Васіль Купрэвіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Навуковая праца: +Зьвязнасьць
Радок 28:
У 1942 г. у Беларусі нямецкія акупанты забілі бацьку на вачах у маці, якая памерла ад ранаў у 1944 годзе.
 
У 1949—1952 гг. узначальваў Батанічны інстытут АН СССР у Ленінградзе. У 1950-ым атрымаў званьне [[прафэсар]]а. У студзені 1952 г. абраны акадэмікам і старшынёю АН БССР, у 1953 — чальцом-карэспандэнтам АН СССР. У 1954 г. ажыцьцявіў навуковае падарожжа ў [[Француская Гвіяна|Францускую Гвіяну]]<ref name="ЛіМ"/>. З 1958 г. узначаліў Аддзел фізыялёгіі і сыстэматыкі ніжэйшых расьлінаў АН БССР. У часе працы ў Інстытуце біялёгіі ды Аддзеле фізыялёгіі і сыстэматыкі ніжэйшых расьлінаў АН БССР выявіў паза[[вуза]]вае выдзяленьне [[фэрмэнт]]аў у аблігатных паразытаў і кончыкамі каранёў вышэйшых расьлінаў, даказаў магчымасьць засвойваньня вуглекісьлі, што трапляе ў [[корань]] з глебы разам з вадой. Лік супрацоўнікаў акадэміі навук БССР з 1959 г. да 1969 г. вырасла з 900 да 12 тыс. чалавек. За часам яго кіраўніцтва ў акадэміі зьявіліся 5 інстытутаў: 1) [[Фізыка|фізыкі]] і [[Матэматыка|матэматыкі]], 2) ядзернай энэргетыкі, 3) [[Інстытут цепла- і масаабмену|цепла- і масаабмену]], 4) тэхнічнай [[Кібэрнэтыка|кібэрнэтыкі]], 5) [[ІГЦ|генэтыкі і цыталёгіі]]. У 1966 г. выдаў па-расейску кнігу «Глебавая энзімалогія».
 
Агулам выдаў звыш 100 навуковых артыкулаў і 7 [[манаграфія]]ў<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Марына Ліс]], [[Тацяна Жук]].|загаловак=Формула бессьмяротнасьці|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=94521|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=14 сакавіка 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-03-14 48 (27163)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/94526/14sak-6.indd.pdf 6]|issn=1990-763x}}</ref>. Апісаў 179 відаў паразытарных і сапрафітных грыбоў [[канюшына|канюшыны]] і [[люцэрна|люцэрны]] (1954) і 180 відаў іржавых грыбоў, якія наносяць шкоду хлебным злакам і дзікарослым карысным расьлінам (1957).