Джэймз Джойс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д афармленьне
Радок 11:
|Дата сьмерці = {{Памёр|13|1|1941|гадоў=58}}
|Месца сьмерці = [[Цюрых]], [[Швайцарыя]]
|Грамадзянства =
|Род дзейнасьці = пісьменьнік, журналіст, настаўнік
|Гады актыўнасьці =
Радок 22 ⟶ 21:
|Сайт =
}}
'''Джэймз Аўгустын Алаізыюс Джойс''' ({{мова-en|James Augustine Aloysius Joyce}}; {{мова-ga|Séamas Seoige}}; [[2 лютага]] [[1882]][[13 студзеня]] [[1941]]) — [[Ірляндыя|ірляндзкі]] пісьменьнік і паэт, лічыцца адным з самых уплывовых пісьменьнікаў [[мадэрнізм|мадэрнісцкага]] авангарду пачатку [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]]. Джойс больш за ўсё вядомым дзякуючы сваёму твору «[[Уліс (раман)|Ўліс]]» ([[1922]]), знакавай працы, у якой эпізоды з [[гамэр|Гамэравай]] «[[Адысэя|Адысэ]]і» пераплецены з кантраснымі літаратурнымі стылямі. Гэта, мабыць, ёсьць самы бачны твор, дзе тэхніка [[плынь сьвядомасьці|плыні сьвядомасьці]] была ўжыта. Іншыя буйныя працы ёсьць апавяданьне «Дублінцы» ([[1914]]), раманы «[[Партрэт мастака ў юнацтве]]» ([[1916]]) і «[[Памінкі па Фінэгану]]» ([[1939]]). Ягоная поўная творчасьць уключае ў сябе тры кнігі вершаў, п’еса, часам журналістыка й ягоныя апублікаваныя лісты.
 
Джойс нарадзіўся ў сям’і прадстаўніка сярэдняй клясы ў [[Дублін]]е, дзе ён атрымаў навучаньне ў езуіцкай школе «Клангоўз Ўудз» і [[Бэльвэдэр (каледж)|Бэльвэдэр]], а затым ува ўнівэрсытэцкім каледжы Дубліна. У самым пачатку дваццатых гадоў ён эміграваў на сталае жыхарства ў кантынэнтальную [[Эўропа|Эўропу]], дзе жыў у [[Трыест|Трыесьце]], [[Парыж]]ы й [[Цюрых]]у. Нягледзячы на тое, што вялікую частку свайго дарослага жыцьця ён правёў за мяжой, дзеяньні ў ягоных творах не выходзяць за межы Дубліна, а пэранажы гэтых твораў вельмі нагадваюць чальцоў сям’і, ворагаў і сяброў, якія засталіся ў Дубліне. Ува «Ўлісе», у прыватнасьці, дакладна апісваецца месцазнаходданьне дублінскіх вуліц і завулкаў.
 
== Біяграфія ==
[[Файл:James Joyce by Alex Ehrenzweig, 1915 restored.jpg|міні|180пкс|зьлева|Джэймз Джойс у [[1915]] годзе]]
Джэймз Джойс нарадзіўся ў [[Ратгар]]ы, забудаваным геаргіянскімі дамамі раёне на паўднёвым баку [[Дублін]]у, у вялікай сям’і Джона Станісласа Джойса і Мэры Джэйн Мары. Непасьпяховае вядзеньне справаў амаль разарыла ягонага бацьку, які вымушаны быў некалькі разоў зьмяняць прафэсію і ўладкаваўся ў якасьці вінакура, і нават падатковага інспэктара. Сям’я некалькі разоў пераяжджала з аднаго раёну Дубліну ў іншы. Джэймз здолеў атрымаць неблагую адукацыю, аднак галеча і неўладкаванасьць ягонага жыцьця ў юнацтве назаўжды засталіся ў ягонай памяці, што часткова знайшло сваё адлюстраваньне ў ягоных творах. Сам Джойс часта праводзіў [[біяграфія|біяграфічныя]] аналёгіі з галоўным героем некаторых сваіх твораў («[[Партрэт мастака ў юнацтве]]» і «[[Уліс (раман)|Уліс]]») ''Стывэнам Дэдалам''.
 
Ва ўзросьце 6 гадоў Джойс паступіў у [[езуіты|езуіцкі]] каледж ''Клангоўз Ўудз'' у [[Клэйн]]е, а затым, у [[1896]] годзе — у дублінскі каледж [[Бэльвэдэр (каледж)|Бэльвэдэр]], які скончыў у [[1897]] годзе. Праз год Джэймз паступіў на вучобу ў [[Дублінскі ўнівэрсытэт]], гэтак званы Ўнівэрсытэцкі каледж, які скончыў у [[1902]] годзе.
 
У [[1900]] годзе ў дублінскай газэце «Двухтыднёвы агляд» выйшла першая публікацыя Джэймза Джойса — эсэ пра п’есу [[Генрык Ібсэн|Генрыка Ібсэна]] «Калі мы, мёртвыя, абуджаемся». У гэты ж час Джойс пачаў пісаць лірычныя вершы. З [[1916]] году выдаваўся ў літаратурным амэрыканскім часопісе «Літл Рэвю», заснаваным Джэйн Гіп і Маргарэт Андэрсан.
 
