Розьніца паміж вэрсіямі «Біятэхналёгія»

д
д (+Зьвязнасьць)
Меткі: Праўка з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
'''Біятэхналёгія''' — навука, якая вывучае магчымасьці выкарыстаньня жывых [[арганізм]]аў, іх сыстэмаў ці прадукты іх жыцьцядзейнасьці дзеля вырашэньня тэхналягічных задачаў, а таксама магчымасьці стварэньня жывых арганізмаў зь неабходнымі ўласьцівасьцямі з дапамогай [[генная інжынэрыя|геннай інжынэрыі]].
 
Біятэхналёгіей часьцяком называюць выкарыстаньне геннай інжынэрыі ў [[20 стагодзьдзе|XX]]—[[21 стагодзьдзе|XXIXX—XXI стагодзьдзях]], але тэрмін адносіцца й да больш шырокага комплексу працэсаў мадыфікацыі біялягічных арганізмаў дзеля забясьпячэньня патрэбаў чалавека, пачынаючы з мадыфікацыі расьлінаў і свойскіх жывёлаў шляхам [[штучны адбор|штучнага адбору]] й [[гібрыдызацыя|гібрыдызацыі]]. З дапамогай сучасных мэтадаў традыцыйныя біятэхналягічныя вытворчыя комплексы атрымалі магчымасьць палепшыць якасьць харчовых прадуктаў і павялічыць прадуктыўнасьць жывых мікраарганізмаў.
 
Да [[1971]] году тэрмін «біятэхналёгія» выкарыстоўваўся да харчовай прамысловасьці й сельскай гаспадаркі. З [[1970]] году навукоўцы выкарыстоўваюць слова ў дачыненьні да лябараторных мэтадаў.
 
Біятэхналёгія заснавана на [[генэтыка|генэтыцы]], [[малекулярная біялёгія|малекулярнай біялёгіі]], [[біяхімія|біяхіміі]], [[эмбрыялёгія|эмбрыялёгіі]] й [[вузная біялёгія|вузнай біялёгіі]], а таксама на хімічнай і інфармацыйнай тэхналёгіях і [[робатэхніка|робатэхніцы]].
26 793

зьмены