Інстытут літаратуры: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 15:
# Паставіць перад інстытутам у якасьці бліжэйшай і асноўнай задачы — падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў і хутчэйшы выпуск падручніка беларускай мовы, слоўнікаў і кіраўніцтва па гісторыі беларускай літаратуры і мастацтва».''
 
У 1936—1937 гг. Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы ўзначальваў [[Андрэй Александровіч|Александровіч]]. У 1937 годзе некаторы час абавязкі дырэктара інстытутаінстытуту выконваў Р. В. Красьнеўскі, а з 1937 г. па 1941 г. дырэктарам быў Васіль Барысенка.
 
У перадваенныя гады ў Інстытуце былі выдадзены «Беларуская граматыка. Марфалёгія» (1936), «Сынтаксіс беларускай мовы» (1939), «Курс сучаснай беларускай мовы» (1940), «Руска-беларускі слоўнік» пад рэдакцыяй А. А. Александровіча (1937). З канца 30-х гадоў у друку сталі зьяўляцца артыкулы літаратуразнаўцаў В. Барысенкі, М. Ларчанкі, Ю. Пшыркова, Н. Перкіна, С. Майхровіча, В. Івашына, прысьвечаныя розным праблемам гісторыі беларускай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ ст., жыцьцю і творчасьці [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]], [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]], [[Янка Лучына|Янкі Лучыны]], [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]].
 
У 1940 годзе ў складзе аб’яднанага інстытуту было 20 чалавек. У іх ліку 1 акадэмік, 2 чальцы-карэспандэнты, 1 прафэсар, 10 старшых навуковых супрацоўнікаў, 2 работнікі навукова-тэхнічнага пэрсаналу. Дзевяць супрацоўнікаў мелі вучоныя ступені кандыдатаў навук. Інстытут складаўся ззь дзьвюх сэкцый (літаратуры і мовы) і працаваў над 5-цю навуковымі тэмамі, ззь якіх тры былі мовазнаўчага профілю: 1) беларуска-рускі слоўнік; 2) вывучэньне беларускіх народных гаворак; 3) удасканаленьне беларускага правапісу.
 
=== Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР (1944—1952) ===
Радок 29:
У сярэдзіне 1954 году на базе сэктару беларускай дарэвалюцыйнай літаратуры ў Інстытуце літаратуры і мастацтва быў створаны сэктар рукапісаў і выданьняў, што было выклікана патрэбамі больш інтэнсіўнай і шырокай падрыхтоўкі збораў твораў беларускіх пісьменьнікаў. Папоўнены новымі сіламі (у 1960 годзе ў ім працавала 14 чалавек, у тым ліку А. Коршунаў, Э. Гурэвіч, [[Міхась Мушынскі|М. Мушынскі]]), сэктар атрымаў магчымасьць разгарнуць больш актыўную працу па зборы, вывучэньні і выданьні беларускай літаратурнай спадчыны. Пачалася падрыхтоўка, а затым і выданьне новых шматтомных збораў твораў Янкі Купалы (1961—1964) і Якуба Коласа (1961—1964), былі выдадзеныя выбраныя творы Максіма Багдановіча (1957) і Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча (1958), зборнік «Беларускія пісьменьнікі другой палавіны ХІХ ст.» (1956). Гэтая праца стала своеасаблівай навуковай школай падрыхтоўкі нацыянальных кадраў тэкстолягаў, а яе практычныя вынікі мелі важнае навукова-асьветніцкае і агульнакультурнае значэньне.
 
У 1957 на базе аддзелаў мастацтвазнаўства [[Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі|Інстытуту літаратуры і мастацтва]] і аддзелаў этнаграфіі і фальклоруфальклёру [[Інстытут гісторыі НАНБ|Інстытута гісторыі]] быў створаны [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі|Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору]].
 
=== Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы (1957—2007) ===
Вянцом дасьледчыцкіх намаганьняў супрацоўнікаў Інстытуту літаратуры было стварэньне першай навуковай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» ў 2-х тамах (1968, 1969). Яна была высока ацэнена ў Беларусі і за яе межамі, зьявілася важкім дасягненьнем неня толькі калектыву ІнстытутаІнстытуту літаратуры, але і ўсяго беларускага літаратуразнаўства, засьведчыла іх навуковую сталасьць. У гэтай «Гісторыі…» на вялікім фактычным матэрыяле ўпершыню шырока, грунтоўна і аб’ектыўна быў прасочаны шматвяковы, вельмі складаны шлях разьвіцьця літаратуры на беларускіх землях, неадлучны ад лёсу народа, раскрытая вялікае ідэйна-мастацкае багацьце яе здабыткаў, высокі, сапраўдны эўрапейскі ўзровень творчай спадчыны найбольш выдатных яе прадстаўнікоў.
 
На грунце беларускамоўнай «Гісторыі…» была напісана і апублікавана аднатомная «История белорусской дооктябрьской литературы» (1977). Яна шмат у чым была арыгінальнай працай, месцамі значна пераўзыходзіла папярэднюю і адыграла важную навукова-асьветніцкую ролю ў азнаямленьні больш шырокага кола чытачоў з багатай гісторыяй літаратуры беларускага народа. Асноўнымі аўтарамі разьдзелаў пра літаратуру ХІ — пач. ХХ ст. былі А. Коршунаў, [[Адам Мальдзіс|А. Мальдзіс]], [[Міхась Мушынскі|М. Мушынскі]], Ю. Пшыркоў, П. Дзюбайла, В. Каваленка, [[Васіль Барысенка]], Н. Перкін, [[Міхась Ярош]], за што ўсе яны былі адзначаны ў 1980 г. Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа.