Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д афармленьне, артаграфія
Радок 27:
|мантаж =
|вытворчасьць = [[20th Century Fox]], [[Lucasfilm]]
|дата = [[1999]]
|час = 133 хвіліны
|мова = [[ангельская мова|ангельская]]
Радок 37:
|сайт = http://starwars.com/explore/the-movies/episode-i/
}}
«'''Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза'''» ({{Мова-en|Star Wars Episode I: The Phantom Menace}}) — эпічны навукова-фантастычны фільм амэрыканскага рэжысэра [[Джордж Лукас|Джорджа Лукаса]]. Гэта чацьверты па ліку фільм кінасагі [[Зорныя войны]], але храналягічна першы [[фільм]]. ПрэмьераПрэм’ера фільму адбылася [[19 траўня]] [[1999]] року, амаль праз 16 рокаў пасьля прэмьерыпрэм’еры папярэдняга фільму «[[Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртаньне джэдая]]». Першы фільм [[прыквэл]]у «Зорных войнаў» сабраў каля 924,3<ref>[http://boxofficemojo.com/movies/?id=starwars.htm. Star Wars: Episode I — The Phantom Menace — Box Office Mojo]</ref> мільёнаў даляраў па ўсім сьвеце. У 2012 року адбылася другая прэмьерапрэм’ера фільму, пераапрацаванага ў 3D. Бюджэт фільму склаў 115 мільёнаў.
 
== Гісторыя стварэньня ==
Пасьля выхаду апошняй часткі кінасагі «[[Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртаньне джэдая]]» Джордж Лукас паведаміў, што зьбіраецца распачаць працу над першым эпізодам новай трылёгіі да 20-годзьдзя прэм’еры фільму «[[Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея]]». Працу над прыквэлам «[[Зорныя войны|Зорных войнаў]]» Джордж Лукас распачаў [[1 лістапада]] [[1994]] року. [[Сцэнар]] для фільму быў напісаны на аснове 15-старонкавага рэжысэрскага накіду, зробленага ў [[1976]] року. Гэты накід выкарыстоўваўся, каб было магчыма прасачыць гісторыю пэрсанажаў і падзеяў, што адбыліся перад арыгінальнай трылёгіяй. Працоўнай назвай быў «Пачатак» ({{Мова-en|Genesis/Beginning}}), пазьней Джордж Лукас апублікаваў сапраўдную назву — «Цьмяная пагроза». У адрозьненьне ад назваў іншых частак [[кінасага|сагі]], назва першага фільму мусіла быць таямнічай, каб падкрэсліць нявызначанасьць лёсу [[Дарт Вэйдэр|Энакіна]].
 
Для пастаноўкі трукаў у новай трылёгіі быў наняты [[Нік Гілард]]. Ён распрацаваў новы стыль бойкі на [[сьветлавы меч|сьветлавых мечах]]. У адным з інтэрвію Гілард заявіў, што бой на сьветлавых мечах — нешта накшталт гульні ў шахматы, «дзе кожны ход павінен быць прадуманы». Лукас пазьней адзначыць, што джэдаі ў большай ступені «пасярэднікі», чым жаўнеры, таму рукапашны бой дазваляе паказаць больш духовасьць і інтэлектуальную ролю [[Джэдай|джэдаяў]].
 
Здымкі пачаліся [[26 чэрвеня]] [[1997]] року й скончыліся [[30 верасьня]] [[1997]] року. У асноўным яны праходзілі ў студыі «[[Leavesden Film]]» у [[Ангельшчына|Ангельшчыне]], здымкі [[пустыня|пустыні]] [[Плянэта|плянэты]] [[Татуін]] і падзеяў на гэтай плянэце здымаліся ў [[Туніс]]е. Каралеўскі [[палац (пабудова)|палац]] на плянэце [[Набу]] здымаўся ў [[Італія|італьянскім]] палацы ў горадзе [[Казэрта]]. Для арыгінальнай трылёгіі былі створаны 9 мадэлей [[R2-D2]]. Сем зь іх былі здольныя езьдзіць па пустыні, адна для [[Кэні Бэйкер]]а, і адна была здольная варушыць 3 нагамі. На працягу здымак арыгінальнай трылёгіі мадэлі, што працавалі ў пустыні, хутка ламаліся, бо іх рухавік забруджваўся жвірам. Каб пазьбегнуць гэткіх праблем у новым фільме, Лукас даручыў дзьвюм кампаніям — «[[Industrial Light & Magic]]» і брытанскаму аддзелу сваёй працоўнай групы па спэцэфэктах — стварыць новую вэрсію [[R2-D2]].
 
== Сюжэт ==
Радок 70:
 
== 3D ==
У лютым [[2012]] року фільм «Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза» выйшаў у 3D.
 
== Крыніцы ==