Папская дзяржава: розьніца паміж вэрсіямі

дзяржаўнае ўтварэньне
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Papal_States?oldid=860492797
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 13:02, 22 верасьня 2018

Папская вобласьць (па-лацінску: Status Ecclesiasticus; па-італьянску: Stato della Chiesa) — шэраг тэрыторыяў на Апэнінскім паўвостраве, які быў пад прамым сувэрэнным панаваньнем папа рымскага з VIII стагодзьдзя па 1870 год. Першапачаткова дзяржава ўваходзіла ў склад Сьвятой Рымскай імпэрыі, але потым была фактычна незалежнай. У XIX стагодзьдзі тэрыторыя была далучана да каралеўства П’емонт-Сардынія. Падчас найвялікшага пашырэньня Папская вобласьць ахоплівала большасьць сучасных італьянскіх рэгіёнаў Ляцыё, у тым ліку Рым, Марке, Умбрыю, Раманьню і часткова Эмілію. На гэтых тэрыторях улада папы была ня толькі духоўнай, як ва ўсім каталіцкім сьвеце, але яшчэ і сьвецкая.

Папская вобласьць
лац. Status Ecclesiasticus
італ. Stato della Chiesa

7541870
 

Сьцяг Папскай вобласьці Герб Папскай вобласьці
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Папскай вобласьці

Папская вобласьць пасьля Напалеонаўскіх войнаў у 1815 годзе

Афіцыйная мова лацінская, італьянская
Сталіца Рым
Форма кіраваньня выбарчая манархія
Цяпер зьяўляецца часткай Італія Італія,

Ватыкан Ватыкан

Да 1861 году большая частка тэрыторыі Папскай вобласьці была заваяваная Каралеўствам Італія. Толькі Ляцыё, уключаючы Рым, знаходзілася пад часовым кантролем папы. У 1870 годзе папа страціў Ляцыё і Рым і такім чынам Папская вобласьць як дзяржаўнае ўтварэньне зьнікла, а папа застаўся ў базыліке Сьвятога Пятра, папскай рэзыдэнцыі, аб’явіўшы сябе ватыканскім вязьнем. У 1929 годзе канфлікт паміж урадам Італіі, якім на той час кіраваў італьянскі фашысцкі лідэр Бэніта Мусаліні, і папам быў скончына шляхам складаньня Лятэранскіх пагадненьняў, паводле якім была створаная дзяржава Ватыкан у межах Рыму.

Вонкавыя спасылкі

  Папская дзяржавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў