Розьніца паміж вэрсіямі «Імпэрыя Сэлеўкідаў»

д
 
}}
[[Файл:Seleuco I Nicatore.JPG|міні|[[Сэлеўк I]]]]
'''Імпэрыя СэлеўкілаўСэлеўкідаў''' — [[эліныстычная манархія]], якая ўтварылася пры распадзе імпэрыі [[Аляксандар Македонскі|Аляксандра Македонскага]]. Ядром дзяржавы быў Блізкі Ўсход, на вяршыні сваёй магутнасьці яна ўключала частку [[Малая Азія|Малое Азіі]], [[Сырыя|Сырыю]], [[Фінікія|Фінікію]], [[Палестына|Палестыну]], [[Мэсапатамія|Мэсапатамію]], [[Іран]], часткі [[Сярэдняя Азія|Сярэдняе Азіі]] й цяперашняга [[Пакістан]]у. Зяўлялася найважнейшым цэнтрам элінізму, асноўным злучным зьвяном паміж грэцкае й усходняе культурнымі традыцыямі. У эпоху сваёй магутнасьці, яна ўключала ў свой склад: [[Малая Азія|Малую Азію]], [[Левант]], [[Пэрсія|Пэрсію]], [[Памір]] і частку [[Пакістан]]у. Пачаўшы сваю экспансію ў Грэцыю, імпэрыя сутыкнулася з войскам [[Рымская рэспубліка|Рымскае рэспублікі]], ад якой імпэрыя атрымала шэраг паразаў. У выніку ўсходняя частка краіны да сярэдзіны II стагодзьдзя да н. э. была захоплена парфянамі пад кіраўніцтвам [[Мітрыдат I|Мітрыдата I]]. Сэлеўкіды працягвалі кіраваць у Сырыі й Фінікіі, да заваёвы краіны армянскім царом [[Тыгран II|Тыгранам II]]. Пасьля чаго, СэлеўкідскаяСэлеўкідзкая дзяржава як самастойны суб’ект была ліквідавана. Бэнэсэлеўка, якая кіравала імпэрыяй з дынастыі Сэлеўкідаў была схоплена й празь некалькі гадоў пакарана сьмерцю па загадзе армянскага цара<ref name=autogenerated1>[http://ancientrome.ru/antlitr/appian/hist-f11.htm Апіян, Гісторыя. Мэтрэдатавыя войны]</ref>. У [[64 да н. э.]] былая заходняя частка тэрыторыі дзяржавы Сэлеўкідаў зьвернутая ў рымскую правінцыю.
 
== Гісторыя імпэрыі ==
Неўзабаве пасьля зруйнавальнай паразы ў бітве пры Сардах з [[Пэргам]]скім кіраўніком Эўмэнам I — Антыёх I памёр, яго старэйшы сын Сэлеўк быў пакараны сьмерцю па загаду бацькі раней у тым жа годзе па падазроне ў здрадзе. Спадчыньнікам стаў другі сын [[Антиёх II Тэос]].
 
Сэлеўку I успадкоўваў сын яго [[Антыёх I Сотэр|Антыёх I]] (281—261), пасьля якога кіраваў яго сын Антыёх II [[Бог]] (261—246). Антыёх I у [[280]] г. быў пабіты віфінцамі, але сам перамог галаў, завошта атрымаў мянушку Выратавальніка (Сотэра). Пазьней ён вёў няўдалую вайну з Эўмэнам Пэргамскім і Пталямэем (першая Сырыйская вайна). Антыёх II, распусьнік ды гуляка, вядомы ў гісторыі Сэлеўкага царства вайною з фракійцамі й Эгіптам (другая СЫрыйская вайна), а таксама тым, што ён вызваліў Мілецянаў ад тырана Тымарху.
 
