Дварчанін]], беларускі грамадзкі дзяяч, загінуў у савецкіх лягерах.
30 329

зьменаў