Розьніца паміж вэрсіямі «Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў»

+ скарачэньне
(+ скарачэньне)
{{Плянаванае правіла}}
{{Скарачэньне|ВП:ВР}}
 
Войны рэдагаваньняў узьнікаюць, калі ўдзельнікі або групы ўдзельнікаў пачынаюць рэгулярна [[Вікіпэдыя:Адкат|скасоўваць рэдагаваньні]] аўтарства іншых удзельнікаў з супрацьлеглым пунктам гледжаньня на адной або некалькіх старонках сумежнай тэматыкі. Падобная канфрантацыя ў Вікіпэдыі сувора забараняецца і разглядаецца як парушэньне [[Вікіпэдыя:Этычныя паводзіны|этычных нормаў паводзінаў]], бо яна зьяўляецца спробай перамагчы ў дыскусіі з ужываньнем «грубай сілы», падрывае [[Вікіпэдыя:Кансэнсус|працэс пошуку кансэнсусу]], які мае праходзіць у атмасфэры канструктыўнай супрацы.
 
== Што такое вайна рэдагаваньняў? ==
 
''Пад вайной разумеецца'' ня нейкае адзінкавае дзеяньне, а агульны настрой удзельніка на канфрантацыю ў тым, што тычыцца зьместу артыкулаў. Вайна рэдагаваньняў — гэта агрэсіўнае выкарыстаньне мэханізму рэдагаваньняў з мэтай перамагчы ў спрэчцы пра зьмест артыкула.
 
Пры разьвязаньні канфліктаў адміністратарам часта даводзіцца самастойна вызначаць кваліфікацыю тых або іншых дзеяньняў як вайны рэдагаваньняў. Існуе некалькі крытэраў, якія можна выкарыстоўвацца для вызначэньня датычнасьці таго або іншага ўдзельніка да войнаў рэдагаваньняў.