'''Чыгунка Славацкай рэспублікі''', '''{{мова-sk|Železnice Slovenskej republiky}} (ŽSR)''' — установа, адказная за кіраваньне дзяржаўнай чыгуначнай сеткай у [[СлавакіяСлаваччына|СлавакііСлаваччыне]], да 2001 таксама чыгуначны перавозчык.
Прадпрыемства было пераемнікам [[Чэхаславацкая чыгунка|Чэхаславацкіх чыгунак]] (ČSD) на тэрыторыі СлавакііСлаваччыны, пасьля падзелу краіны ў 1993 годзе. Да 1996 мала афіцыйную манаполію на чыгуначныя перавозкі, пасьля таго было фактычным манапольным перавозчыкам. 1 студзеня 2002 прадпрыемства было падзелена, за ŽSR засталося толькі кіраваньне інфраструктурай. Затое чыгуначнымі перавозкамі стала займацца кампанія ''Železničná spoločnosť'', падзеленая таксама 1 студзеня 2005 году на [[Železničná spoločnosť Slovensko]] (ŽSSK), якая займаецца пасажырскімі перавозкамі<ref>[http://www.zssk.sk/en/history SK ZSSK Slovakrai]</ref> i [[Železničná spoločnosť Cargo Slovakia]], якая займаецца таварным перавозкамі<ref>[http://www.zscargo.sk/en/public Homepage — ZSSK CARGO]</ref>.