Васіль Купрэвіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Навуковая праца: +Зьвязнасьць
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 9:
|Навуковая сфэра = [[Батаніка]]
|Месца працы = [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэмія навук БССР]]
|Альма-матэр = [[Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія]] ([[1931]])
|Навуковы кіраўнік = {{Артыкул у іншым разьдзеле|Уладзімер Траншэль||ru|Траншель, Владимир Андреевич}}
|Знакамітыя вучні =
Радок 16:
|Сайт =
}}
'''Васіль Фэафілавіч Купрэвіч''' (1897; в. Кальнікі, цяпер [[Смалявіцкі раён]], [[Менская вобласьць]], [[Беларусь]] — 1969; Масква, цяпер Расея) — батанік. Выявіў паза[[вуза]]вае выдзяленьне [[фэрмэнт]]аў у аблігатных [[паразыт]]аў і кончыкамі каранёў вышэйшых [[расьліна]]ў. Даказаў магчымасьць засвойваньня [[Дыяксід вугляроду|вуглякісьлі]], што трапляе ў [[корань]] з глебы разам з вадой. Доктар біялягічных навук (1942), [[прафэсар]] (1950), акадэмік Акадэміі навук БССР (1952), чалец-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1953), заслужаны дзяяч навукі БССР (1967), [[герой Сацыялістычнай Працы]] (1969). 7-ы старшыня [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук Беларускай ССР]] (1952—1969).
 
== Раньнія гады ==
Нарадзіўся ў сям’і лесьніка Фэафіла Лявонавіча і сялянкі Матроны Паўлаўны. Бацька працаваў лесьніком на графа Любенскага і хутка перавёз жонку з 4-ма сынамі ў вёску [[Сафіёўка]] ([[Аршанскі павет (Расейская імпэрыя)|Аршанскі павет]], [[Магілёўская губэрня]]; цяпер [[Аршанскі раён]], [[Віцебская вобласьць]]). У вёсцы [[Дзевіна (вёска, Беларусь)|Дзевіна]] (Аршанскі павет; цяпер Аршанскі раён) за 1906—[[1910]]1906—1910 гг. скончыў школу. Цягам 1910—1913 гг. навучаўся сельскагаспадарчай вучэльні ў [[Смаляны|Смалянах]] (Аршанскі павет; цяпер Аршанскі раён), дзе атрымаў спэцыяльнасьць сельскагаспадарчага старасты. У [[1913]] г. паступіў у школу [[юнга]]ў у [[Пецярбург]]у (цяпер Расея), потым у [[матрос]]кую гімназію ў [[Хэльсынкі|Гэльсынгфорсе]] ([[Вялікае княства Фінляндзкае]]; цяпер Фінляндыя). Пасьля здачы іспыту на артылерыста ў [[1915]] г. у званьні [[Старшына|старшыны]] загадваў [[карма (карабель)|кармавым]] [[плутонг]]ам [[эскадра]]нага [[Мінаносец|мінаносца]] «Самсон» пры баях зь нямецкім флётам у [[Рыскі заліў|Рыскім заліве]] 8-19 жніўня 1915 году. 12-20 кастрычніка 1917 г. удзельнічаў у [[Маазудзкая бітва|Маазудзкай бітве]] (востраў Эзэль, [[Ліфляндзкая губэрня]]; цяпер востраў [[Саарэмаа]], [[Эстонія]]). Браў удзел у [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|кастрычніцкім перавароце]] [[1917]] г. у Петраградзе, у тым ліку ў штурме [[Зімні палац|Зімняга палаца]]<ref name="ЛіМ">{{Артыкул|аўтар=[[Віктар Сьвякла]].|загаловак=Час Купрэвіча|спасылка=http://csl.bas-net.by/press-nan/2012/02/10_chas_kuprevicha.pdf|выданьне=[[Літаратура і Мастацтва]]|тып=[[газэта]]|год=10 лютага 2012|нумар=[http://www.lim.by/limbyfiles/lim/lim6-2012.pdf 6 (4652)]|старонкі=20|issn=0024-4686}}</ref>. У красавіку 1918 г. у складзе Балтыйскага флёту на мінаносцы «Самсон» удзельнічаў у лядовым паходзе. Затым паступіў у [[Хэльсынскі ўнівэрсытэт|Гэльсынгфорскі ўнівэрсытэт]] на фізыка-матэматычны факультэт.
 
Па вяртаньні дадому ў чэрвені [[1918]] г. уладкаваўся настаўнікам [[Кальнікі (Смалявіцкі раён)|Кляньнікаўскай]] школы (Барысаўскі павет; цяпер Смалявіцкі раён), затым выкладнікам [[прыродазнаўства]] і хіміі ды загаднікам беларускай 7-гадовай школы ў [[Смалявічы|Смалявічах]] (Барысаўскі павет, [[Беларуская ССР]]; цяпер Менская вобласьць, Беларусь).
 
== Навуковая праца ==
У [[1925]] г. атрымаў ганаровы дыплём сельскагаспадарча-рамесьніцкай выставы за складаньне зёльніка насеньня пустазельляў [[Смалявіцкі раён|Смалявіцкага раёна]]. У [[1926]]-ым выдаў 1-ы навуковы артыкул. Праходзіў выкладніцкую перападрыхтоўку ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Адначасна з [[1928]] па 1931 год завочна навучаўся на спэцыяльным факультэце аддзяленьня аграбіялёгіі Інстытуту павышэньня кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі ў Маскве. У 1931—[[1934]]1931—1934 гадох быў асьпірантам Батанічнага інстытуту Акадэміі навук (АН) СССР ды выкладаў у Ваенна-мэдычнай акадэміі ў Ленінградзе ([[Расейская СФСР]]). У 1934 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю пад кіраўніцтвам {{Артыкул у іншым разьдзеле|Уладзімер Траншэль|Уладзімера Траншэля|ru|Траншель, Владимир Андреевич}} па тэме «Да фізыялёгіі хворай расьліны. Фізыялягічныя дадзеныя аб шкоднасьці некаторых грыбных і вірусных захворваньняў культываваных расьлінаў». З 1934 г. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам лябараторыі [[Фітапатаёгія|фітапаталёгіі]], потым загаднікам лябараторыі [[Фізыялёгія|фізыялёгіі]] расьлінаў Біялягічнага інстытуту Акадэміі навук [[БССР]]. Па сумяшчальніцтве выкладаў фітапаталёгію ў Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школе ў [[Менск]]у, у [[БДУ]], [[дарвінізм]] ў [[Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Гомельскім пэдагагічным унівэрсытэце]] і Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце ([[Горкі]]). У 1938 г. вяртаецца на працу ў Батанічны інстытут АН СССР. 21 лістапада 1941 г. абараніў доктарскую дысэртацыю «Фізыялёгія хворай расьліны ў сувязі з агульнымі пытаньнямі паразытызму». 8 лютага [[1942]] г. выехаў з [[Блякада Ленінграду|абложанага Ленінграду]] у [[Казань]] ([[Татарская АССР]], РСФСР; цяпер [[Татарстан]], Расея). Пры росьце 190 см важыў 48 кг. Затым пераехаў у [[Сыктыўкар]] ([[Рэспубліка Комі|Комі]] АССР, РСФСР) і [[Таджыцкая ССР|Таджыцкую ССР]] (цяпер [[Таджыкістан]]).
 
У 1942 г. у Беларусі нямецкія акупанты забілі бацьку на вачах у маці, якая памерла ад ранаў у 1944 годзе.
 
У [[1949]]—19521949—1952 гг. узначальваў Батанічны інстытут АН СССР у Ленінградзе. У [[1950]]-ым атрымаў званьне [[прафэсар]]а. У студзені [[1952]] г. абраны акадэмікам і старшынёю АН БССР, у [[1953]] чальцом-карэспандэнтам АН СССР. У [[1954]] г. ажыцьцявіў навуковае падарожжа ў [[Француская Гвіяна|Францускую Гвіяну]]<ref name="ЛіМ"/>. З 1958 г. узначаліў Аддзел фізыялёгіі і сыстэматыкі ніжэйшых расьлінаў АН БССР. У часе працы ў Інстытуце біялёгіі ды Аддзеле фізыялёгіі і сыстэматыкі ніжэйшых расьлінаў АН БССР выявіў паза[[вуза]]вае выдзяленьне [[фэрмэнт]]аў у аблігатных паразытаў і кончыкамі каранёў вышэйшых расьлінаў, даказаў магчымасьць засвойваньня вуглекісьлі, што трапляе ў [[корань]] з глебы разам з вадой. Лік супрацоўнікаў акадэміі навук БССР з 1959 г. да 1969 г. вырасла з 900 да 12 тыс. чалавек. За часам яго кіраўніцтва ў акадэміі зьявіліся 5 інстытутаў: 1) [[Фізыка|фізыкі]] і [[Матэматыка|матэматыкі]], 2) ядзернай энэргетыкі, 3) цепла- і масаабмену, 4) тэхнічнай [[Кібэрнэтыка|кібэрнэтыкі]], 5) [[ІГЦ|генэтыкі і цыталёгіі]]. У 1966 г. выдаў па-расейску кнігу «Глебавая энзімалогія».
 
Агулам выдаў звыш 100 навуковых артыкулаў і 7 [[манаграфія]]ў<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Марына Ліс]], [[Тацяна Жук]].|загаловак=Формула бессьмяротнасьці|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=94521|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=14 сакавіка 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-03-14 48 (27163)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/94526/14sak-6.indd.pdf 6]|issn=1990-763x}}</ref>. Апісаў 179 відаў паразытарных і сапрафітных грыбоў [[канюшына|канюшыны]] і [[люцэрна|люцэрны]] (1954) і 180 відаў іржавых грыбоў, якія наносяць шкоду хлебным злакам і дзікарослым карысным расьлінам (1957).
 
== Узнагароды і ўшанаваньне ==
У [[1967]] г. атрымаў званьне заслужанага дзеяча навукі, у 1969 Героя Сацыялістычнай Працы. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ([[1951]]–[[1954]]1951–1954), Вярхоўнага Савета СССР (1954–1969), уваходзіў у склад Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, «Знак пашаны». Яго імя носяць Інстытут экспэрымэнтальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вуліца ў Менску, [[гімназія]] ў Смалявічах<ref>{{Спасылка | аўтар = Аляксей Вайткун, Тацяна Жук, Марына Ліс| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 24 студзеня 2012| url = http://news.tut.by/culture/270167_print.html| загаловак = Рукапісы не гараць. Васіль Купрэвіч| фармат = | назва праекту = Культура| выдавец = [[TUT.BY|Tut.by]]| дата = 24 студзеня 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Пахаваны на [[Усходнія могілкі|Ўсходніх могілках]] Менску. У 2007 г. надмагільны помнік улучылі ў [[Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь]] як аб'ектаб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэньня. У Менску на доме Купрэвіча ўсталявалі памятную дошку.
 
== У культуры ==