Астрына: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 57:
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Археолягі [[Міхась Ткачоў|М. Ткачоў]] і [[Сяргей Піваварчык|С. Піваварчык]] праводзілі раскопкі на гарадзішчы, якое знаходзіцца за два кілямэтры ад Астрыны. Яны высьветлілі, што [[Славянскія мовы|славяне]] жылі тут яшчэ ў [[10 стагодзьдзе|Х ст.]], каля гарадзішча захаваліся курганныя могілкі таго часу. Першы пісьмовы ўпамін пра Астрыну зьмяшчаецца ў [[Літоўская мэтрыка|Літоўскай мэтрыцы]] (пад 1450 годам) і ў кнізе наданьняў [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Казімер Ягелончык|Казімера]] за 1441—1482 гады<ref>Несьцярэнка А. [[Валеры Шаблюк|Шаблюк В.]] Астрына // {{Літаратура/ЭГБ|1к}} С. 226.</ref>. У [[XV стагодзьдзе|XV]] — пачатку [[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]] паселішча было цэнтрам воласьці [[Троцкі павет|Троцкага павету]] (гаспадарскі двор «''Острынь сть волостью''»). У 1487 годзе Астрына атрымала статус мястэчка. За [[Казімер Ягелончык|Казімерам]] паселішча кіравалася ўраднікамі, названымі пазьней, у актах [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандра]] (1492—1506) і [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] (1506—1548), намесьнікамі.
 
У пачатку [[16 стагодзьдзе|ХVI ст.]] у Астрыне знаходзілася сядзіба татарскіх князёў [[Астрынскія|Астрынскіх]], якія паходзілі з роду [[Гірэевічы|Гірэевічаў]], ад Гірэева ўнука Даўлета. У [[16 стагодзьдзе|ХVI]]—[[18 стагодзьдзе|ХVIII]]ХVI—ХVIII стагодзьдзях мястэчка было цэнтрам нягродавага [[староства]] ў [[Лідзкі павет|Лідзкім павеце]] [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага ваяводзтва]]. У 1508 годзе намесьнікам (старостам) астрынскім стаў Федка Храптовіч, [[Падскарбі вялікі літоўскі|падскарбі вялікі]]. У 1520 годзе [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Жыгімонт Стары]] перадаў мястэчка ў заставу (арэнду) магнату [[Аляксандар Хадкевіч|А. Хадкевічу]]. У [[16 стагодзьдзе|ХVI ст.]]стагодзьдзі старостамі астрынскімі былі князь [[Глеб Пронскі]], [[Федка Храптовіч]] і [[Сямён Скіндэр]], родам з [[Шатляндыя|Шатляндыі]]. У 1556 годзе тутэйшая царква Сьвятога Спаса атрымала наданьні ад [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] і [[Зяновічы|Зяновічаў]].
 
[[Файл:Coat of Arms of Astryna (1792).jpg|165пкс|міні|Мескі герб, 1792 г.]]