=== Пры Антыёхах I і II ===
[[Файл:Seleucid-Empire 200bc.jpg|міні|300пкс|200 да н. э.]]
[[Файл:Antiochos III.jpg|міні|Мармуровы бюст Антыёха III]]
Пры Антыёхах I і II імпэрыя Сэлеўкідаў паменшылася ў аб'ёмеаб’ёме, з прычыны адпадзеньня [[Парфія|парфянаў]] (256) і [[Бактрыя|бактрыйцаў]]. Пры Сэлеўке II Калініку Барадатым (246-226) адбылася [[Трэцяя Сырыйская вайна]], якая была няўдалая для Сырыі. Атрымаўшы паразу, Сэлеўк II уступіў у саюз са сваім братам Антыёхам Гіераксам, з прычыны чаго [[Пталямэй III Эвэргет]] заключыў на 10 гадоў мір з Сэлеўкідамі. Неўзабаве, аднак, Антыёх Гіеракс пачаў вайну з [[Сэлеўк II|Сэлеўкам II]], які, па адной з вэрсіяў, загінуў у бітве; па іншым сьведчаньні, ён загінуў у бітве з [[Мітрадат II|Мітрадатам]] пры [[Анкір]]ы. Мянушку Калінік ён атрымаў за перамогу над парфянскім царом Арсакам, хоць пазьней апошні, уступіўшы ў саюз зь Дзіядохам II Бактрыйскім, разьбіў Сэлеўка й прымусіў яго адыйсьці ў Сырыю. Кіраваньне Сэлеўка II было нешчасьліва ў сфэры як унутраных адносінаў, так і вонкавае палітыкі. Амаль уся [[Малая Азія]] й паўднёвыя землі тэрыторыі Сэлеўкідаў ужо не належалі магутнае некалі дынастыі: Сэлеўк II заставаўся гаспадаром толькі паўночнае часткі ўнутранае Сырыі (да Пэрсэполю й Экбатану), раўнінаў Кілікіі. Пасьля Сэлеўка II кіраваў [[Сэлеўк III Кераўн]], альбо [[Сотэр]] (226—222). З дапамогаю аднаго са сваіх сваякоў, [[Ахея]], ён адваяваў у пэргамскога цара значную частку Малое Азіі, але неўзабаве быў забіты. Пры [[Антыёх III|Антыёхе III]] Вялікім (222—187) манархія Сэлеўкідаў спачатку вярнула сваё ранейшае палітычнае значэньне й магутнасьць. Антыёх адняў [[палестына|Палестыну]] й Фінікію ў Пталімеяв, скарыў парфянаў, бактрыйцев і індыйцаў і заявіў дамаганьні на ўсе землі да захадзе ад Таўра і па берагах Гелеспонту. Аднак, умяшаньне рымлянаў паклала мяжу дамаганьням Антыёха, які ў [[Бітва пры Магнэзіі|бітве пры Магнэзіі (190)]] быў пабіты ўшчэнт і назаўжды загубіў магутнасьць Сэлеўкідаў, дзяржава якіх з тых часоў была абмежавана Таўрам.
 
=== Пры пераемніках Антыёху ===
Пры пераемніках Антыёху сырыйская манархія ўжо не магла падняцца да ранейшае ступені магутнасьці й павольна йшла да поўнага заняпаду ды распаду. Дзе-нідзе зьявіліся поўнезалежныя ўладары - такімі, напрыклад, былі тыраны Кібіры, на поўначы [[Лікія|Лікіі]] якія кіравалі 180-84 да н.э. Вядомыя: Маагэт I, Пайкрат, Маагэт II, Сэмій і Маагэт III.
 