Ва ўзросьце 22 гадоў Джойс зьехаў у [[Парыж]]. Гэта быў яго першы ад’езд на кантынэнт, дзе з прычыны фінансавых праблемаў ён, як калісьці ягоны бацька, часта зьмяняў прафэсіі. Ён працаваў [[журналіст]]ам, настаўнікам і гэтак далей. Праз год пасьля таго, як ён прыехаў у [[Францыя|Францыю]], Джойс атрымаў тэлеграму аб тым, што ягоная маці знаходзіцца ў цяжкім стане, і вярнуўся ў Ірляндыю. Пасьля сьмерці маці ў [[1904]] годзе Джойс зноўку пакінуў радзіму, на гэты раз разам з пакаёўкай Норай Барнакл, на якой пазьней, праз 27 гадоў, ажаніўся.
 
Незадоўга да пачатку [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]] Джойс з жонкай перабраліся ў [[Цюрых]], дзе ён пачаў працаваць над раманам «Партрэт мастака ў юнацтве», а пазьней і над першымі главамі «Уліса». Перамяшчаючыся па [[Эўропа|Эўропе]], Джойс пісаў вершы, некаторыя зь якіх публікаваліся ў анталёгіях [[імажызм]]а. Ён таксама працягваў працаваць над «Улісам», раманам, які ўпершыню пабачыў сьвет не на радзіме пісьменьніка, дзе быў апублікаваны ў [[1933]] годзе, а ў Францыі. Гэта найбольш вядомы твор Джойса, дзе аўтар на 600 старонках апавядае аб адным дні ([[16 чэрвеня]] [[1904]]) дублінскага габрэя Леапольда Блума. Нягледзячы на тое, што «Уліс» ствараўся за мяжой, па гэтай кнізе, як сьцьвярджаў сам Джойс, магчыма было аднавіць Дублін у выпадку ягонага зьнішчэньня. Дзень [[16 жніўня]] сьвяткуецца заўзятарамі Джойса ва ўсім сьвеце як [[Блумздэй]] (''Bloomsday'').
 
У Парыжы Джэймз Джойс пачаў працу над сваім апошнім маштабным творам — «[[Памінкі па Фінэгану]]», апублікаваным у [[1939]] годзе. Гэты складаны экспэрымэнтальны раман, аднак, ня быў дастаткова добра прыняты публікай, і дагэтуль застаецца кнігай «для спэцыялістаў», у адрозьненьне ад ранейшай ягонай кнігі навэлы «[[Дублінцы (апавяданьні)|Дублінцы]]», якая лічыцца цяпер узорнай кнігай гэтага жанру. Папулярны цяпер таксама яго ранейшы раман «Партрэт мастака ў юнацтве».
 
Пасьля паразы Францыі і акупацыі часткі ейнай тэрыторыі нямецкімі войскамі напачатку [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] Джойс вярнуўся ў [[Цюрых]]. Ён моцна пакутваў ад апошняе [[глаўкома|глаўкомы]]. Ягонае здароўе працягвала пагаршацца, і [[13 студзеня]] [[1941]] году ён памёр.
 
== Асноўныя працы ==
Радок 47 ⟶ 46:
 
== Дадатковыя зьвесткі ==
* У [[1932]] годзе маскоўскі «[[Міжнародны саюз рэвалюцыйных пісьменьнікаў]]» накіраваў да Джойса анкету з пытаньнем: «Які ўплыў на Вас як на пісьменьніка аказала [[Кастрычніцкая рэвалюцыя]], і якое ейнае значэньне для Вашай літаратурнай працы?» Ліст быў падпісаны сакратаром Саюзу Раманавай. Джойс адказаў праз свайго сакратара, былога белагвардзейца Пола (Паўла Леапольдавіча) Леона, наступным лістом:
 
{{Цытата|Шаноўны пане, містэр Джойс просіць мяне падзякаваць вам за аказаны яму гонар, з прычыны якой ён даведаўся зь цікавасьцю, што ў Расеі ў кастрычніку 1917 году здарылася рэвалюцыя. Па бліжэйшым разглядзе, аднак, ён высьветліў, што Кастрычніцкая Рэвалюцыя здарылася ў лістападзе пазначанага году. Паводле зьвестак, пакуль ім сабраных, яму цяжка ацаніць важнасьць падзеі, і ён хацеў бы толькі адзначыць, што, калі меркаваць па подпісу вашага сакратара, зьмены, відаць, ня гэтак вялікія.<ref>[http://joyce.msk.ru/horuj.htm «С.С. Хоружий - "Улисс" в русском зеркале»]. Джеймс Джойс Собрание сочинений: В 3 томах. Т. 3. Улисс: роман (часть III); перевод с англ. В. Хинкиса и С.Хоружего. - М.: ЗнаК, 1994. - С.363-605.</ref><ref>[http://magazines.russ.ru/znamia/1999/10/chekal.html «Светлана Чекалова. Кое-что о J.J.»] «Знамя», №10, 1999</ref>}}
Радок 58 ⟶ 57:
 
== Літаратура ==
* [[Энтані Бэрджэс|Burgess, Anthony]]. Here Comes Everybody: An Introduction to James Joyce for the Ordinary Reader. — L., Faber & Faber, 1965. — {{ISBN |0-600-20673-4}}.
* [[Энтані Бэрджэс|Burgess, Anthony]]. Joysprick: An Introduction to the Language of James Joyce. — L., 1973. — {{ISBN |0-15-646561-2}}.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://www.jamesjoyce.ie/ The James Joyce Centre]
* [http://prajdzisvet.org/authors/55-dzhojs-dzhejms.html Джэймз Джойс] на «ПрайдзіСвет»
* [http://litaratura.org/chytalnya?artid=13 Джэймз Джойс — «Пэнэлёпа» на Літаратура.org]
* [http://litaratura.org/vitalnya?artid=10 Каляндар жыцьця Джэймза Джойса на Літаратура.org]