Ян Пазьняк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д катэгорыя
стыль
Радок 1:
'''Пазьняк Янка''' ([[1887]] – [[1939]]) – беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст, палітык. Дзед [[Зянон Пазьняк|Зянона Пазьняка]].
 
Нарадзіўся ў [[мястэчка|мястэчку]] [[Суботнікі]] [[Іўеўскі раён|Іўеўскага раёну]]. Атрымаў музычную адукацыю. Рана далучыўся да беларускага руху. У [[1909]] – [[1912]] гадах браў удзел у працы беларускіх хрысьціянска-асьветніцкіх гурткоў. У [[1913]] – [[1915]] гадах прымаў удзел у выданьні [[Вільня|віленскае]] газэты “[[Biełarus]]”. Служыў арганістам у [[Лаварышкі|Лаварышках]] каля [[Вільня|Вільні]], у [[касьцёл Сьвятога Яна|касьцёле Сьвятога Яна]] ў [[Вільня|Вільні]] ([[1918]] – [[1920]]). З [[1917]] году актыўна ўдзельнічаў у беларускім хрысьціянска-дэмакратычным руху. Быў з [[1928]] году сакратаром Прэзыдыўму ЦК [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя|Беларускае хрысьціянскае дэмакратыі]], з [[1936]] году – старшынём Прэзыдыўму [[Беларускае народнае аб’яднаньне|Беларускага народнага аб’яднаньня]]. Арганізоўваў на вёсцы беларускія мастацкія калектывы, рупіўся пра адкрыцьцё беларускіх школаў. У [[1928]] – [[1936]] гадах рэдагаваў газэту “[[Biełaruskaja krynica]]”. З пачатку 1930-х гадоў – старшыня [[Віленскі Беларускі нацыянальны камітэт|Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэту]]. З [[1939]] году – рэдактар часопісу “[[Хрысьціянская думка]]”. У кастрычніку [[1939]] году рэпрэсаваны савецкімі ўладамі і неўзабаве расстраляны.
 
Друкаваўся з [[1920]] году. Аўтар шматлікіх артыкулаў пра палітычнае, рэлігійнае, культурнае жыцьцё [[Заходняя Беларусь|Заходняе Беларусі]], пра падзеі ў сьвеце. Пісаў вершы, апавяданьні.
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Пазьняк, Янка}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1887 годзе]]
[[Катэгорыя:Беларускія палітыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія журналісты]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў 1930-1956 гады]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1887 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1939 годзе‎]]