Наступнымі прадстаўнікамі самае дынастыі Сэлеўкідаў былі: [[Сэлеўк IV філёпатар]] (187—175), узурпатар [[Геліядор (узурпатар)|Геліядор]] (174), [[Антыёх IV Эпіфан]] (175—164), [[Антыёх V Эўпатар]] (164—162), [[Дэметрый I Сотэр]] (162—150), [[Аляксандар Балас]] (152—145). [[Дэметрый II Нікатар]] (145—139; 130—125), [[Антыёх VI Дыяніс Эпіфан]] (145—142), [[Трыфан Дыядот]] (142—138), [[Антыёх VII Сідэт]] (138—129), Аляксандар Зэбінас (128—123), Сэлеўк V (126—125), [[Антыёх VIII Грып]] (125-96), [[Антыёх IX Кізыкскі]] (116-95), Сэлеўк VI Эпіфан (96-95), Піліп (92-83), [[Антыёх Х]] Філядэльф (92), ДзімітрыйДзімітры III філёпатар (95-88), Антыёх XI Дыяніс (89-84), Антыёх XII Набожны (94-83), [[Тыгран]] (80-69), Антыёх XIII Азіяцкі (68-64).
 
З 162 па 125 г. сырыйскі пасад бесперапыннабесьперапынна пераходзіў з рук у рукі, пакуль Сырыя не была падзелена на дзьве часткі, якія кіраваліся адмысловымі кіраўнікамі: паўночную Сырыю, з [[Кілікія|Кілікіей]], і Фінікію, з Кайлесырыяй. Па сьмерці Антыёха XIII, забітага эмэскім князем, [[Гнэй Пампей Вялікі]] увосень 64 да н. э. уступіў у Сырыю й заваяваў яе, звьярнуўшызьвярнуўшы яе ў [[Сырыя (рымская правінцыя)|рымскую правінцыю]]. У культурным стаўленьні Сырыя займала важнае месца ў шэрагу эліністычных манархіяў і ў некаторых адносінах мела перавагу перад Пталемэеўскай манархіяю. Так, кіраўнікі Сырыі былі значна дзейней [[Лягіды|Лагідаў]]; насельніцтва не ўяўляла сабою натоўпу, але было арганізавана ў абшчыны, прычым грэка-македонскі элемэнт панаваў у матэрыяльным і культурным стаўленьні над усходнім. Нароўні з грэцкімі незалежнымі гарадамі існавалі ўсходнія абшчыны, якія жылі сваім жыцьцём (напр., габрэі).
 
Антыёхія была трэцім пасьля Рыму й [[Александрыя (Эгіпет)|Александрыі]] цэнтрам цывілізацыі й асьветы. У ёй было шмат багатых храмаў, порцікаў, баняў, тэатраў, твораў мастацтва; Бібліятэка ў Антыёхіі была заснавана толькі пры Антыёху XIII. Іншым цэнтрам сырыйскага царства была Сэлеўкія на Тыгру. Сырыйцы адрозьніваліся жывым розумам, схільнасьцю да задавальненьняў і маральнаю распушчанасьцю; тыповы ўзор сырыйскага характару ўяўляе сабою Антыёх IV Эпіфан.
 
Акрамя ўласна Сэлеўкіі, грэцкая культура была распаўсюджана ў Кілікіі й Фінікіі; грэцкія гарады, якія знаходзіліся ў гэтых абласьцях, лічыліся «сьвятымі й недатыкальнымі». У чым складалася юрыдычная аснова гэтае недатыкальнасьці, сапраўды вызначыць цяжка; вядома толькі, што большасьць значных гарадоў, пакінутых дакладнымі апошнім Сэлеўкідам, дапушчалі самадзяржаўную ўладу толькі ззь вялікімі абмежаваньнямі.
 
== Тэрытарыяльны падзел ==
Сэлеўк быў выбітным адміністратарам і асьвечаным кіраўніком. Ён заснаваў да 75 гарадоў, у ліку якіх налічвалася 16 Антыёхіяў (па імені ягонага бацькі), дзевяць [[Сэлеўкій]], тры Апамэі, адна Стратанікея, пяць Ляадыкей; іншыя гарады былі названы па імені Аляксандра, македонскіх ці грэцкіх гарадоў, ці ў памяць ваенных перамогаў.
 
Большасьць заснаваных Сэлеўкам гарадоў карысталіся самакіраваньнем, падобна грэцкім, але былі вобласьці, у якіх насельніцтва плаціла даніну племянным князям. Сэлеўкія на Тыгру была галоўным гандлёвым цэнтрам на шляхі, якія злучалі [[Міжземнае мора]] зь Індыяю. Заходняя частка Малое Азіі таксама належала Сэлеўкідам, за выключэньнем [[Вініфія|Вініфіі]], Пэргама й некаторых іншых рэгіёнаў і гарадоў. Да ліку галоўных гарадоў гэтае часткі манархіі належалі [[Лямпсак]] і Сьмірна. Сэлеўкіды былі прадаўжальнікамі Аляксандра Вялікага ў справе элінізацыі Азіі. Зь цягам часу працідзеяньне грэцкіх элемэнтаў насельніцтва азіяцкаму рэжыму прывяло да таго, што сырыйская [[манархія]] распалася на шэраг гарадскіхгарадзкіх абшчынаў і страціла сваю магутнасьць.
 
== Эканоміка ==
 
* Подушны падатак. Спаганяўся з кожнага жыхара дзяржавы.
* Венечны падатак. Выплачваўся падпарадкаванымі гарадамі й кіраўнікамі падчас прыезду кіраўніка. Аднак да III стагоддзястагодзьдзя да н. э. ператварыўся ў прамы падатак, які дапаўняў абавязковыя дарункі залатых вянкоў.
* Саляны падатак. Ім абкладаліся Бабілёнія й Палестына.
* Падаткі за адпраўленьне культу. Яго выплачвалі храмы розных канфэсіяў, якія існавалі на тэрыторыі імпэрыі.
Як і іншыя эліныстычныя гаспадары, Сэлеўкіды мелі прафэсійнае войска, аснова якое была распрацавана Аляксандрам Македонскім. Войскі былі раскінутыя па ўсіх правінцыях імпэрыі, бо іх не хапіла б для аховы межаў такой вялікай дзяржавы.
 
Сэлеўкіды маглі выставіць вельмі вялікае войска. Родапачынальнік дынастыі — Сэлеўк I у [[бітва пры Іпсе|бітве пры іпсе]] выставіў 20 000 пяхоты, 12 000 кавалерыі, 480 сланоў і 100 калясніцаўкалясьніцаў. У 217 годзе да н. э. у [[Бітва пры Рафіі|бітве пры Рафіі]] сэлеўкідскіясэлеўкідзкія войскі складалася з 62 000 пяхотнікаў і 6000 вершнікаў. У 193 годзе да н. э. у [[Бітва пры Магнэзіі|бітве пры Магнэзіі]] войска Сэлеўкідаў складалася з 72 000 салдат, зь іх 60 000 пяхотнікаў. Падчас агляду ў Дафне пры Антыёхе IV было прад'яўленапрад’яўлена каля 50 000 чалавек. Апошнія кіраўнікі маглі выставіць неня менш 10 000 пяхотнікаў і 1000 кавалерыстаў.
 
Перавага пры камплектаваньні войска аддавалася грэка-македонскаму насельніцтву. Ім падавалі зямельны надзел, памер якога залежаў ад тэрміна і характару службы. Асноўныя раёны іх пражыванняпражываньня складалі [[Лідзія]], [[Фрыгія]] і [[Сырыя]]. Пакінутую частку войска складалі тубыльныя плямёны й найміты.
 
Усё войска Сэлеўкідаў можна падзяліць на некалькі часткаў:
* Гвардыя [[Дыядохі|дыядоху]]:
Гаспадарчы эскадрон, які складаўся з элітнае кавалерыі: [[Гэтайры|гэтайраў]] і [[агэма|агэм]], існавалых яшчэ з часоў войска
[[Аргіраспіды]] («Срэбныя шчыты»). Зьяўляліся пяхотнаю гвардыяю дыядоха, сфармаванай з нашчадкаў ваенных пасяленцаў<ref>Bar-Kochva, Bezalel (1979), «The Seleucid Army: Organization and Tactics in the Great Campaigns», с 59-62 </ref>. Яны былі ўзброены сарысамі й срэбнымі шчытамі. Прыблізная колькасьць складала 10 000 чалавек<ref>Sekunda, Nick (2001), «Hellenistic Infantry Reform in the 160’s BC», с 89</ref>.
[[Файл:Makedonische phalanx.png|right|thumb|300px|Македонская фалянга]]
 
 
Астатнюю частку складалі найміты й саюзныя кантынгенты, бо азіяцкія сатрапіі не маглі выставіць цяжкую пяхоту.
[[Антыёх IV Эпіфан]] падчас параду ў Дафне ўпершыню паказаў 5 000 атрадаў, якія былі мелі ўзбраеньне ды былі навучаныя па ваенных правілах Рымскае рэспублікі. Сапраўды невядома, наколькі гэта падраздзяленьнепадразьдзяленьне было падобна са сваім прататыпам. Існуе здагадка, што яны былі ўзброены авальнымі шчытамі кельцкага тыпу й дзідамі, а таксама дроцікамі.
Чыньнікі для стварэннястварэньня падразьдзяленьня былі наступныя:
# Антыёх IV, пабываўшы падчас свае маладосьці ў Рыме, захапляўся кіраваньнем і вайсковаю арганізацыяю гэтай дзяржавы.
# Будучыя войны, павінны былі праводзіцца ва ўсходніх сатрапіях супраць мабільнага суперніка і на вялікіх адлегласьцях. Новыя войскі паказалі сваю эфэктыўнасьць у бітвах з [[Макавэі|макавэямі]], а таксама павялічылі баяздольнасьць узброеных сілаў імпэрыі.
# [[Бітва пры Підне]] паказала, што македонская фалянга не магла перамагчы [[рымскі легіён]]. ЭфэктыўнасцьЭфэктыўнасьць новага войска паказвала, што прэабразаванае войска Антыёха IV неня будзе мець супернікаў у эліністычеымэліністычным свьецесьвьеце.
* Кавалерыйскія падраздзяленьніпадразьдзяленьні складаліся як з гаспадарчага эскадрону, так і са спэцыялізаваных падраздзяленьняўпадразьдзяленьняў: конных стралкоў, дзіданосцаў, кідальнікаў дроцікаў, [[катафракт]]аў і арабскіх вершніках на вярблюдах.
* Гарадское апалчэньне выстаўлялася гарадамі дзеля аказаньня ваеннае дапамогі манарху. Аднак служылі ў іх добраахвотна, іх набор не выстаўляўся ў абавязкі гарадоў, а самі атрады не згадваюцца ў афіцыйных дакумэнтах у складзе імпэрскіх войскаў.
* Спэцыялізаваныя войскі ([[баявыя калясьніцы]] й [[сланы]]. Кіраўнікі імпэрыі надавалі ім вялікую ўвагу, не шкадуючы сродкі на іх утрыманьне ў Апомее на Понце. Сланы былі індыйскага паходжаньня, лічылася што афрыканскія сланы баяцца іх. На поле бітвы сланом кіраваў паганяты, а на яго спінесьпіне была ўсталявана вежка, адкуль вялі агонь чацьвёра стралкоў.
Апроч гэтага, актыўна ўжывалася аблогавая тэхніка ([[баліста|балісты]], [[катапульта|катапульты]] й [[Скарпіён (кідальная машына)|скарпіёны]]).
 
== Літаратура ==
* Ср. Niese, «Geschichte der Griechischen und Makedonischen Staaten seit der Schlacht hei Charoneia» (II т., Гота, 1893, 1899);
* Holm, "Griechische Geschichten (IV т., Б., [[1894]]; ангел. пёршы., 1898);
* Droysen, «Geschichte des Hellenismus»; Mommsen, «R o mische Geschichte» (V т., Б., 1885).
* {{кніга
26 427

зьменаў